Іне­са Ба­дзя­ка.

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Што­га­дзі­ны з му­зы­кай
Ды­ры­жор — вы­шэй­шы клас у му­зыч­най «та­бе­лі аб ран­гах». Ён па­ві­нен не то­ль­кі мець вы­ключ­ныя пра­фе­сій­ныя здо­ль­нас­ці — слых, па­мяць, густ, па­чуц­цё сты­лю, але і быць аўта­ры­тэ­там для вя­лі­ка­га ка­лек­ты­ву та­ле­на­ві­тых артыс­таў, у кож­на­га з якіх — улас­ны по­гляд на ўва­саб­лен­не му­зыч­на­га змес­ту. Не ве­даю, бо­льш про­ста ці бо­льш скла­да­на пра­ца­ваць са сту­дэн­цкім хо­рам — бу­ду­чы­мі ка­ле­га­мі і кан­ку­рэн­та­мі, але ця­пе­раш­няя кі­раў­ніца Сту­дэн­цка­га хо­ру Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Іне­са Ба­дзя­ка — для іх без­умоў­ны лі­дар. Гэ­ты аўта­ры­тэт за­ва­ёўваў­ся шмат­га­до­вай пра­цай і яркі­мі кон­кур­сны­мі пе­ра­мо­га­мі.

Іне­са Мі­хай­лаў­на пе­ра­ня­ла кі­раў­ніц­тва хо­рам «з рук» сап­раў­ды вя­лі­ка­га хор­май­стра — на­род­на­га артыс­та СССР пра­фе­са­ра Вік­та­ра Роў­ды. Яго ву­ча­ні­ца не то­ль­кі прад­оўжы­ла на на­леж­ным уз­роў­ні спра­ву на­стаў­ні­ка, але і па­мно­жы­ла вя­до­масць хо­ру ў еўра­пей­скай му­зыч­най пра­сто­ры. Хор актыў­на ўдзе­ль­ні­чае ў кон­кур­сным і фес­ты­ва­ль­ным жыц­ці Еўро­пы, а ў 2012 го­дзе за­ва­яваў і ад­ну з са­мых маш­таб­ных пля­цо­вак Азіі. З па­ездкі ў кі­тай­скі го­рад Гу­анчжоў на I Між­на­род­ны ха­ра­вы кон­курс пад на­звай «Гран-пры імя Ксі­ана Ксін­гаі» (Xinghai Prize International Choir Competition), у якім удзе­ль­ні­ча­лі бо­льш за 100 ка­лек­ты­ваў з 43 кра­ін све­ту, хор пры­вёз дзве так зва­ныя Пла­ці­на­выя на­мі­на­цыі ў ка­тэ­го­ры­ях «Зме­ша­ныя хо­ры» і «Фа­льк­лор», а так­са­ма Гран-пры ў ка­тэ­го­рыі «Фа­льк­лор». Як пры­емна, ка­лі на­род­ная пес­ня тва­ёй ра­дзі­мы пе­ра­мож­на лі­ецца па ўсёй пла­не­це (а ў вы­ка­нан­ні на­ша­га хо­ру пра­гу­ча­ла бе­ла­рус­кая на­род­ная пес­ня «Ту­ман» у апра­цоў­цы Але­га Ту­ры­ша­ва).

 

Ця­пер хор­май­стра Іне­су Ба­дзя­ка за­пра­ша­юць у жу­ры між­на­род­ных ха­ра­вых кон­кур­саў у Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы, Швей­ца­рыі, Ру­мы­ніі, Кі­таі, Іта­ліі, яна пра­во­дзіць май­стар-кла­сы ў Фран­цыі, Укра­iне, Поль­шчы і арга­ні­зоў­вае твор­чыя пра­екты, у якіх бя­руць удзел сус­вет­ныя лі­да­ры ха­ра­во­га мас­тац­тва.

 

На­го­дай для гу­тар­кі стаў шэ­раг пра­ектаў, ажыц­цёў­ле­ных апош­нім ча­сам раз­ам з хо­рам Ака­дэ­міі му­зы­кі. Гэ­та і прэм’ера Ме­сы для са­ліс­та і хо­ру Андрэя Саў­рыц­ка­га — пер­шы айчын­ны твор у ду­хоў­ным жан­ры, на­пі­са­ны ў джа­за­вай сты­ліс­ты­цы. Гэ­та і вы­ступ­лен­не ка­лек­ты­ву ў кра­са­віц­кім кан­цэр­це «Не то­ль­кі вяс­на...», які мо­жа лі­чыц­ца што­га­до­вай мас­тац­кай спра­ваз­да­чай сту­дэн­таў і груп Ака­дэ­міі му­зы­кі, з бліс­ку­чым вы­ка­нан­нем па­пу­ры з мю­зік­ла Ле­анар­да Бер­нстай­на «Вес­тсай­дская гіс­то­рыя». Гэ­та і чар­го­вы фі­лар­ма­ніч­ны кан­цэрт з цык­ла «Ха­ра­выя ста­рон­кі ХХ ста­год­дзя» аўтар­ства Іне­сы Ба­дзя­ка. З аб­мер­ка­ван­ня апош­няй му­зыч­най імпрэ­зы і па­ча­ла­ся на­ша раз­мо­ва.

 

— З 2006 го­да у меж­ах зга­да­на­га цык­ла мы рых­ту­ем і ла­дзім кан­цэр­ты з ды­ры­жо­ра­мі Поль­шчы, Бал­га­рыі, Швей­ца­рыі, Да­ніі. Ідэя пра­екта про­стая: за­меж­ныя артыс­ты, з які­мі на­ла­джва­ем твор­чыя кан­так­ты, да­сы­ла­юць нам су­час­ную му­зы­ку сва­ёй кра­іны. Я пра­во­джу рэ­пе­ты­цый­ны пра­цэс, пры­язджае ды­ры­жор, і па­сля не­ка­ль­кіх рэ­пе­ты­цый ла­дзіць кан­цэрт з хо­рам. Апош­нім раз­ам мы ства­ры­лі ве­ль­мі ці­ка­вую пра­гра­му з лат­вій­скім ды­ры­жо­рам Ро­ман­сам Ва­наг­сам, дзе пра­гу­ча­ла на­род­ная і ду­хоў­ная му­зы­ка бал­тый­скіх кра­ін — тво­ры Арва Пяр­та, Ве­льё Тор­мі­са, менш вя­до­мых нам кам­па­зі­та­раў Ві­таў­та­са Міш­кі­ні­са, Мар­цін­са Бра­унса, Сэл­гі Мен­це і іншых.

 

Ці мож­на ча­каць, што па­сля ві­зі­ту ў Ака­дэ­мію му­зы­кі вя­до­ма­га вен­гер­ска­га хор­май­стра Ча­бы Кут­нян­ска­га на­ступ­най ста­рон­кай пра­екта ста­не вен­гер­ская?

 

— Ча­ба Кут­нян­скі — за­гад­чык ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня і пра­рэк­тар Бу­да­пеш­цкай му­зыч­най ака­дэ­мii iмя Фе­ран­ца Лicта. Ён вы­сту­піў стар­шы­нёй жу­ры на на­шым кон­кур­се ха­ра­вых ды­ры­жо­раў ся­род на­ву­чэн­цаў уста­ноў ся­рэд­няй спе­цы­яль­най ад­ука­цыі. Ухва­ль­на вы­ка­заў­ся пра ўзро­вень пад­рых­тоў­кі на­шых ха­ра­ві­коў, адзна­чыў, што ў Вен­грыі ёсць то­ль­кі на­цы­яна­ль­ны кон­курс для сту­дэн­таў вы­шэй­ша­га звя­на (у нас так­са­ма ёсць та­кі — Ад­кры­ты кон­курс ха­ра­вых ды­ры­жо­раў імя Вік­та­ра Роў­ды). Та­му на­ша па­мкнен­не пад­тры­маць за­ці­каў­ле­насць на­ву­чэн­цаў ка­ле­джаў знай­шло ў яго са­мы ста­ноў­чы вод­гук. Вен­гер­скае ха­ра­вое мас­тац­тва ця­пер мае надзвы­чай вы­со­кую рэ­пу­та­цыю і лі­чыц­ца ад­ным з леп­шых у све­це. Гэ­та ку­ль­ту­ра Бе­лы Бар­та­ка і Зол­та­на Ко­даі, гэ­та ма­са­вая агу­ль­ная му­зыч­ная ад­ука­цыя дзя­цей, год­ны ўзро­вень ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў. Кам­па­зі­та­ры Вен­грыі пі­шуць разум­ную, скла­да­ную і за­йма­ль­ную му­зы­ку для хо­ру, якую не заў­жды лёг­ка вы­ка­наць на­ват пра­фе­сій­ным ка­лек­ты­вам. Нам бу­дзе ці­ка­ва пад­рых­та­ваць та­кі пра­ект.

 

Якія ж вы­ні­кі мі­ну­ла­га кон­кур­су?

 

— Усе ўдзе­ль­ні­кі вы­сту­пі­лі год­на, спа­дзя­емся, што гэ­ты во­пыт пад­тры­мае іх жа­дан­не пра­цяг­нуць ад­ука­цыю ў Ака­дэ­міі му­зы­кі. Агу­ль­ная ж вы­сно­ва кон­кур­су ра­ней­шая: трэ­ба, каб ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў бы­ло бо­льш, як і слу­ха­чоў, а ха­ра­выя спе­вы вяр­ну­лі­ся ў шко­лы. Ня­гле­дзя­чы на ўсе за­ха­ды і пе­ты­цыі да кі­ру­ючых струк­тур, мы, на жаль, ба­чым ска­ра­чэн­не за­нят­каў му­зы­кай у шко­ле і за­ме­ну ха­ра­вых спе­ваў слу­хан­нем му­зы­кі. Уво­гу­ле ў цэ­лым гэ­та дае ад­моў­ны вы­нік. Я і мае ка­ле­гі ў да­дзе­ным вы­пад­ку не га­во­рым аб пра­бле­мах ха­ра­во­га мас­тац­тва як пра­фе­сіі. Мы раз­ва­жа­ем пра на­цы­яна­ль­ны інта­рэс, пра ку­ль­тур­ны ўзро­вень на­цыі ў цэ­лым. Ха­це­ла­ся б, каб дзе­ці ма­са­ва спя­ва­лі ў хо­ры. Ніх­то не ад­мя­няў пры­го­жа­га пра­ві­ла «лі­та­ра — ліч­ба — но­та», згод­на з якім кож­ны гар­ма­ніч­на раз­ві­ты ча­ла­век па­ві­нен ве­даць усе тры зна­ка­выя мо­вы.

 

Як вы ацэ­нь­ва­еце сён­няш­ні сус­вет­ны ўзро­вень ха­ра­во­га мас­­тацтва?

 

— Уз­ро­вень ама­тар­ска­га мас­тац­тва ве­ль­мі бліз­кі да пра­фе­сій­на­га. Ва­кол — мо­ра ці­ка­вых ме­рап­ры­емстваў, вы­дат­ныя га­ла­сы, скла­да­ныя пра­гра­мы, ці­ка­выя аўта­ры. Мя­не аб­са­лют­на за­ча­ра­ва­лі ха­ра­выя ка­лек­ты­вы з Па­ўднё­вай Афры­кі, Но­вай Зе­лан­дыі, Фі­лі­пін. Іх вы­ка­нан­не ад­роз­ні­ва­ецца асаб­лі­вай энер­ге­тыч­най сі­лай, тэм­пе­ра­мен­тнас­цю, якія чут­ныя не то­ль­кі пры вы­ка­нан­ні на­цы­я­на­ль­най му­зы­кі, але і кла­сі­кі, на­прык­лад Ба­ха. Ка­лі еўра­пей­скія спе­вы ве­ль­мі час­та мя­жу­юць з ха­лод­нас­цю, то но­сь­бі­ты інша­га мен­та­лі­тэ­ту ку­ль­ты­ву­юць тэм­бра­ва ба­га­тыя спе­вы з пры­ўзня­тай эма­цый­нас­цю доб­ра­га кштал­ту.

 

Ад­мет­насць кож­на­га ка­лек­ты­ву — гэ­та ў пер­шую чар­гу ўні­ка­ль­ны рэ­пер­ту­ар, які не­ль­га па­чуць у іншым вы­ка­нан­ні. Як фар­му­ецца інды­ві­ду­аль­нае рэ­пер­ту­арнае аб­ліч­ча ва­ша­га хо­ру?

 

— З кож­най па­ездкі пры­во­жу но­выя са­чы­нен­ні, што дае цу­доў­ную маг­чы­масць раз­на­ста­іць успры­ман­не ма­ла­дых му­зы­кан­таў. Да­рэ­чы, пра­фе­сар Роў­да ра­біў тое са­мае: з кож­на­га кон­кур­су браў 1-2 тво­ры, якія за­ўжды ста­на­ві­лі­ся «раз­ынач­ка­мі» кан­цэр­тных і экза­ме­на­цый­ных пра­грам. Пра­цяг­ва­ючы тра­ды­цыі Вік­та­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча, мы вы­кон­ва­ем не­ка­то­рыя но­выя са­чы­нен­ні бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. З апош­ніх яскра­вых прэм’ер — ме­са «Ня­бес­нае на­ра­джэн­не» для са­ліс­та і хо­ру ў джа­за­вым на­строі на­ша­га ка­ле­гі Андрэя Саў­рыц­ка­га. У нас ня­ма пра­блем або скла­да­нас­цей з рэ­пер­ту­арам. Не­па­ко­іць усё бо­ль­шы за­ня­пад ці­ка­вас­ці звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка да ака­дэ­міч­най му­зы­кі. Но­выя тво­ры па­тра­бу­юць но­ва­га слу­ха­ча, а яго ця­пер вы­хоў­вае то­ль­кі тэ­ле­экран з яго за­ўсёд­най «па­псой». Нам трэ­ба яшчэ рас­ці і рас­ці да той надзвы­чай шы­ро­кай ахоп­ле­нас­ці ха­ра­вы­мі спе­ва­мі, якая бы­ла да­сяг­ну­та ў са­вец­кі час. Мае ка­ле­гі ўсі­мі сі­ла­мі су­пра­ціў­ля­юцца кры­зі­су агу­ль­на­га му­зыч­на­га вы­ха­ван­ня, які мы на­зі­ра­ем сён­ня.

 

А якія ва­шы аса­біс­тыя рэ­пер­ту­арныя схі­ль­нас­ці?

 

— Мне ста­но­вяц­ца ці­ка­вы­мі лю­быя са­чы­нен­ні, да якіх звяр­та­юся. Упэў­ні­ла­ся, што не бы­вае му­зы­кі не­пры­ваб­най, бы­вае ня­вы­ву­ча­ная. Аб­ыя­ка­васць да пэў­на­га тво­ра на­ра­джа­ецца ад сла­бо­га ўяў­лен­ня пра тое, як ён тэх­ніч­на зроб­ле­ны. Ад­на з ма­іх улюбё­нас­цей — рус­кі парт­эсны кан­цэрт XVII ста­год­дзя, які не сас­ту­пае су­час­най яму еўра­пей­скай му­зы­цы. Гэ­та тво­ры Дзміт­рыя Бар­тнян­ска­га, Мак­сі­ма Бе­ра­зоў­ска­га, Мі­ка­лая Ды­лец­ка­га, Ва­сі­ля Ці­то­ва, што гу­чаць ве­ль­мі рэ­дка. Вяр­шы­ня­мі ха­ра­во­га мас­тац­тва і вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства лі­чу ду­хоў­ныя шэ­дэў­ры Но­вай мас­коў­скай шко­лы — аўта­ры Аляк­сандр Кас­та­льс­кі, Па­вел Час­на­коў, Аляк­сандр Гра­ча­ні­наў, Аляк­сандр Ні­ко­льс­кі. У нас бы­ла спро­ба вы­ка­наць «Уся­ноч­нае ня­спан­не» Cяргея Рах­ма­ні­на­ва са сту­дэн­цкім хо­рам. Му­зы­ка та­кая, што яе не­ль­га спя­ваць дрэн­на. Бы­ло на­ват страш­на да­кра­нац­ца да та­ко­га са­чы­нен­ня, нам да­па­ма­гаў зна­ка­мі­ты мас­коў­скі хор­май­стар Ула­дзі­мір Се­мя­нюк. Мы вы­ка­на­лі твор на дзяр­жэк­за­ме­не, але вя­лі­кі кан­цэрт яшчэ на­пе­ра­дзе. Рэ­дка чу­ецца му­зы­ка эпо­хі ба­ро­ка, не ха­пае пад­рых­тоў­кі ў га­лі­не інтэр­прэ­та­цыі ста­ра­даў­няй му­зы­кі, ма­ла пед­аго­гаў і, ад­па­вед­на, слу­ха­чоў, якія гэ­тай му­зы­кай маг­лі б за­хап­ляц­ца.

 

Сту­дэн­цкі хор Ака­дэ­міі му­зы­кі шмат вы­сту­пае ў Бе­ла­ру­сі і за мя­жой. Якія па­ездкі зда­юцца вам най­бо­льш знач­ны­мі?

 

— Кож­ная ван­дроў­ка па-свой­му ці­ка­вая. Для сту­дэн­таў, на­пэў­на, бо­льш яркай апы­ну­ла­ся па­ездка ў Кі­тай. Асаб­лі­ва хва­лю­ючым і ад­каз­ным быў удзел у X Між­на­род­ным во­се­ньс­кім ха­ра­вым фес­ты­ва­лі імя пра­фе­са­ра Ба­ры­са Тэў­лі­на ў Вя­лі­кай за­ле Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі імя Чай­коў­ска­га ў кас­трыч­ні­ку 2014 го­да. Ня­гле­дзя­чы на цяж­кі пе­ра­езд, пер­шае вы­ступ­лен­не сту­дэн­таў на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі на гэ­тай ле­ген­дар­най сцэ­не пра­йшло вы­дат­на.

 

Якія па­чуц­ці вы­клі­ка­юць у вас успа­мі­ны аб сва­ім пра­фе­сій­ным ста­лен­ні?

 

— Ве­ль­мі пры­емна пры­гад­ваць мо­ман­ты, звя­за­ныя з вы­ба­рам пра­фе­сіі. «Ба­ра­ць­ба» пры гэ­тым ад­бы­ва­ла­ся, мі­на­ючы мя­не, па­між вы­клад­чы­ка­мі ў род­най Ві­цеб­скай шко­ле мас­тац­тваў. Пед­а­гог па фар­тэ­пі­яна Ра­іса Кар­лін­ская і пед­агог па ха­ра­вым кла­се Ві­таль Ра­уза — я да гэ­та­га ча­су з удзяч­нас­цю ўспа­мі­наю іх і іншых на­стаў­ні­каў. Кож­ны звяз­ваў мае пер­спек­ты­вы са сва­ёй спе­цы­яль­нас­цю. Ві­таль Аляк­сан­дра­віч — сап­раў­ды ўні­ка­ль­ны ча­ла­век. Ён не то­ль­кі ву­чыў нас спе­вам, але і вы­хоў­ваў ідэ­аль­нае стаў­лен­не да жыц­ця, пра­ві­ль­нае раз­умен­не мес­ца ча­ла­ве­ка ў гра­мад­стве. Арга­ні­зоў­ваў так­са­ма па­ездкі хо­ру на фес­ты­ва­лі і ў лет­нія ла­ге­ры, бу­да­ваў з ты­мі, хто не над­та ха­цеў ву­чыц­ца, кор­ты і шпа­коў­ні ў два­рах. У Ві­цеб­ску яго ве­даў кож­ны на­ча­ль­нік, бо ў по­шу­ках фі­нан­са­вай пад­трым­кі для вы­ступ­лен­няў хо­ру ён аб­ыхо­дзіў кож­на­га кі­раў­ні­ка з тлу­ма­чэн­ня­мі, што ёсць му­зы­ка і чым яна з’яўля­ецца ў лё­се дзя­цей. На­ват у тых хлоп­чы­каў i дзяў­чы­нак, якiя не зра­бi­лi му­зы­ку пра­фе­сій­най дзей­нас­цю, за­ста­лі­ся са­мыя цёп­лыя згад­кі пра час, пра­ве­дзе­ны ў на­шай шко­ле.

 

І гэ­тае ідэ­аль­нае, мо на­ват ідэ­аліс­тыч­нае стаў­лен­не да жыц­ця вы пе­рад­ая­це ця­пер улас­ным вуч­ням?

 

— Вя­до­ма, па­мкнен­не да ідэ­алу пе­ра­ва­жае. З інша­га бо­ку, яно час­та за­мі­нае, бо шмат у чым су­пя­рэ­чыць што­дзён­най ха­дзе жыц­ця. Але мне пры­емна ба­чыць, з які­мі раз­умен­нем і га­тоў­нас­цю на­шы бы­лыя і сён­няш­нія сту­дэн­ты ўсве­дам­ля­юць сваё мес­ца ў пра­фе­сіі і мі­сію сва­ёй пра­фе­сіі. Мы вы­сту­па­лі ў да­мах інва­лі­даў, у дзі­ця­чых да­мах, ба­ль­ні­цах. І ад­чу­ва­лі, што на­шмат бо­льш па­трэб­ныя там, чым на прэс­тыж­ных фес­ты­ва­лях.

 

Ці на­пат­ка­лі вас мо­ман­ты ва­ган­няў, звя­за­ныя з жа­дан­нем стаць со­ль­най спя­вач­кай?

 

— Хто ж з ха­ра­ві­коў не iмкнец­ца стаць ва­ка­ліс­там?! Так, та­кія мо­ман­ты бы­лі. Я на­ват скон­чы­ла Мін­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча па кла­се ва­ка­лу. Але ве­да­еце, спе­вы — інды­ві­ду­аль­ны від дзей­нас­ці. А ў ма­ім ха­рак­та­ры ў вы­ні­ку пе­ра­маг­ла пра­га ства­рэн­ня ка­лек­тыў­ных пра­ектаў і амбіт­ныя на­ме­ры па­ка­заць бе­ла­рус­кае ха­ра­вое мас­тац­тва за мя­жой. Маё ста­наў­лен­не ў му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы ішло пад кі­раў­ніц­твам Жан­ны Пры­гун, у кан­сер­ва­то­рыі — пад кі­раў­ніц­твам яе ж і Вік­та­ра Роў­ды. Пра­фе­сар усё жыц­цё кі­ра­ваў дву­ма ка­лек­ты­ва­мі — хо­рам кан­сер­ва­то­рыі і, на па­ло­ву стаў­кі, хо­рам Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі. Але па аб’ёме зроб­ле­на­га гэ­та бы­ла зу­сім не «пад­пра­цоў­ка», бо да сён­няш­ня­га дня хор ра­дыё за­ста­ецца для нас Хо­рам Роў­ды. З 1991 го­да, з дня па­ступ­лен­ня, я зна­хо­дзі­ла­ся по­бач з пра­фе­са­рам амаль што­га­дзі­ны: ра­ні­цай пра­ца­ва­ла артыс­ткай хо­ру на ра­дыё, по­тым аказ­ва­ла­ся на за­нят­ках у кан­сер­ва­то­рыі, 2-3 га­дзі­ны спя­ва­ла ў ха­ра­вым кла­се, а ве­ча­ра­мі раз-по­раз сус­тра­ка­ла­ся з Роў­дам на кан­цэр­тах. Пры­клад пра­фе­са­ра, ча­ла­ве­ка ня­лёг­ка­га ха­рак­та­ру, без­умоў­на, вы­зна­чыў для мя­не са­мую вы­со­кую план­ку ў пра­фе­сіі.

 

Пра­фе­сар Роў­да быў аўта­ры­тар­ным пед­аго­гам?

 

— Так, ён ву­чыў эмпі­рыч­на — праз улас­ны вы­ка­на­ль­ніц­кі па­каз. Над­аваў вя­лі­кую ўва­гу ма­ну­аль­ным жэс­там і імкнуў­ся ў сва­ім кла­се пры­ві­ваць улас­ную шко­лу ды­ры­жы­ра­ван­ня. Але ка­лі ву­чань быў здо­ль­ны па­ка­заць пе­ра­ка­наў­чы інды­ві­ду­аль­ны стыль — не пе­ра­шка­джаў, да­ваў маг­чы­масць пра­явіць ся­бе. На­прык­лад, да­вя­раў ад­каз­ныя вы­ступ­лен­ні пе­рад аўды­то­ры­яй.

 

Без якіх аса­біс­тых і пра­фе­сій­ных якас­цей ды­ры­жор-ха­ра­вік не мо­жа ад­быц­ца?

 

— Ды­ры­жор — гэ­та пед­агог, вы­ха­ва­цель, але так­са­ма арга­ні­за­тар. Ме­на­ві­та ме­не­джар­ска­га склад­ні­ка ў ад­ука­цыі хор­май­страў па­куль не ха­пае. У нас усе ме­не­джа­ры ў га­лі­не ака­дэ­міч­най му­зы­кі — са­ма­ву­кі. Успа­мі­наю, як у 1994 го­дзе, ка­лі я ўпер­шы­ню арга­ні­за­ва­ла са­ма­дзей­ны хор, з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці інфар­ма­цыі аб кон­кур­сах і ня­ве­дан­ня про­стых рэ­чаў (на­ват пры на­яўнас­ці срод­каў!) не змаг­ла арга­ні­за­ваць вы­езд ка­лек­ты­ву за мя­жу. Сён­ня сі­ту­ацыя вы­гля­дае з да­клад­нас­цю на­адва­рот: на­за­па­ша­ны арга­ні­за­цый­ны во­пыт, ла­дзіц­ца вя­лі­кая ко­ль­касць фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў роз­на­га ўзроў­ню, але трэ­ба ўмець вы­браць тыя, што бу­дуць ка­рыс­ныя ка­лек­ты­ву ў пэў­ны час і ў пэў­ным пла­не — пра­фе­сій­ным, па­зна­ва­ль­ным, за­баў­ля­ль­ным на­рэш­це. За­ста­ецца пра­бле­ма знай­сці срод­кі. То­ль­кі ка­лі со­чыш за кон­кур­са­мі, фес­ты­ва­ля­мі, сус­вет­ны­мі пра­екта­мі, апы­на­ешся ў мэй­нстры­ме сус­вет­на­га мас­тац­тва.

 

Ці бу­дуць ва­шы дзе­ці за­ймац­ца му­зы­кай?

 

— Ста­рэй­шы сын за­йма­ецца фар­тэ­пі­яна ў 1-м кла­се му­зыч­най шко­лы. Да­чцэ два з па­ло­вай га­ды, яна ахвот­на спя­вае пес­ні з му­льт­фі­ль­маў, та­та жар­там пра­ро­чыць ёй лёс джа­за­вай артыс­ткі. У лю­бым вы­пад­ку му­зы­ка не про­йдзе мі­ма ма­іх дзя­цей...