Вязьба бронзавай ніткі

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Іры­на Хаў­ска (Шве­цыя)
Ірына Хаўска, выпускніца знакамітага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя машэрава, распачала творчую кар'еру працамі ў тэхніцы габелену. калі ў 2009-м пераехала ў Швецыю, пытанне не стаяла, ці працягваць працаваць у мастацтве. Новае асяроддзе паспрыяла новым фарматам і тэхнікам. Сёння Ірына працуе ў скульптуры, дзе таксама пляценнем, але ніці яе яе звычайна з бронзы.

Іры­на, што вас на­тхні­ла ў но­вай кра­іне, як пе­ра­езд па­ўплы­ваў на ва­шы твор­чыя пры­хі­ль­нас­ці?

— Я ве­ль­мі ха­це­ла ву­чыц­ца на­ноў, спаз­на­ваць но­выя ма­тэ­ры­ялы і тэх­ні­кі. Для гэ­та­га бы­лі ўсе ўмо­вы!

Да твор­час­ці мя­не на­тхня­ла лі­та­ра­ль­на ўсё — лю­дзі, ве­лі­зар­ная ко­ль­касць вы­стаў, му­зе­яў і кан­цэр­таў у Стак­го­ль­ме. Я па­сту­пі­ла ў там­тэй­шую ака­дэ­мію мас­тац­тваў, спа­чат­ку на па­асоб­ныя кур­сы, якія мя­не ці­ка­ві­лі, а па­сля на май­стар-пра­гра­му, дзе мы — пяць сту­дэн­таў пад кі­раў­ніц­твам двух пра­фе­са­раў — рас­пра­цоў­ва­лі кож­ны свой пра­ект.

Па­сту­по­ва я ста­ла за­ўва­жаць, што пе­ра­хо­джу ў іншыя сфе­ры мас­тац­тва і імклі­ва на­блі­жа­юся да ра­ней не­да­сяж­най ску­льп­ту­ры, раз­гля­да­ючы яе як ма­лую архі­тэк­тур­ную фор­му ў на­ва­ко­ль­ным ася­род­дзі.

Што на­конт афі­цый­на­га пры­знан­ня — член­ства ў твор­чым са­юзе, удзе­лу ў вы­ста­вах... Як хут­ка гэ­та ад­бы­ло­ся?

— Мя­не пры­ня­лі ў Са­юз мас­та­коў Шве­цыі ў год пе­ра­езду. Пра­цэ­ду­ра ака­за­ла­ся не­звы­чай­на про­стай: усе, у ка­го ёсць між­на­род­ныя пра­екты, вы­ста­вы і звя­за­ная з мас­тац­твам ад­ука­цыя, пад­аюць за­яўку і пры­ма­юцца на па­ся­джэн­ні ка­мі­тэ­та без пры­сут­нас­ці са­міх мас­та­коў. Я про­ста атры­ма­ла па­цвер­джан­не і член­скі бі­лет па по­шце. Асноў­ная за­да­ча Са­юза — гэ­та аб­аро­на, у тым лі­ку юры­дыч­ная, сва­іх сяб­роў. Вя­до­ма, ён арга­ні­зоў­вае для мас­та­коў роз­ныя сус­трэ­чы, дыс­ку­сіі, кур­сы для вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў апла­ты і ўмоў пра­цы. Лю­бая пра­ява іні­цы­яты­вы на ка­рысць Са­юза вель­мі за­ахвоч­ва­ецца.

Якія ва­шы апош­нія пра­екты і да­сяг­нен­ні?

— Ка­лі ўзяць апош­нія тры га­ды ма­ёй твор­час­ці, то мож­на ска­заць, што я пра­цую над ад­ной і той жа ідэ­яй, пад­ыхо­дзя­чы да яе з роз­ных пун­ктаў гле­джан­ня і вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы роз­ныя ме­та­ды.

Так, напрыклад, у 2013-м я іні­цы­ява­ла і кі­ра­ва­ла між­на­род­най вы­ста­вай-пра­ектам «Го­лас жан­чы­ны ў мас­тац­тве» су­мес­на з Цэн­трам су­час­на­га мас­тац­тва ў Мін­ску і швед­скі­мі аўтар­ка­мі. Прад­стаў­ля­ла сваю твор­часць на між­на­род­ным пра­екце «ACT+ISM», гэ­та Цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва ў То­кіа, вы­сту­пі­ла арга­ні­за­тар­кай Тэк­сты­ль­на­га пра­екта ў Стам­бу­ле, пры­ня­ла ўдзел у Інтэр­на­цы­яналь­­ным тэк­сты­ль­ным бі­ена­ле ў Бе­ль­гіі ў 2015-м.

У 2015—2016 скон­чы­ла кур­сы: «Кан­ку­рэн­цыя ў мас­тац­тве і архі­тэк­ту­ры», «Пуб­ліч­нае мас­тац­тва ў гра­мад­скім ася­род­дзі», «Мас­тац­кае да­сле­да­ван­не», «Ліц­цё з брон­зы». Акрамя таго, я пра­цяг­ваю дру­гі год на­ву­чан­ня на май­стар-пра­гра­ме па тэ­ме «Ві­зу­аль­ная ку­ль­ту­ра».

Як уво­гу­ле жы­вец­ца мас­та­ку ў Шве­цыі, на­ко­ль­кі дзяр­жа­ва ўдзель­ні­чае ў арга­ні­за­цыі арт-жыц­ця? Ці ёсць не­йкая мясц­овая спе­цы­фі­ка ў дзей­нас­ці му­зе­яў і га­ле­рэй?

— Мас­так у Шве­цыі ад­чу­вае ся­бе да­во­лі ўпэў­не­ным і аб­аро­не­ным раз­на­стай­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі арга­ні­за­цы­ямі. Усё за­ле­жыць ад яго іні­цы­яты­вы: ніх­то не бу­дзе пры­хо­дзіць і на­стой­лі­ва пра­па­ноў­ваць па­вя­лі­чыць эфек­тыў­насць пра­цы, але пры жа­дан­ні та­кая маг­чы­масць ёсць. Існуе мнос­тва пра­грам, у тым лі­ку між­на­род­ных, на­кі­ра­ва­ных на пад­трым­ку твор­цы. Гэ­та ад­каз­насць са­мой асо­бы — вы­ка­рыс­тоў­ваць ці не на­яўныя рэ­сур­сы. Ёсць аўта­ры, што пад­піс­ва­юць кан­тракт з га­ле­рэ­яй, якая прад­ае пра­цы і прад­стаў­ляе інта­рэ­сы мас­та­ка на роз­ных вы­ста­вах, але і бя­рэ вя­лі­кі ад­со­так пры­быт­ку (час­та 50%) за свае па­слу­гі.

Швед­скія га­ле­рэі і му­зеі ве­ль­мі за­ці­каў­ле­ны ў по­шу­ку но­вых не­стан­дар­тных аўта­раў. У не­йкім сэн­се, мас­так у Шве­цыі на­ле­жыць да та­кой сво­еа­саб­лі­вай эліт­най кас­ты, ся­м’і, дзе ўсе ўсіх ве­да­юць і час­та пе­ра­ся­ка­юцца, вы­стаў­ля­юцца раз­ам. Існуе шмат вы­стаў, на якіх ты ма­еш маг­чы­масць пра ся­бе за­явіць з умо­вай, што кам­пе­тэн­тнае жу­ры пры­знае тваю твор­часць ці­ка­вай. Імпа­нуе ад­кры­тасць і сум­лен­насць пра­цы мас­тац­ка­га жу­ры, чле­ны яко­га ні­ко­лі не змеш­ва­юць аса­біс­тыя і агу­ль­ныя інта­рэ­сы.

А ўво­гу­ле мас­тац­тва тут час­та ста­но­віц­ца пры­быт­ко­вым біз­нэ­сам для тых, хто ім пра­фе­сій­на за­йма­ецца.

Вы пра­ца­ва­лі ў пры­ват­най шко­ле ў Шве­цыі, а швед­ская шко­ла сён­ня вы­клі­кае ва ўсіх ве­лі­зар­ную ці­ка­васць, бо не­стан­дар­тныя пад­ыхо­ды да пра­цэ­су на­ву­чан­ня пры­во­дзяць да ве­ль­мі па­ра­дак­са­ль­ных вы­ні­каў. Як там вы­кла­да­юць мас­тац­тва дзе­цям?

— Пра швед­скую сіс­тэ­му ад­ука­цыі я ма­гу га­ва­рыць га­дзі­на­мі. У пер­шы ж год май­го зна­хо­джан­ня ў гэ­тай кра­іне мя­не за­пра­сі­лі вы­кла­даць мас­тац­тва для дзя­цей, якія ме­лі да гэ­та­га прад­ме­та ад­мыс­ло­вую ці­каў­насць. Лек­цыі па мас­тац­тве ве­ль­мі ад­кры­тыя. Дзе­ці са­мі падзя­ля­юцца на гру­пы, ёсць 4-5-6 пра­ектаў, вуч­ні вы­кон­ва­юць іх на пра­ця­гу го­да. У шко­ле ўсе прад­ме­ты змеш­ва­юцца па­між са­бой, та­му вы­клад­чык па мас­тац­тве мо­жа су­пра­цоў­ні­чаць з вы­клад­чы­ка­мі, на­прык­лад, па хі­міі, ге­агра­фіі, і дзе­ці пра­цу­юць над ад­ным для ўсіх трох прад­ме­таў пра­ектам. На ўро­ку мас­тац­тва пра­цу­юць над яго мас­тац­кай час­ткай. Гэ­та мо­жа быць фі­льм, які ву­чань сам зды­мае, ман­туе, агуч­вае су­мес­на са сва­імі ад­на­клас­ні­ка­мі. Тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не школ, як і дзі­ця­чых сад­коў, пе­ра­вы­шае ўсе ча­кан­ні.

З сіс­тэ­май швед­скай шко­лы мне да­вя­ло­ся цес­на су­тык­нуц­ца з са­ма­га пер­ша­га дня, бо я пры­еха­ла з дву­ма сы­на­мі. Іх шко­ль­ная сіс­тэ­ма па­ста­янна ўдас­ка­на­ль­ва­ецца! Шве­ды ве­ль­мі жа­да­юць за­ха­ваць ба­ланс па­між шчы­рай ці­ка­вас­цю дзя­цей і аб­авяз­ко­вым уз­роў­нем ве­даў, не­абход­ным для па­ступ­лен­ня ва ўні­вер­сі­тэ­ты іншых еўра­пей­скіх кра­ін. Ад­нак! Ніх­то ні­ко­га ні­чо­га не пры­му­шае ра­біць! Дзі­ця са­мо вы­ра­шае, што яму ці­ка­ва, а што не. З гэ­тым ад­ра­зу ж па­ўста­лі пра­бле­мы ў май­го ма­лод­ша­га сы­на, бо яму бы­ло 9 га­доў і ён па­спеў кры­ху ўваб­раць у ся­бе на­шу аб­авяз­ко­вую сіс­тэ­му, ча­ка­ючы, што ён атры­мае за­дан­ні, а вы­ка­наў­шы іх, за­слу­жыць адзна­ку. «Не!!! Мы бу­дзем ча­каць сто­ль­кі, ко­ль­кі трэ­ба, па­куль ваш сын сам не пры­йдзе да ра­шэн­ня, што яму ці­ка­ва і якім чы­нам ён жа­дае ву­чыц­ца», — па­чу­ла я ў шко­ле.

Так сты­му­лю­ецца аса­біс­тая ад­каз­насць з акцэн­там на пра­бле­му. Ад­ным з лю­бі­мых і важ­ных прад­ме­таў для дзя­цей з’яў­ля­ецца ма­тэ­ма­ты­ка, вы­кла­дан­не якой ве­ль­мі ад­роз­ні­ва­ецца ад на­ша­га. Най­перш важ­нае раз­віц­цё ло­гі­кі, ты па­ві­нен аргу­мен­та­ваць і да­ка­заць іншым, што твой ход ду­мак пра­ві­ль­ны. Ад тва­іх аргу­мен­таў за­ле­жыць вы­нік. Гэ­тая якасць спат­рэ­біц­ца дзе­цям у да­рос­лым жыц­ці.

Дзе­ці ве­ль­мі час­та ро­бяць прэ­зен­та­цыі па роз­ных прад­ме­тах, пры­чым ма­тэ­ры­ял яны па­він­ны на­ка­паць са­мі. Як у вуч­ня ў ця­бе ёсць маг­чы­масць уз­яць інтэр­в’ю ў ка­ра­ля, ка­лі тваё шко­ль­нае за­дан­не гэ­та­га па­тра­буе. Усе арга­ні­за­цыі і пры­ват­ныя лю­дзі па­ста­вяц­ца з вя­лі­кай па­ва­гай і вы­дат­ку­юць сто­ль­кі ча­су, ко­ль­кі па­трэб­на, ка­лі дзі­ця звер­нец­ца з пра­бле­май, якую ён вы­ра­шае ў рам­ках хат­ня­га за­дан­ня!

Гэ­тая кра­іна ўво­гу­ле ве­ль­мі ад­каз­на ста­віц­ца да кож­на­га дзі­ця­ці.

Як вы пры­йшлі да свай­го ску­льп­тур­на­га ме­та­ду?

— Я па­ча­ла шлях у мас­тац­тве з га­бе­ле­на і не пе­ра­ры­ва­ла гэ­тую «чыр­во­ную ніт­ку», вы­яўля­ючы­ся ў іншых тэх­ні­ках. У пра­цах імкну­ся за­ха­ваць цеп­лы­ню тэк­сты­лю на­шых ба­буль, якія так ха­це­лі ства­рыць уту­ль­насць і да­бра­быт у ха­це. Ме­на­ві­та та­му я ўрэш­це звяр­ну­ла­ся да ўстой­лі­ва­га і цяж­ка­га ма­тэ­ры­ялу — у надзеі пе­рад­аць мяк­кую, гнут­кую ніт­ку і тка­ні­ну. Я раб­лю «вя­за­ныя» гап­лі­кам брон­за­выя і бе­тон­ныя ра­бо­ты.

Для мя­не важ­на, каб фак­ту­ра па­вер­хні ме­ла та­кое ж зна­чэн­не, як ідэя ці сі­лу­эт.

Ка­лі я бы­ваю на роз­ных між­на­род­ным вы­ста­вах, за­ўсё­ды на­зі­раю, ку­ды ру­ха­ецца сён­ня ску­льп­ту­ра, якія ма­тэ­ры­ялы вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца, якія па­тра­ба­ван­ні акту­аль­ныя. Ды­на­мі­ка лі­ній і форм, да­стат­ко­ва аб­страк­тная трак­тоў­ка з маг­чы­мас­ця­мі для гле­да­ча пры­няць удзел і сфар­ма­ваць свае аса­цы­яцыі — вось тыя не­шмат­лі­кія пры­нцы­пы, чым кі­ру­юцца мас­та­кі для ства­рэн­ня аб’екта ў на­ва­ко­ль­ным ася­род­дзі. А ён бу­дзе зна­хо­дзіц­ца ў ды­яло­гу з со­т­ня­мі лю­дзей, што бу­дуць пра­хо­дзіць паўз яго.

Сва­імі ску­льп­ту­ра­мі я рас­каз­ваю гіс­то­рыі, вы­каз­ваю мер­ка­ван­не ад­нос­на пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­юцца сён­ня і ўплы­ва­юць на за­ў­траш­ні дзень...

Вы пра­цу­еце з це­лам. Ці за­йма­лі­ся ад­мыс­ло­ва ген­дар­ны­мі да­сле­да­ван­ня­мі? Ці ваш пад­ыход інту­ітыў­ны? Што для вас жа­но­чае ў мас­тац­тве?

— Ген­дар­нае пы­тан­не ці­ка­ві­ла мя­не за­ўсё­ды. Я вы­рас­ла ся­род вай­скоў­цаў, а гэ­та, як пра­ві­ла, муж­чы­ны. Я ўваб­ра­ла ў ся­бе муж­чын­скі пункт гле­джан­ня на роз­ныя пы­тан­ні. Ка­лі па­сту­пі­ла на мас­тац­ка-гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт у Ві­цеб­ску, там так­са­ма, у 1988 го­дзе, бы­ло не ве­ль­мі шмат дзяў­чат. Я пры­вык­ла, што на ча­ле дзяр­жа­вы, у якой я бы­ла вы­га­да­ва­на, ста­яць муж­чы­ны і апош­няе вы­ра­ша­ль­нае сло­ва — за імі.

Во­ляю лё­су я апы­ну­ла­ся ў кра­іне, змеш­ча­най у пер­шай пя­цёр­цы па раз­мер­ка­ван­ні сіл з ген­дар­най па­зі­цыі — як у эша­ло­нах ула­ды, так і ў іншых мес­цах. У шве­даў пры­ня­та за­ко­нам 50/50 — жан­чын і муж­чын — і крый бо­жа гэ­ты за­кон ка­му-не­будзь па­ру­шыць. Вы­ву­ча­ючы ску­льп­ту­ру ад­на­ча­со­ва са спе­цы­фі­кай швед­скай дзяр­жа­вы, мне ўсё бо­льш ха­це­ла­ся пры­ду­маць свой уні­ка­ль­ны, жа­но­чы по­чырк! Я ха­це­ла на­пі­саць вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі: я — жан­чы­на, якая ства­рае жа­но­чыя ску­льп­ту­ры, мо­жа быць, ча­сам не­зра­зу­ме­лыя і пра­ва­ка­цый­ныя для ўлад­ных муж­чын!

Што сён­ня ску­льп­ту­ра? Дзе яе межы? Як ва­ша ску­льп­ту­ра ўза­ема­дзей­ні­чае са сва­ім ася­род­дзем?

— Су­час­ная ску­льп­ту­ра — гэ­та ўжо не то­ль­кі вер­шнік на ка­ні ці, скажам, ве­лі­зар­ная по­стаць ма­гут­най жан­чы­ны, ад­на на­га якой пе­ра­ўзы­хо­дзіць таў­шчы­ню ўсёй мя­не... Сён­няш­няя ску­льп­ту­ра не мае меж­аў, і ад­ным з най­важ­ней­шых яе пры­нцы­паў з’яў­ля­ецца ўцяг­ван­не лю­дзей і пра­сто­ры ў пра­цэс ства­рэн­ня. Сён­няш­няя ску­льп­ту­ра ад­люс­троў­вае наш час! Час імгнен­на змя­ня­ецца, ён вы­зна­ча­ецца та­та­ль­най пе­ра­ва­гай тэх­ні­кі ва ўсіх сфе­рах на­ша­га жыц­ця. Такім чынам, хут­касць, ды­на­мі­ка, інфар­ма­ты­за­цыя.

Ці мо­жа ася­род­дзе вы­цяг­нуць дрэн­ную ці за­гу­біць доб­рую пра­цу?

— На­ту­ра­ль­на, яно ве­ль­мі ўплы­вае на ўспры­ман­не тво­ра! Ску­льп­ту­ра мо­жа за­гі­нуць, знік­нуць праз да­мі­ну­ючае і не­па­соў­на­е ата­чэн­не.

Ад­нак я не згод­на з пан­яцця­мі кеп­скай ці доб­рай пра­цы. Хто тут вы­ра­шае? З гіс­то­рыі мы ве­да­ем мнос­тва пры­кла­даў па­смя­рот­на­га пры­знан­ня вя­лі­кіх мас­та­коў, бо гэ­та на­ша пра­фе­сія: ісці на­пе­ра­дзе ча­су! Мы па­він­ны і жа­да­ем пры­дум­ляць но­выя, ня­існыя ра­ней сты­лі і фор­мы і, на­ту­ра­ль­на, ча­ла­ве­ку, які не раз­умее ідэі мас­та­ка, са­мым про­стым пад­аец­ца ска­заць, што гэ­та дрэн­на.

А як тэх­ніч­на ад­бы­ва­ецца пра­цэс ства­рэн­ня? Ва­шы ра­бо­ты бы­ва­юць вя­лі­кіх па­ме­раў. Ці не пад­ыхо­дзі­лі вы да дум­кі, або, мо­жа, вам ка­за­лі: не, гэ­та не жа­но­чая пра­ца.

— Я да­стат­ко­ва доў­га жы­ву ў Шве­цыі, і ў мя­не ня­ма та­кіх ком­плек­саў. Я — ча­ла­век, і мне ці­ка­ва вы­пра­боў­ваць межы. Дзе яны?

У пра­цэ­се пра­цы я вы­ка­рыс­тоў­ваю са­мыя роз­ныя ма­тэ­ры­ялы, час­та гэ­та рэ­шткі па­пя­рэд­ніх экс­пе­ры­мен­таў, што дзіў­ным чы­нам ядна­юцца ў ад­но цэ­лае. Ча­сам я, са­ма та­го не ве­да­ючы, пра­ца­ва­ла над час­тка­мі ад­ной ску­льп­ту­ры, якія па­сля плаў­на пе­ра­ця­ка­лі ў ад­но, утва­ра­ючы не­шта, што на­тхня­ла мя­не. І пра­ца доў­жы­ла­ся.

Як ва­шы ра­бо­ты на­ра­джа­юцца — з вон­ка­вай ці ўнут­ра­най за­пат­ра­ба­ва­нас­ці? З за­моў? Ці яны за­звы­чай — «хат­нія на­рых­тоў­кі», якія вы по­тым пра­па­ну­еце на не­йкія пра­екты...

— Пад­час ства­рэн­ня ўдзе­ль­ні­ча­юць усе рэ­цэп­та­ры, уся асо­ба цал­кам, ты зна­хо­дзіш­ся ва ўклю­ча­ным ста­не, як ла­ка­тар, та­му на­тх­нен­не мо­жа пры­йсці і па­сля аб’­явы пра мас­тац­кі кон­курс, і без дум­кі пра бу­ду­чую рэ­алі­за­цыю. Я пра­ца­ва­ла так­са­ма над аб’екта­мі для, на­прык­лад, но­вай шко­лы ці ля­кар­ні, бо гэ­та ве­ль­мі тут ты­по­ва: за­дум­ваць удзел мас­та­ка яшчэ на ста­дыі пла­на­ван­ня, а яго мер­ка­ван­не з’яўля­ецца ад­ным з вы­зна­ча­ль­ных.

А ўво­гу­ле кры­ні­ца на­тхнен­ня для мя­не — вя­лі­кія жан­чы­ны-скульп­­та­ры, творцы з сус­вет­ным імем, што здо­ле­лі за­няць сваё год­нае мес­ца ў гіс­то­рыі. Напрыклад, Ева Хэ­сэ, ня­мец­ка-аме­ры­кан­ская мас­тач­ка з ве­ль­мі ня­прос­тым лё­сам, бліз­кая мне па ма­не­ры і пра­цэ­су пра­цы. Ве­ль­мі рэ­флек­соў­ная, ад­праў­ны пункт ра­бо­ты Хэсэ— ма­тэ­ры­ял. Як ка­жуць пра яе сяб­ры: «Яна ні­ко­лі не пе­ра­ста­ва­ла гу­ляць з ма­тэ­ры­ялам», і для мя­не гэ­та так­са­ма важ­на ў твор­час­ці. Час­та мае пра­цы на­тхнё­ныя ме­на­ві­та спе­цы­фіч­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі ма­тэ­ры­ялу. У гэ­тым я са­лі­дар­ная з яшчэ ад­ной вя­лі­кай мас­тач­кай на­ша­га ча­су — Лу­із Бур­жуа, якая ад­важ­на і шмат экс­пе­ры­мен­та­ва­ла, па­кі­нуў­шы па­сля ся­бе мнос­тва цу­доў­ных ідэй на тэ­му жан­чы­ны і ма­ця­рын­ства. Як і Бар­ба­ра Хэп­ворт... Усім гэ­тым вар­тым за­хап­лен­ня асо­бам, на вя­лі­кі жаль, да­вя­ло­ся ад­мо­віц­ца ад ся­мей­на­га шчас­ця, ад маг­чы­мас­ці мець дзя­цей, іх муж­чы­ны не вы­трым­лі­ва­лі та­го фак­ту, што гэ­тыя жан­чы­ны бы­лі за­му­жам за сва­ёй твор­час­цю. Я ж удзяч­ная лё­су: змаг­ла вы­ха­ваць цу­доў­ных хлоп­цаў, якім сён­ня 22 і 17 га­доў. Адзін з іх — бу­ду­чы архі­тэк­тар, і су­час­нае мас­тац­тва ве­ль­мі ўплы­вае на яго по­гля­ды на архі­тэк­ту­ру.

Што вы лі­чы­це сва­ім асаб­лі­вым по­спе­хам, сва­ім ад­крыц­цём? Якія но­выя маг­чы­мас­ці да­ла вам но­вая тэх­ні­ка?

— Для лю­бо­га мас­та­ка асаб­лі­вым по­спе­хам лі­чыц­ца ства­рэн­не сва­ёй, не пад­обна­га ні да якой іншай мо­вы вы­ра­жэн­ня. Ка­лі лю­дзі, што ба­чы­лі мае ску­льп­ту­ры ўся­го адзін раз, па­зна­юць мой стыль. Ура! Я зра­бі­ла гэ­та! Я знай­шла свой по­чырк...

Бо­льш за ўсё мя­не на­тхняе маг­чы­масць пе­рад­ачы мяк­ка­га, так­ты­ль­на­га ў ха­лод­ным і ма­ну­мен­та­ль­ным. Два та­кія ды­ямет­ра­ль­на про­ці­лег­лыя ма­тэ­ры­ялы сус­тра­ка­юцца і злі­ва­юцца раз­ам у ма­іх ску­льп­ту­рах! Мя­не на­тхняе дум­ка, што не­маг­чы­мае маг­чы­ма. Я апан­та­на ве­ру: мае ску­льп­ту­ры ад­кры­юць но­выя маг­чы­мас­ці для бе­то­ну. У Шве­цыі ёсць інсты­тут бе­то­ну, ка­лі я да іх пры­йшла і рас­па­вя­ла сваю ідэю, яны шчы­ра па­смя­ялі­ся, ска­заў­шы, маў­ляў, ні­чо­га не вы­йдзе. Ад­нак за­ці­ка­ві­лі­ся і пра­па­на­ва­лі свае на­за­па­ша­ныя дос­ве­дам хіт­рас­ці для ўтай­ма­ван­ня на­ра­віс­та­га бе­то­ну, які па­тра­буе да­клад­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га пад­ыхо­ду. Па гра­мах вы­мя­раць су­адно­сі­ны. Не! Гэ­та не для мя­не! Я ла­ма­ла і бу­ду ла­маць межы! То­ль­кі маё ўяў­лен­не мо­жа ка­ман­да­ваць ма­імі дзея­ння­мі. Я на­ра­дзі­ла­ся ў ка­шу­лі, не ма­ючы маг­чы­мас­ці ды­хаць, і, раз­а­рваў­шы мя­жу па­між са­бой і ася­род­дзем, раб­лю гэ­та за­ўжды. Не! Я га­то­вая да но­вых па­ва­ро­таў у ма­ёй твор­час­ці, бо мой мозг шу­кае на­тхнен­ня па­ўсюль і за­ўсё­ды. Я люб­лю жыц­цё і ве­ль­мі жа­даю да­нес­ці лю­дзям, што на­шы бу­дзён­ныя гіс­то­рыі так­са­ма вар­тыя стаць ску­льп­ту­рай, якая бу­дзе ста­яць на плош­чы на­роў­ні з по­мні­ка­мі зна­ка­мі­тым асо­бам.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва