Пер­спек­ты­ва ло­гі­кі

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

«Круг­лы стол» па вы­ні­ках На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі
«Круг­ла­му ста­лу» з «не­ка­ль­кі­мі пра­блем­на-дыс­ку­сій­ны­мі пы­тан­ня­мі» да кон­кур­су На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі па­пя­рэд­ні­ча­ла цы­та­ван­не Кан­стан­ці­на Ста­ніс­лаў­ска­га: «Ка­лі б сэнс тэ­атра быў то­ль­кі ў за­баў­ля­ль­ным ві­до­віш­чы, маг­чы­ма, і не вар­та бы­ло б за­кла­даць у яго сто­ль­кі пра­цы.

Але тэ­атр ёсць мас­тац­тва ад­люс­троў­ваць жыц­цё». І на­ту­ра­ль­на, каб на­зва­ны кон­курс ад­люс­троў­ваў тэ­атра­ль­нае жыц­цё на­шай кра­іны: двац­ца­ці ва­сь­мі тэ­атраў — на­ўпрост ці апас­род­ка­ва­на пад­па­рад­ка­ва­ных Мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры, ад­на­го — Мі­ніс­тэр­ству аб­аро­ны, а так­са­ма тэ­атраў антрэп­рыз­ных, чыя ко­ль­касць ва­га­ецца па­між за­рэ­гіс­тра­ва­ны­мі ды дзе­ючы­мі. Каб за­па­на­ва­ла ло­гі­ка, ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы Па­вел Па­ля­коў, які не ад­ной­чы кі­ра­ваў кон­кур­сны­мі ме­рап­ры­емства­мі, пра­па­на­ваў раз­абрац­ца з Па­ла­жэн­нем — ажно да та­го, што гро­шы з фон­ду пе­ра­мож­цаў вы­дат­ка­ваць на бо­льш якас­ную арга­ні­за­цыю са­мо­га кон­кур­су. Бо ко­ль­касць тых гро­шай зу­сім не за­йздрос­ная.

Най­мац­ней­шыя агу­ль­ныя на­ра­кан­ні вы­клі­ка­ла пра­ца тых, хто ад­бі­раў спек­так­лі для ўдзе­лу, — пе­рад­усім за­вя­дзён­ка пра­гля­даць тво­ры ў за­пі­се (час­ця­ком — пун­кці­рам) і аса­біс­тыя ўпа­да­бан­ні. Пса­ваў спра­ву і пра­він­цый­ны сна­бізм: па­вод­ле Ві­та­ля Ка­та­віц­ка­га, ён так­са­ма за­мі­нае вы­зна­чыц­ца і рэ­жы­сё­рам-па­чат­коў­цам — з кар’ерай, аса­біс­тай ад­мет­нас­цю, уз­роў­нем за­пат­ра­ба­ван­няў. А ка­лі да жыц­цё­вых скру­таў да­да­ецца не­маг­чы­масць пра­фе­сій­на вы­лу­чыц­ца, рэ­жы­сёр­скія кад­ры, га­да­ва­ныя-пеш­ча­ныя не адзін год, рас­пус­ка­юцца, як за­ечае са­ла ў каз­цы, раз­ам з на­вют­кім дып­ло­мам. Кон­курс На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі мог бы прад­угле­дзець ад­мыс­ло­вую пра­вер­ку мо­ла­дзе­вай амбіт­нас­ці, ад­на­ча­со­ва па­спры­яўшы кад­ра­вай ста­бі­ль­нас­ці.

Са­мае пад­тры­ма­нае мер­ка­ван­не вы­ка­заў стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кіх кры­ты­каў Ры­чард Смо­льс­кі — пра ўтва­рэн­не па­ста­яннай ды­рэк­цыі кон­кур­су, якая му­сіць шчы­ра­ваць і над раз­віц­цём дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства, і над склі­кан­нем Фо­ру­му дзея­чаў сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва (для твор­чых, эка­на­міч­ных і арга­ні­за­цый­ных ра­ха­ван­няў), і над вы­дан­нем што­га­до­ва­га тэ­атра­ль­на­га аль­ма­на­ха на ба­зе на­ша­га ча­со­пі­са. Най­бо­льш рэ­ва­лю­цый­ная дум­ка так­са­ма на­ле­жыць пра­фе­са­ру 

Смо­льс­ка­му. Падзя­ліць кон­курс па ві­дах тэ­атра­ль­на­га мас­тац­т-

ва: каб за­ма­ца­ваць пан­аван­не ло­гі­кі, па­ста­ноў­кі му­зыч­ных тэ­атраў, тэ­атраў ля­лек і тэ­атраў дра­ма­тыч­ных му­сяць спа­бор­ні­чаць па­асоб­ку. Да ўся­го — вяр­нуць ска­ро­ча­ныя на­мі­на­цы­іі і да­даць іншыя. За ска­са­ван­не на­мі­на­цыі «Леп­шы дзі­ця­чы спек­такль» вы­ка­за­ла­ся кры­тык Люд­мі­ла Гра­мы­ка: вы­зва­ле­нае мес­ца бо­льш упа­суе на­мі­на­цыі «Леп­шы ка­мер­ны спек­такль» для мо­ла­дзе­вай і ста­лай аўды­то­рыі. Ну... пра­сту­ючы ў ма­ла­досць па­куль не вы­па­дае аб­мі­нуць дзя­цін­ства. Вы­яві­ла­ся, кон­курс ла­гіч­на пад­штур­хоўвае да рас­пра­цоў­кі за­ко­ну «Аб тэ­атра­ль­на-ві­до­віш­чных прад­пры­емствах», а «Ко­дэкс Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ку­ль­ту­ры» яго на­ўпрост вы­ма­гае. Ды так, што адзі­най ві­да­воч­най пер­спек­ты­вай па­ўстае ла­гіч­ная.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра