Музыка маладосці

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Чар­го­вы раз у Вя­лі­кай за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ад­быў­ся «Ве­чар кан­сер­ва­то­рыі», які меў на­зву «Бо­льш чым вяс­на». Што­га­до­вы кан­цэрт мож­на лі­чыць твор­чай спра­ваз­да­чай сту­дэн­таў і ка­лек­ты­ваў Ака­дэ­міі му­зы­кі.

Зда­ва­ла­ся б, што пра­сцей: збя­ры «зор­ных» сту­дэн­таў, якія ў бя­гу­чым на­ву­ча­ль­ным го­дзе зай­ма­лі пры­за­выя мес­цы на кон­кур­сах, і па­хва­лі­ся імі. Але кож­ны пра­ект мае інды­ві­ду­аль­ную ідэю. У 2012 го­дзе з бляс­кам вы­сту­пі­лі кан­сер­ва­тор­скія аркес­тры, уз­моц­не­ныя для вы­ка­нан­ня «Па­эмы экс­та­зу» Аляк­сан­дра Скра­бі­на ста­рэй­шы­мі ка­ле­га­мі — Ака­дэ­міч­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ле­тась на сцэ­не ўла­да­рыў «ка­роль інстру­мен­таў» — ра­яль, а леп­шыя пі­яніс­ты двух па­ка­лен­няў вы­кон­ва­лі шэ­дэў­ры фар­тэ­пі­яннай кла­сі­кі — Чай­коў­ска­га, Ліс­та, Му­сар­гска­га. Ця­пе­раш­няя пра­гра­ма бы­ла амаль цал­кам но­вая, без ча­ка­ных «хі­тоў» і пра­ве­ра­ных «бі­соў», без кла­січ­най пад­бор­кі ака­дэ­міч­ных інстру­мен­таў «ра­яль — скрып­ка — ві­ялан­чэль». Але кож­ны ну­мар, бы тая раз­ынка ў смач­ным пе­чы­ве, апы­нуў­ся на сва­ім мес­цы і свед­чыў пра да­сяг­нен­ні пэў­най га­лі­ны вы­шэй­шай му­зыч­най ад­ука­цыі кра­іны.

 

У кан­цэр­це шмат што зда­ры­ла­ся ўпер­шы­ню. Так, упер­шы­ню ў пра­гра­му быў уклю­ча­ны гі­тар­ны аркестр Ака­дэ­міі пад кі­раў­ніц­твам пра­фе­са­ра Ва­ле­рыя Жы­ва­леў­ска­га. Кла­січ­ная гі­та­ра — ад­на з «ка­рон­ных» спе­цы­яль­нас­цей, што вы­кла­да­юцца ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, на­ву­чац­ца якой едуць да на­шых зна­ных пед­аго­гаў юна­кі і дзяў­ча­ты з роз­ных кра­ін све­ту. Ко­ль­касць на­ву­чэн­цаў (а ка­лі­сь­ці быў уся­го адзін ча­ла­век на кур­се!) да­зво­лі­ла ства­рыць уні­ка­ль­ны аркес­тра­вы ка­лек­тыў, што за па­ўта­ра го­да існа­ван­ня ўжо за­ймеў ары­гі­на­ль­ны рэ­пер­ту­ар, лю­боў слу­ха­чоў і вя­до­масць у Бе­ла­ру­сі. Му­зы­ка для гі­тар­на­га аркес­тра асаб­лі­вая — эле­ган­тная, вы­тан­ча­ная, аква­рэ­ль­ная, як і фар­бы прад­стаў­ле­най п’есы Леа Браў­эра «Пей­заж з да­жджом».

 

Упер­шы­ню ў пра­гра­му «Ве­ча­ра кан­сер­ва­то­рыі» ўвай­шоў ха­рэ­агра­фіч­ны ну­мар. Да­лё­ка не ўсе ве­да­юць, што ўжо бо­льш за 20 год у на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі ажыц­цяў­ля­ецца пад­рых­тоў­ка ба­лет­май­страў і ба­лет­ных пед­аго­гаў, якія на­бы­ва­юць вы­шэй­шую ад­ука­цыю, а ся­род вя­до­мых вы­пус­кні­коў ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі мож­на на­зваць ба­лет­май­стра Ра­ду Па­клі­та­ру, вуч­ня Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Та­му для час­ткі гле­да­чоў гус­тоў­ны со­ль­ны ну­мар у вы­ка­нан­ні сту­дэн­ткі Тац­ця­ны Пад­абе­да­вай у па­ста­ноў­цы Юліі Ме­ль­ні­чук, так­са­ма сту­дэн­ткі, стаў пры­емным сюр­пры­зам.

 

Тра­ды­цый­на ярка вы­сту­пі­лі моц­ныя ка­лек­ты­вы з вя­лі­кім кан­цэрт­ным і гас­тро­ль­ным во­пы­там — ансамбль тру­ба­чоў «Інтра­да» пад кі­раў­ніц­твам пра­фе­са­ра Мі­ка­лая Вол­ка­ва і ансамбль цым­ба­ліс­таў «Лі­лея», які ўзна­ча­ль­вае пра­фе­сар Яўген Глад­коў. Ка­лек­ты­вы, ство­ра­ныя са сціп­лай ву­чэб­най мэ­тай, за га­ды свай­го існа­ван­ня (да­рэ­чы, «Лі­лея» сё­ле­та адзна­чы­ла 50-год­дзе) ста­лі па­ўна­вар­тас­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі му­зыч­на­га жыц­ця Бе­ла­ру­сі. Склад вы­ка­наў­цаў што­год мя­ня­ецца, ад­па­вед­на як мя­ня­ецца сту­дэн­цкі кан­тын­гент, але вы­со­кая план­ка пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства, за­да­дзе­ная пед­а­го­га­мі, зна­ка­мі­ты­мі на ўсёй пра­сто­ры СНД, вы­трым­лі­ва­ецца без­да­кор­на.

 

Со­ль­нае май­стэр­ства прад­эман­стра­ва­лі лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў ба­яніст Сяр­гей Бу­тар і пі­яніс­тка Уль­яна Скро­ба­ва (яны вы­ка­на­лі вір­ту­озныя «Ва­ры­яцыі на тэ­му Па­га­ні­ні» Ві­та­ль­да Лю­тас­лаў­ска­га), а так­са­ма ма­рым­біст Антон Ла­зоў­скі і сак­са­фа­ніст Мі­кі­та Пят­роў. Да­рэ­чы, апош­ні ду­эт так­са­ма ад­люс­троў­вае пэў­ныя зме­ны ў тэн­дэн­цы­ях ака­дэ­міч­най му­зы­кі, а ме­на­ві­та гран­ды­ёзны рост ці­ка­вас­ці да ўдар­ных інстру­мен­таў, што вы­яві­ла­ся ў сус­вет­най «парт­ыту­ры» між­на­род­ных кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў, у ства­рэн­ні но­ва­га рэ­пер­ту­арна­га плас­та ў пра­цы су­час­ных кам­па­зі­та­раў.

 

Фі­на­ль­ным пун­ктам кан­цэр­та ста­ла вы­ступ­лен­не Сту­дэн­цка­га хо­ру Ака­дэ­міі пад кі­раў­ніц­твам Іне­сы Ба­дзя­ка. Упер­шы­ню з фі­лар­ма­ніч­най сцэ­ны быў прад­стаў­ле­ны но­вы твор бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра і ха­ра­во­га ды­ры­жо­ра Андрэя Саў­рыц­ка­га «Ме­са ў джа­за­вым на­строі». Ня­звык­лае для на­ша­га мен­та­лі­тэ­ту (так бы мо­віць, эку­ме­ніс­тыч­нае) пра­чы­тан­не ду­хоў­на­га жан­ру бы­ло вы­ка­на­на ў свет­лых фар­бах і па­тра­ба­ва­ла ад хо­ру чыс­та­га інта­на­ван­ня скла­да­ных шмат­гуч­ных гар­мо­ній. Леп­шыя якас­ці — ма­ла­досць і крэ­атыў­насць — хор прад­эман­стра­ваў, сы­шоў­шы са стан­коў і пе­ра­ўтва­рыў­шы­ся ў артыс­таў «Вес­тсай­дскай гіс­то­рыі» Ле­анар­да Бер­нстай­на.

 

Ідэю кан­цэр­та аб­агу­ль­ні­ла ў за­ключ­ным сло­ве рэ­ктар­ка Ака­дэ­міі Ка­ця­ры­на Ду­ла­ва: кла­січ­ная му­зы­ка — гэ­та не сум­на. Гэ­та му­зы­ка ма­ла­дос­ці, якая зноў і зноў ад­кры­вае но­вым слу­ха­чам но­выя тэ­мы, воб­ра­зы, гу­чан­ні.