Інеса Бадзяка.
Дырыжор — вышэйшы клас у музычнай «табелі аб рангах». Ён павінен не толькі мець выключныя прафесійныя здольнасці — слых, памяць, густ, пачуццё стылю, але і быць аўтарытэтам для вялікага калектыву таленавітых артыстаў, у кожнага з якіх — уласны погляд на ўвасабленне музычнага зместу. Не ведаю, больш проста ці больш складана працаваць са студэнцкім хорам — будучымі калегамі і канкурэнтамі, але цяперашняя кіраўніца Студэнцкага хору Беларускай акадэміі музыкі Інеса Бадзяка — для іх безумоўны лідар. Гэты аўтарытэт заваёўваўся шматгадовай працай і яркімі конкурснымі перамогамі.
Далей