Кры­ты­кі.

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Рэ­аль­нае ба­гац­це краіны
Тэ­атраз­наў­ства і тэ­атра­ль­ная кры­ты­ка — сфе­ра ду­жа спе­цы­фіч­ная. На­роў­ні з інтэ­лек­ту­аль­ным за­хап­лен­нем мож­на па­чуць пра яе не­за­пат­ра­ба­ва­насць, вы­ра­джэн­не, асу­джа­насць аль­бо ад­да­ле­насць ад існых па­трэб гра­мад­ства і дзяр­жа­вы. Пра мес­ца, ро­лю і асаб­лі­вас­ці пра­цы тэ­атраз­наў­цы і тэ­атра­ль­на­га кры­ты­ка раз­ва­жае за­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­фе­сар, док­тар мас­тац­тваз­наў­ства Ры­чард Смо­льс­кі.

Ры­чард Ба­ляс­ла­ва­віч, хто і як па­ўплы­ваў на ваш пра­фе­сій­ны вы­бар?

 

— Ці­ка­васць да твор­час­ці, пе­рад­усім лі­та­ра­тур­най, я спаз­наў у шко­ль­ныя га­ды: доб­ра пі­саў са­чы­нен­ні, на­стаў­ні­ца лі­та­ра­ту­ры ка­за­ла: «Смо­льс­кі бу­дзе пі­сь­мен­ні­кам». У ста­рэй­шых кла­сах актыў­на су­пра­цоў­ні­чаў з ра­ённай га­зе­тай Лі­ды і мро­іла­ся жур­на­ліс­ты­ка... Але на­стаў­ні­ца хі­міі Мар’я Іва­наў­на Па­по­ва вы­ра­шы­ла па­ста­віць спек­такль пра Ла­ма­но­са­ва — яго іграў наш вы­дат­нік Ігар Ка­ча­наў, а яго­на­га анты­по­да, ня­мец­ка­га пед­анта-на­ву­коў­ца, вы­па­ла іграць мне. Ро­ля не­мца бы­ла прадуманая лепш, я меў по­спех, мя­не «за­пі­са­лі» ў артыс­ты, і я ру­шыў у на­род­ны тэ­атр да рэ­жы­сё­ра Пят­ра Аляк­се­еві­ча Да­ку­кі. Акра­мя за­нят­каў па маў­лен­ні і акцёр­скім май­стэр­стве, праз яго не­спа­дзя­ва­на па­зна­ёміў­ся з тэ­атра­ль­най антрэп­ры­зай. Уя­ві­це: 1963 год, сціп­лы рэ­жы­сёр­скі «Мас­кві­чок», мы еха­лі ў сель­скую шко­лу і па­каз­ва­лі ля­леч­ны спек­такль. Бо­льш за тое — рэ­жы­сёр пла­ціў нам гро­шы, па тых ча­сах ве­лі­зар­ныя — па тры руб­лі! По­рцыя ма­ро­зі­ва — дзе­сяць ка­пей­чын, кві­ток у кі­но — так­са­ма дзе­сяць... Та­кім чы­нам, я па­чаў з драм­гур­тка і антрэп­ры­зы, на якую, свед­чу, не за­бы­ва­лі­ся і за са­вец­кім ча­сам! Ува мне зма­га­лі­ся два жа­дан­ні — пі­саць і іграць на сцэ­не. Але ў шас­ці­дзя­ся­тыя на жур­на­ліс­ты­ку пры­ма­лі вы­ключ­на лю­дзей з дос­ве­дам пра­цы — ста­жам у два га­ды. Та­му му­сіў ехаць у Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут да Аляк­сан­дра Бу­та­ко­ва. На трэ­цім ту­ры мя­не лі­ха зрэ­за­лі, та­му я пад­сту­піў­ся да Аляк­сан­дра Іва­на­ві­ча з адзі­ным пы­тан­нем — ці вар­та? Бу­та­коў па­мер­ка­ваў, што вар­та, — на­ле­та да Дзміт­рыя Арло­ва. Арлоў, маў­ляў, усё вы­ра­шыць да­клад­на. Год я кі­ра­ваў са­ма­дзей­нас­цю на Лід­скім пра­мкам­бі­на­це, сам ста­віў, сам вы­хо­дзіў на сцэ­ну. А ў 1965-м мя­не пры­няў Дзміт­рый Арлоў, па­чаў ву­чыць на артыс­та, але хут­ка вы­клі­каў на шчы­рую раз­мо­ву. «У ця­бе, — ска­заў ён, — ёсць схі­ль­нас­ці да ана­лі­ты­кі і рэ­жы­су­ры. Да­вай спра­ба­ваць...» І мы па­ча­лі: пе­рад­усім я ра­біў эцю­ды з ад­на­кур­сні­ка­мі, амаль як асіс­тэнт са­мо­га Арло­ва! Праў­да, ад­на­ча­со­ва пі­саў у га­зе­ты. Пры кан­цы дру­го­га кур­са Арлоў па­чы­таў мае рэ­цэн­зіі ды... вы­пра­віў у кры­ты­ку і тэ­атраз­наў­ства да Ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча Ня­фё­да. Ён мя­не вы­хоў­ваў, габ­ля­ваў, рых­та­ваў да тэ­атраз­наў­чай пра­фе­сіі. Ма­ры за­ймац­ца рэ­жы­су­рай я не па­збыў­ся, та­му Арлоў па­спры­яў мне ўлад­ка­вац­ца асіс­тэн­там на кі­нас­ту­дыю да свай­го сяб­ра Іо­сі­фа Аб­ра­ма­ві­ча Шу­ль­ма­на, дзе я вы­рас да дру­го­га рэ­жы­сё­ра (на­ча­ль­ні­ка кі­наш­та­ба і арга­ні­за­та­ра зды­мач­на­га пра­цэ­су). На­ват на­ма­гаў­ся па­сту­піць ва ВГІК, вы­слаў свае ра­бо­ты і атры­маў за­пра­шэн­не на іспы­ты, але з фі­нан­са­вых пры­чын па­ступ­лен­не да­вя­ло­ся ад­клас­ці. На­заў­жды. Ле­там 1976 го­да на пры­ступ­ках Ака­дэ­міі на­вук, ля зна­ка­мі­тай ка­ла­на­ды, мя­не па­клі­каў зна­ёмы Ня­фё­даў го­лас... Су­праць аспі­ран­ту­ры свед­чыў мой трыц­ца­ці­га­до­вы ўзрост і ня­ве­дан­не за­меж­най мо­вы — у тыя ча­сы аспі­ран­ту­ра вы­ма­га­ла грун­тоў­на­га ва­ло­дан­ня мо­вай. Ня­фёд уз­яў з мя­не сло­ва, што я вы­ву­чу ня­мец­кую. Так за па­ўта­ра го­да я пры­стой­на за­сво­іў мо­ву. Яшчэ па­ўта­ра вы­ста­чы­ла на ды­сер­та­цыю «Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на на сцэ­не бе­ла­рус­ка­га тэ­атра».

 

Ці існуе ў тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў пэў­ны пра­фе­сій­ны ко­дэкс?

 

— «Хо­чаш быць на­леж­ным кры­ты­кам — не сяб­руй з рэ­жы­сё­ра­мі і дра­ма­тур­га­мі, сяб­роў­скія да­чы­нен­ні кры­вяць во­ка», — ка­заў мне Ня­фёд. Па­ра­да бы­ла слуш­наю. Я сум­лен­на на­ма­гаў­ся на­сле­да­ваць ёй, але... Да пры­кла­ду, ву­чыў­ся раз­ам з Мі­ка­ла­ем Тру­ха­нам і Ві­та­лём Бар­коў­скім, і што б яны ні ра­бі­лі, за­ўжды шу­каў і зна­хо­дзіў пе­ра­ва­гі ў іх спек­так­лях. Вось кра­са­моў­ны штрых да асо­бы Ва­ле­рыя Ра­еўска­га: ён па­ста­віў «Апты­міс­тыч­ную тра­ге­дыю» Усе­ва­ла­да Віш­неў­ска­га, афі­цый­на яе на­зы­ва­лі па­ўпос­пе­хам, а мне вы­па­ла пуб­ліч­на рас­па­вес­ці пра спек­такль пад­ра­бяз­на, але зу­сім не ўхва­ль­на. Ра­еўскі па­гла­дзіў сваю ба­род­ку і мо­віў (ве­ль­мі важ­ную для мя­не фра­зу): «Гэ­та­му аспі­ран­ту быць пра­фе­са­рам». Ні крыў­даў, ні спрэ­чак — яго пе­ра­ка­на­лі до­ка­зы (і ён лі­та­ра­ль­на прад­ка­заў мой лёс). З Ба­ры­сам Лу­цэн­кам бы­ло ўсё на­адва­рот — да «Лаз­ні» Ула­дзі­мі­ра Ма­якоў­ска­га і «Тра­ге­дыі ча­ла­ве­ка» Імрэ Ма­да­ча ад­моў­на па­ста­віў­ся Ула­дзі­мір Ня­фёд і мы, аспі­ран­ты, услед за на­стаў­ні­кам... Лу­цэн­ка рас­па­ра­дзіў­ся «гэ­тых кры­ты­каў на спек­так­лі не пус­каць». Ця­гам го­да ў Гор­каў­скі тэ­атр (на пра­цу фак­тыч­на) я куп­ляў кві­ток. Праз год Ба­рыс Іва­на­віч па­спа­кай­неў і пе­ра­гле­дзеў сваё стаў­лен­не да «гэ­тых кры­ты­каў». Праз шмат га­доў, на кон­кур­се ІІІ На­цы­яна­ль­най прэ­міі, я аб’ектыў­на га­ла­са­ваў за яго­ны спек­такль «За­цю­ка­ны апос­тал» як стар­шы­ня жу­ры.

 

На ад­ной з ка­ле­гій Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры я быў усум­ніў­ся ў рэ­пер­ту­арных пе­ра­ва­гах На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы. Мас­тац­кі кі­раў­нік Мі­ка­лай Пі­ні­гін вы­ка­заў­ся ру­бам: дра­ма­тур­гіі Пет­раш­ке­ві­ча, Кра­пі­вы, Ма­ка­ёнка бо­льш не тра­піць на сцэ­ну Ку­па­лаў­ска­га. У та­го са­ма­га Пет­раш­ке­ві­ча ёсць «Тры­во­га» — пра алка­го­ль­нае раз­бу­рэн­не асо­бы, якое па­гра­жае раз­бу­рэн­нем гра­мад­ству; што да Кра­пі­вы і Ма­ка­ёнка, дык на­цы­яна­ль­на ары­ента­ва­ным рэ­жы­сё­рам ня­цяж­ка ад­шу­каць вар­тас­ці ў кла­сі­каў. Ну, зда­ецца, не па­ра­зу­ме­лі­ся. Але ў 2014-м мы з Кла­рай Куз­ня­цо­вай вы­пус­ці­лі кніж­ку, пры­све­ча­ную Ле­ані­ду Рах­лен­ку. Як артыс­та і рэ­жы­сё­ра Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра яго цяж­ка не за­ўва­жыць, ад­нак пра­цу на­шу ў тэ­атры не за­ўва­жы­лі. Мяр­кую, гэ­та вы­дат­кі ма­ра­ль­на­га клі­ма­ту айчын­най тэ­атра­ль­най гра­ма­ды. Я раз­умею твор­цаў: ча­ла­век сэр­ца і ду­шу ўкла­дае ў сваю пра­цу, а не­хта (кры­тык) да­зва­ляе са­бе ў гэ­тым сум­ня­вац­ца. Але ж мы — пра­фе­сій­ні­кі, нам трэ­ба ўмець ад­дзя­ляць існае ад хві­лін­на­га на­строю.

 

Ці мож­на сцвяр­джаць, што ў Бе­ла­ру­сі скла­ла­ся свая шко­ла тэ­атраз­наў­ства і тэ­атра­ль­най кры­ты­кі?

 

— У ся­мі­дзя­ся­тыя га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі я пры­йшоў у пра­фе­сію, Бе­ла­русь ме­ла якас­ную, моц­ную тэ­атраз­наў­чую су­пол­ку — Ула­дзі­мі­ра Ня­фё­да, Ба­ры­са Бур’яна, Гео­ргія Ко­ла­са, Гу­рыя Ба­ры­ша­ва, Ана­то­ля Са­ба­леў­ска­га, Кла­ру Куз­ня­цо­ву, Та­ма­ру Га­роб­чан­ка, Тац­ця­ну Арло­ву... Ад бліс­ку­чай рэ­цэн­зіі да грун­тоў­на­га на­ву­ко­ва­га дос­ле­ду — ім бы­ло пад­улад­на ўсё. Ула­дзі­мір Ня­фёд сфар­ма­ваў і вы­кштал­ціў бе­ла­рус­кую тэ­атраз­наў­чую шко­лу з пе­ра­ка­нан­нем: кры­тык му­сіць быць ства­ра­ль­ні­кам. Што ж да дня сён­няш­ня­га... Шэ­раг ма­ла­дых лю­дзей пі­ша пра тэ­атр ве­ль­мі не­бла­гія рэ­цэн­зіі (бо­льш скла­да­на з пра­блем­ны­мі арты­ку­ла­мі), ды ко­ліш­ня­га ўзроў­ню не да­ся­гае. Ма­ла­дое па­ка­лен­не, якое пры­йшло з жур­на­ліс­ты­кі, кры­ты­ку ўспры­мае, так бы мо­віць, з рын­ка­ва­га пун­кту гле­джан­ня; ро­ля прэ­сы сён­ня моц­на змя­ні­ла­ся, ро­ля кры­ты­кі — так­са­ма. Доб­ра, што не па­вы­ве­лі­ся яшчэ ад­мыс­ло­выя часопісы, ад «Мас­тац­т­ва» да элек­трон­ных — «Ку­ль­тас­ве­ты», на­прык­лад, але Бе­ла­ру­сі, еўра­пей­скай кра­іне, ня­мож­на не мець свай­го тэ­ат­раль­­на­га вы­дан­ня. Яно — ся­ро­да­вік ана­лі­зу тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су, ва­кол яго збі­ра­юцца пэў­ныя лю­дзі, крыш­та­лі­зу­юцца ідэі... Зга­да­ем Ба­ры­са Бур’яна, які пі­саў і апо­вес­ці, і п’есы, і сцэ­на­ры, але ства­рыў най­аўта­ры­тэт­ней­шы ад­дзел тэ­атра ў га­зе­це «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тацт­ва» і саб­раў ва­кол ся­бе да­свед­ча­ных та­ле­на­ві­тых лю­дзей! Я вы­йшаў з кла­січ­на­га тэ­атраз­наў­ства і пе­ра­ка­на­ны: там, дзе ўзні­ка­ла моц­ная тэ­атраз­наў­чая шко­ла, тэ­атра­ль­ная кры­ты­ка за­ўжды бы­ла на вы­шы­ні. Пры­клад — Рас­ія. Зга­да­ем Іну Віш­неўскую, На­тал­лю Кры­ма­ву, Ана­то­ля Сма­лян­ска­га, Ба­ры­са Лю­бі­ма­ва, Мі­ха­іла Швыд­ко­га... Тое са­мае — ва Укра­іне, Гру­зіі, Літ­ве. Су­час­ная тэ­атраз­наў­чая шко­ла Бе­ла­ру­сі мае сур’ёзныя пра­фе­сій­ныя пра­бле­мы. Як на га­лі­ну тэ­атра­ль­нае на­ву­кі на яе па­зі­ра­юць кры­вым во­кам, асла­бе­ла по­вязь ча­соў, фак­тыч­на ня­ма ся­рэд­ня­га па­ка­лен­ня, на­ву­ко­вая мо­ладзь ве­ль­мі рах­ма­на, воб­мац­кам вы­зна­чае свае ма­гіс­тра­ль­ныя тэ­мы і ўсве­дам­ляе маг­чы­мас­ці. Грун­тоў­ных фун­да­мен­та­ль­ных вы­дан­няў пра­ктыч­на не з’яўля­ецца, бра­куе дос­ле­даў, ма­наг­ра­фій. Ба­ла­зе, пра­цяг­вае на­бо­ры Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія мас­тац­тваў, але яны ве­ль­мі й за­ве­ль­мі не­шмат­лі­кія. Быў вы­па­дак, на тэ­атраз­наў­ства пад­ала за­яву і бы­ла пры­ня­та ад­на-адзі­ная на­ву­чэн­ка.

 

«Кры­тык ад­ыгры­вае ро­лю люс­тэр­ка, у якім ад­бі­ва­ецца спек­такль. І каб быць не кры­вым, не ка­ла­мут­ным люс­тэр­кам, трэ­ба за­ста­вац­ца пад­рых­та­ва­ным сваю пра­цу вы­кон­ваць...»

 

— Па­вод­ле ма­іх на­зі­ран­няў, сур’ёзны кон­курс на на­шы спе­цы­яль­нас­ці знік (у мае ча­сы пя­ць­дзя­сят ча­ла­век прэ­тэн­да­ва­ла на ад­но мес­ца) і па­сту­поў­цы пад­рых­та­ва­ныя ўсё горш і горш. Пра­бле­ма, на жаль, агу­ль­ная. Але, ві­да­воч­на, дзяр­жаў­ная тэ­атра­ль­ная спра­ва, акра­мя доб­рых пра­фе­сій­ні­каў, вы­ма­гае і доб­рых экс­пер­таў. Вя­до­ма, я ма­гу аджар­та­вац­ца, спас­лаў­шы­ся на Ста­ніс­лаў­ска­га, маў­ляў, тэ­атр ура­ту­юць ама­та­ры, але фран­цуз­скі ко­рань гэ­та­га сло­ва пе­ра­кла­да­ецца як «лю­біць»... Тыя, хто лю­біць сваю спра­ву бо­льш за са­мо­га ся­бе.

 

А як ад­роз­ніць та­лент у лю­бой тэ­атра­ль­най пра­фе­сіі ад ра­мес­най на­лаў­чо­нас­ці, які­мі кры­тэ­ра­мі кі­ра­вац­ца?

 

— Што та­кое та­ле­на­ві­ты артыст? Энер­ге­тыч­на за­ра­джа­ны ча­ла­век, які мо­жа падзя­ліц­ца з за­лаю сва­ім за­ра­дам. За­да­ча артыс­та про­стая: вы­йсці на сцэ­ну і ства­рыць мас­тац­кі воб­раз. Але ж па­спра­буй­це! Ча­сам тое, што мы ба­чым сён­ня, ве­ль­мі да­лё­кае ад мас­тац­тва. Ёсць грунт пра­фе­сіі, Арыс­то­це­ле­ва «Па­эты­ка», якую ніх­то ні­ко­лі не ад­ме­ніць, а ба­ль­шы­ня сён­няш­ніх тэ­атра­ль­ных пі­сь­мен­ні­каў — не дра­ма­тур­гаў, а тых, хто пі­ша так зва­ныя тэк­сты для тэ­атра, — уяў­лен­ня не мае пра ад­па­вед­ныя за­ко­ны і па­бу­до­ву сцэ­ніч­на­га тво­ра. Мы пе­ра­жы­ва­ем дзіў­ны і дра­ма­тыч­ны пра­цэс — май­стры чар­го­вы раз на­ма­га­юцца зла­міць не­йкія стэ­рэ­аты­пы, а ло­мяц­ца ў пра­чы­не­ныя дзве­ры. Вя­до­ма, мож­на на­ла­віць ры­бы і ру­ка­мі, але ж з ву­дзі­ль­нам і зруч­ней, і пра­сцей, і хут­чэй. Не ава­ло­даў­шы ра­мяс­твом, на вы­шы­ні твор­час­ці не ўзы­дзеш, а за­ня­пад тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва збяд­няе, пры­ні­жае ку­ль­ту­ру і гра­мад­ства. За­ста­ецца спа­дзя­вац­ца, што хва­ро­бы ма­ца­ван­ня на­шай дзяр­жаў­нас­ці з ця­гам ча­су мі­нуць і ў сфе­ры тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва з’явіц­ца па­сля­доў­ная, пэў­ная, уз­ва­жа­ная дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка. І бу­дзем па­мя­таць, што тэ­атрам як ві­дам мас­тац­тва ці­ка­вяц­ца не бо­льш за двац­цаць (!) ад­сот­каў гра­ма­дзян той аль­бо іншай кра­іны: гэ­та элі­тар­ная сфе­ра. Тое дзі­віць і вы­ма­гае па­пы­таць: ча­му дзе­ля двац­ца­ці ад­сот­каў гра­ма­дзян — та­кія вы­дат­кі? Ну, я, пры­кла­дам, не фут­бо­ль­ны за­ўзя­тар, але ж на фут­бол вы­дат­ку­ецца ку­ды бо­льш. Цэр­кваў і тэ­атраў шмат не бы­вае. Па­вод­ле сва­ёй пры­ро­ды яны ня­суць ча­ла­ве­ку — ча­ла­ве­чае.

 

Вы ма­еце вя­лі­кі твор­чы дос­вед. Уз­яўшы яго пад ува­гу, што мож­на вы­сна­ваць пра сён­няш­ні стан тэ­атра­ль­ных ад­мыс­лоў­цаў?

 

— Мы ба­чым ужо зу­сім да­клад­на і вы­раз­на, што па­ча­так XXI ста­год­дзя стаў для бе­ла­рус­ка­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва пе­ры­ядам надзвы­чай скла­да­най ад­апта­цыі да гіс­та­рыч­ных вы­клі­каў ча­су, пе­ры­ядам на­пру­жа­ных твор­чых вы­пра­ба­ван­няў, раз­на­стай­ных экс­пе­ры­мен­таў, а так­са­ма на­за­паш­ван­ня пэў­на­га ўлас­на­га во­пы­ту. Дзея­чы пра­фе­сій­на­га мас­тац­тва вы­му­ша­ны ву­чыц­ца жыць і пра­ца­ваць у но­вым фар­ма­це быц­ця: па­сту­по­ва­га ўста­ля­ван­ня рын­ка­вых за­ко­наў і ня­ўмо­ль­на­га фар­ма­ван­ня но­ва­га (бур­жу­азна­га?) гра­мад­ства спа­жы­ван­ня. Я пе­ра­ка­на­ны, што ме­на­ві­та ця­пер аб’ектыў­на ўзрас­тае ро­ля твор­чых са­юзаў у су­час­ных пра­цэ­сах ку­ль­тур­на­га бу­даў­ніц­тва, а так­са­ма Кан­фе­дэ­ра­цыі твор­чых са­юзаў, якія па­він­ны вы­сту­паць ка­арды­на­та­рам на­ма­ган­няў усіх удзе­ль­ні­каў мас­тац­ка­га жыц­ця. Але ў на­шай рэ­аль­нас­ці спра­вы ру­ха­юцца не так хут­ка і плён­на, як хо­чац­ца твор­цам усіх па­ка­лен­няў. На­прык­лад, са­цы­яла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні ста­наў­лен­ня бе­ла­рус­ка­га арт-рын­ку, у тым лі­ку і ў сфе­ры тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, свед­чаць, што раз­віц­цю цы­ві­лі­за­ва­ных рын­ка­вых да­чы­нен­няў у мас­тац­тве пе­ра­шка­джае перш за ўсё не­дас­ка­на­ласць на­рма­тыў­на-пра­ва­вой ба­зы, а так­са­ма да­во­лі ніз­кая пла­це­жаз­дат­насць на­шых гра­ма­дзян. Зу­сім не рас­пра­ца­ва­на на­рма­тыў­ная ба­за фун­да­тар­ства. Між тым у мно­гіх еўра­пей­скіх кра­інах ме­цэ­нац­тва, да­бра­чын­насць і па­тра­нат — най­важ­ней­шыя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, важ­ная час­тка біз­нэ­су, дзе­ла­вых ста­сун­каў і мар­ке­тын­га­вай па­лі­ты­кі прад­пры­емстваў, арга­ні­за­цый, пры­ват­ных асоб. Там усё за­ма­ца­ва­на за­ка­на­даў­ча. А мы яшчэ адно па­чы­на­ем усве­дам­ляць і раз­умець, што фун­да­тар­ства аб­авяз­ко­ва па­він­на стаць не­ад’емнай і за­ўваж­най час­ткай дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі, якая бу­дзе га­ран­та­ваць не то­ль­кі прэс­тыж да­бра­чын­нас­ці, але і пэў­ныя пад­атка­выя пе­ра­ва­гі (інакш — іль­го­ты) для са­мо­га фун­да­та­ра.

 

А як да гэ­тых спраў пры­да­ецца тэ­атраз­наў­ства і тэ­атра­ль­ная кры­ты­ка?

 

— Са­мая пі­ль­ная ува­га з бо­ку ўсіх за­ці­каў­ле­ных ба­коў і струк­тур ме­ць­ме пад­ма­ца­ван­не праз асэн­са­ван­не, праз тэ­орыю — для пра­ктыч­на­га вы­ра­шэн­ня надзён­ных пра­блем тэ­атра­ль­най эка­но­мі­кі, для кі­ра­ван­ня, для раз­умнай ма­дэр­ні­за­цыі існу­ючай дзяр­жаў­най ма­дэ­лі бе­ла­рус­ка­га рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра. Вось тут ве­ль­мі і ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­ны най­перш на­ву­ко­вы тэ­атраз­наў­чы дос­вед і кры­тыч­ны ана­ліз су­час­на­га тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су. Але, на вя­лі­кі жаль, па­тра­ба­ван­ні тэ­арэ­тыч­ных дос­ле­даў, ка­лі хо­ча­це — за­мо­вы на іх сён­ня ані не­ўсвя­дом­ле­ныя. А гэ­тая не­ўсвя­дом­ле­насць — пра­бле­ма!

 

Ве­ра­год­на, ёсць па­трэ­ба і ў аўта­ры­тэт­ным лі­да­ры, здат­ным вы­зна­чыць ды пе­ра­ка­наць, ку­ды і як ру­хац­ца?

 

— Сён­ня ў нас ня­ма дзея­ча, по­ста­ці, асо­бы, раў­наз­нач­най, на­прык­лад, Мі­ка­лаю Яро­мен­ку (яго­нае 90-год­дзе бу­дзем адзна­чаць лі­та­ра­ль­на праз два ме­ся­цы), які здо­леў бы рэ­аль­на аб’яднаць і па­вес­ці за са­бой бе­ла­рус­кую твор­чую інтэ­лі­ген­цыю. Та­кая асо­ба з са­мых роз­ных пры­чын, аб’ектыў­ных і суб’ектыў­ных, яшчэ не з’яві­ла­ся. Пры­нам­сі я та­кой не ба­чу. І ў тэ­атраз­наў­стве, і ў тэ­атра­ль­най кры­ты­цы по­ста­ці, роў­най Ула­дзі­мі­ру Іва­на­ві­чу Ня­фё­ду (чыё 100-год­дзе мы адзна­чы­лі на са­мым па­чат­ку сё­лет­ня­га Го­да ку­ль­ту­ры), так­са­ма ня­ма.

 

Брак лі­да­ра — вя­лі­кая пра­бле­ма для су­час­на­га твор­ча­га пра­цэ­су, для тэ­атра­ль­на­га бу­даў­ніц­тва. І ме­на­ві­та ў гэ­тай су­вя­зі пад­крэс­лю агу­ль­на­вя­до­мую і ве­ль­мі надзён­ную ісці­ну: рэ­аль­нае ба­гац­це і моц су­час­най дзяр­жа­вы вы­зна­ча­юць най­перш інтэ­лек­ту­аль­ныя і твор­чыя рэ­сур­сы. Ся­род іх, на маю дум­ку, да­лё­ка не апош­няе мес­ца за­йма­юць лю­дзі тэ­атра, вя­до­ма, раз­ам з тэ­атраз­наў­ца­мі і кры­ты­ка­мі. Яны не то­ль­кі вы­кон­ва­юць скла­да­ную ро­лю люс­тэр­ка мас­тац­ка­га жыц­ця, але і са­мі яго ства­ра­юць.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра