Леў Алі­маў

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Ры­са як сіс­тэ­ма
Вы­са­ка­род­ныя шэ­рыя сце­ны, цём­нае па­спар­ту. Пра­фе­сій­ныя ўмо­вы экс­па­на­ван­ня рас­кры­ва­юць і пад­крэс­лі­ва­юць у тво­рах ра­ней не ­ві­да­воч­ныя ню­ансы — ледзь улоў­ны след дру­кар­скай дош­кі, эфек­тны край па­пя­ро­ва­га арку­ша, акса­міт­насць лі­ніі ды бяс­кон­цасць та­на­ль­ных гра­да­цый. У мін­скай га­ле­рэі «A&V», што на ву­лі­цы Рэ­ва­лю­цый­най, па­ка­за­лі «Вы­бра­нае» — вы­ста­ву гра­фі­кі ад­на­го з леп­шых бе­ла­рус­кіх афар­тыс­таў Льва Алі­ма­ва...

Вы­ста­ва — іні­цы­яты­ва га­ле­рэі, су­пра­цоў­ні­кі якой на­ве­да­лі мас­та­ка ў Брэс­це і з цяж­кас­цю ўга­ва­ры­лі па­ка­заць свае тво­ры, па­тлу­ма­чыў­шы, што ўсе арга­ні­за­цый­ныя кло­па­ты возь­муць на ся­бе. І сап­раў­ды, у вы­ні­ку — якас­нае афар­млен­не прац, пра­фе­сій­ная пад­свет­ка і ка­та­лог на доб­рай па­пе­ры. Та­кі фар­мат пра­цы для га­ле­рыс­таў «A&V» пры­выч­ны: яны імкнуц­ца быць су­час­ны­мі, ды­на­міч­ны­мі і акту­аль­ны­мі, а за га­лоў­ную мэ­ту ста­вяць прэ­зен­та­цыю бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва на між­на­род­ным уз­роў­ні.

 

Для Льва Алі­ма­ва — гэ­та дру­гая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва ў Мін­ску (пер­шы па­каз ад­быў­ся ў ста­лі­цы ў 1988 го­дзе), уся­го іх бы­ло з дзя­ся­так, а тэкст ка­та­ло­га па­ве­дам­ляе: «Леў Ба­ры­са­віч — удзе­ль­нік бо­льш 100 між­на­род­ных кон­кур­сных вы­стаў гра­фіч­на­га мас­тацт­ва ў Бе­ль­гіі, Бал­га­рыі, Вя­лі­каб­ры­та­ніі, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі, Іта­ліі, Ні­дэр­лан­дах, Поль­шчы, Рас­іі, ЗША... і ў іншых кра­інах, “Ча­ла­век го­да ў мас­тац­тве” (1991—1992) па­вод­ле Інтэр­на­цы­яна­ль­на­га бія­гра­фіч­на­га цэн­тра Кем­бры­джа ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі, Га­на­ро­вы ака­дэ­мік Рас­ійскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў». Та­му, ка­лі прэ­са па­чы­нае пі­саць пра Алі­ма­ва, звы­чай­на ў па­чат­ку тэк­сту змяш­ча­ецца фра­за: пры­зна­ны ў све­це, але ма­ла­вя­до­мы ў Бе­ла­ру­сі. Бо мас­так пра­цуе ў сва­ёй уту­ль­най май­стэр­ні ў Брэс­це і ро­біць то­ль­кі тое, што яму па­д­а­ба­ецца.

 

У гэ­тым го­ра­дзе ён і атры­маў па­чат­ко­вую мас­тац­кую ад­ука­цыю, у тым лі­ку ха­дзіў у сту­дыю да вы­дат­на­га пед­аго­га Пят­ра Да­нэ­ліі раз­ам з Мі­ко­лам Се­ляш­чу­ком, адтуль яны з'­еха­лі ву­чыц­ца да­лей: Се­ляш­чук у Мінск, а Алі­маў у Мас­кву. У 1963-м ён па­сту­піў у Мас­коў­скае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча па­мя­ці 1905 го­да (сён­ня — Дзяр­жаў­нае ака­дэ­міч­нае). Та­кім чы­нам, па­вод­ле ад­ука­цыі Леў Алі­маў — ды­зай­нер-гра­фік, пра што не шка­дуе і на­ват лі­чыць пад­арун­кам лё­су, бо ўмен­не пра­ма­ля­ваць мар­ку, зра­біць знак надзі­ва пры­да­ло­ся. У Алімава вы­ха­ва­ла­ся асаб­лі­вае раз­у­мен­не гра­фі­кі ма­лых форм — чым мен­шая вы­ява, тым бо­льш па­тра­буе ўва­гі і твор­чай скан­цэн­тра­ва­нас­ці, бо на­ват най­драб­ней­шая дэ­таль пра­цуе на агу­ль­ны воб­раз. У ра­ней­шым інтэр­в’ю ча­со­пі­су «Мас­тац­т­ва» Леў Алі­маў дзе­ліц­ца сва­ім за­хап­лен­нем ад твор­час­ці Дзю­рэ­ра: «Я па­кла­ду не­ка­ль­кі ры­сак, па­сля гля­джу, як у Дзю­рэ­ра зроб­ле­на: па­між рыс­ка­мі кроп­ка ёсць. Цэ­лая сіс­тэ­ма! На­ву­ка! Вось дзе кос­мас!»

 

Пер­шыя ўро­кі гра­ві­ра­ван­ня Алімаў атры­маў у свай­го вы­клад­чы­ка, май­стра пра­мыс­ло­вай гра­фі­кі Іма­ну­іла Ма­ні­ёві­ча. Ён ву­чыў, што лі­та­ру мож­на на­пі­саць, а мож­на па­бу­да­ваць: «Зра­зу­мець і ад­чуць яе так, каб з лі­та­ры эмбле­му зра­біць. Каб вы­вер­нуць — і ле­бедзь атры­маў­ся». Раз­умен­не ад­каз­нас­ці і па­трэ­ба ў по­ўнай твор­чай кан­цэн­тра­цыі пры­хо­дзі­лі з дос­ве­дам. Не­здар­ма на інтэр­нэт-ста­рон­цы з яго пра­ца­мі аўтар­скае крэ­да: «На па­лат­не мож­на ўсё вы­пра­віць, а на ме­та­ле кож­ная па­мыл­ка ў штры­ху ці кам­па­зі­цыі ры­зы­куе стаць ня­ўда­чай. Та­му мас­тац­тва афор­та ў маім раз­умен­ні — гэ­та мас­тац­тва быць да­клад­ным, скру­пу­лёз­ным і па­тра­ба­­валь­­ным да са­мо­га ся­бе і пра­цэ­су дру­ку».

 

Праз па­ру га­доў па­сля за­кан­чэн­ня мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча Леў Алі­маў вяр­та­ецца ў Брэст, за­йма­ецца пра­мыс­ло­вай гра­фі­кай, як ён сам рас­па­вя­дае: «З 9 да 18 ма­ля­ваў рэ­клам­ныя ба­цін­кі, каў­ба­су, якіх не бы­ло ў про­да­жы», а па­сля пра­цы і па вы­ход­ных пе­ра­мяш­чаў­ся ў не­вя­лі­кую май­стэр­ню без ва­ды і ацяп­лен­ня. Мно­гія цу­доў­ныя свае пра­цы ён ства­рыў ме­на­ві­та там. Но­вую вя­лі­кую май­стэр­ню з шы­ро­кі­мі вок­на­мі па аб­одва ба­кі па­коя і з ві­дам на Му­ха­вец мастак атры­маў то­ль­кі ў 2000 го­дзе.

 

На пер­шую між­на­род­ную вы­ста­ву Леў Алі­маў па­тра­піў у 1985 го­дзе, з та­го ча­су яго тво­ры рэ­гу­ляр­на экс­па­ну­юцца па ўсім све­це. У 1993-м упер­шы­ню па­ехаў у ЗША — у якас­ці за­про­ша­на­га гос­ця на Усе­аме­ры­кан­скі прынт-сім­по­зі­ум, у на­ступ­ным го­дзе пра­ца­ваў у дру­кар­скай сту­дыі Кэ­ці Ка­ра­чы ў Нью-Ёрку, у 1996-м быў за­про­ша­ны ў жу­ры Між­на­род­на­га тры­ена­ле гра­фі­кі ў Лодзь і атры­маў прэ­мію го­да ў на­мі­на­цыі «Вы­яўлен­чае мас­тац­тва» ў род­ным Брэс­це.

 

З ран­ніх ра­бот на вы­ста­ве мож­на бы­ло ўба­чыць экс­ліб­рыс з кні­газ­бо­ру Мі­ха­ся Мін­ке­ві­ча (1986). Кніж­ны знак — тон­кі і вы­ве­ра­ны, сты­лі­за­ва­ны пад ста­рыя гра­вю­ры, ён ураж­вае вы­раз­нас­цю кам­па­зі­цыі і спа­лу­чэн­нем роз­ных гра­фіч­ных пры­ёмаў. Шрыфт, плос­кас­насць вы­явы і не­ча­ка­нае ўжы­ван­не та­на­ль­най пер­спек­ты­вы — усё арга­ніч­на і да­клад­на, ні­бы ў ма­тэ­ма­тыч­най за­да­чы.

 

Афорт «Ста­рая яблы­ня» — цэн­трыч­ны па­вод­ле вы­ра­шэн­ня — яшчэ за­хоў­вае яснасць зна­ка, але жа­дан­не спа­лу­чыць у ад­ным тво­ры роз­ныя вы­яўлен­чыя сіс­тэ­мы пры­во­дзіць Льва Алі­ма­ва да ўсклад­нен­ня вы­яўлен­чай мо­вы, да бо­ль­шай тэх­ніч­най вы­тан­ча­нас­ці і кам­па­зі­цый­най раз­на­стай­нас­ці.

 

Бяс­кон­цасць і змен­лі­васць дэ­та­ляў, асаб­лі­вая на­пру­жа­насць, глы­бі­ня і тон­касць гра­да­цый — гэ­тыя якас­ці ўво­гу­ле ха­рак­тэр­ны для афор­тнай тэх­ні­кі, але ў ру­ках май­стра Льва Алі­ма­ва яны на­слой­ва­юцца на па­трэ­бу глы­бо­кай ме­та­фа­рыч­нас­ці. І мне хо­чац­ца на­зваць яго мас­та­ком ста лі­ній і ты­ся­чы воб­ра­заў, та­му што плас­ты пра­чы­тан­ня гэ­тых фі­ліг­ран­ных вы­яў лі­та­ра­ль­на бяс­кон­цыя.

 

Як ідзе яго пра­ца з ме­та­ліч­най дош­кай, мож­на бы­ло ўба­чыць на двух стэн­дах, дзе бы­лі па­ка­за­ны роз­ныя ста­ны — ад­біт­кі з дош­кі на па­сля­доў­ных ста­ды­ях яе апра­цоў­кі.

 

Алоў­ка­вы на­кід «На­ро­джа­на­га ў мас­цы» і пер­шы ад­бі­так, па­вод­ле май­го пры­ват­на­га мер­ка­ван­ня, — ужо за­кон­ча­ныя тво­ры. Пры­нам­сі, я б яго і па­кі­ну­ла. Да­клад­ная лі­нія па-дзю­рэ­раў­ску ла­ка­ніч­ная і кра­са­моў­ная, але мас­так крок за кро­кам ідзе да па­трэб­на­га яму вы­ні­ку — скла­да­най, ба­га­тай на фак­ту­ры і ню­ансы вы­явы, га­то­вай па­спра­чац­ца па сі­ле ўздзе­яння з кар­ці­най.

 

Да­рэ­чы, у год Алі­маў ро­біць пры­клад­на адзін дру­ка­ва­ны твор, але бы­вае, што і ні­вод­на­га, мае шмат не­да­роб­ле­ных і ўжо, на яго дум­ку, без­на­дзей­ных ва­ры­янтаў, та­му што яны, паводле яго слоў, ужо «пра­жы­тыя».

 

«На­ро­джа­ны ў мас­цы» — аўта­пар­трэт, які майстар рас­па­чаў у 1992-м, пе­ра­ра­біў у 1999-м, а вы­стаў­ле­ны быў ад­бі­так 2015 го­да, — ве­ра­год­на, са­мы па­зна­ва­ль­ны і зна­ка­вы для яго твор. Ідэя зра­зу­ме­лая і, зда­ва­ла­ся б, ясна чы­та­ецца: мас­ка на­сто­ль­кі шчы­ль­на пры­рас­ла да тва­ру ча­ла­ве­ка, што не столь­кі ха­вае, ко­ль­кі вы­дае яго ўнут­ра­ную крох­касць. Фун­кцыі за­­блы­та­ны і пад­ме­не­ны: на­ват адзе­жа не ха­вае кас­цяк, а ўтва­рае яго, як пан­цыр ці бра­ня. Тон­кія лом­кія струк­ту­ры, пе­ра­плё­ты суч­ля­нен­няў — усё гэ­та не пра фі­зіч­ны, а хут­чэй пра наш псі­хіч­ны свет, пра нетрываласць аб­алон­кі, пра ру­хо­масць унут­ра­ных струк­тур. Пра тое, што па­між це­лам, псі­хі­кай і ду­шой, што аб’ядноў­вае і ства­рае раў­на­ва­гу. А што­сь­ці на­ра­джа­ецца пад іглой гра­фі­ка са­мо па са­бе, вя­дзец­ца сі­лай дум­кі і інту­іцыі і ні­ко­лі не змо­жа быць пра­чы­та­ным.

 

Гэ­ты афорт май­стар па­ста­янна да­пра­цоў­вае з унут­ра­най па­трэ­бы. Але на­зы­вае кры­ні­цу інспі­ра­цыі — Джу­зэ­пэ Арчым­бо­ль­да, ге­ній ма­нь­ерыз­му. У апош­ня­га воб­раз ства­ра­ецца як кан­струк­цыя, пра­­рас­тае ў па­зна­ва­ль­ную струк­­ту­ру са зна­ёмых рэ­чаў. Зноў жа — пад­ме­на фун­кцыі, пе­ра­меш­ван­не ро­ляў, вы­яў­лен­чы па­ра­докс.

 

«Гас­па­дар» да­та­ва­ны 1992 го­дам, у ім адзе­жа, ася­род­дзе і сам ча­ла­век так­са­ма ўтва­ра­юць адзі­нае цэ­лае, зрас­лі­ся і пе­ра­ця­ка­юць адзін у ад­на­го. Зроб­ле­ны пад­крэс­ле­на лёг­ка, во­ль­ным раз­ма­шыс­тым штры­хом, воб­раз утрым­лі­вае стан за­ся­ро­джа­нас­ці, удум­лі­вас­ці.

 

Яшчэ ад­на рас­клад­ка ад­біт­каў — «Дзень падзя­кі». На пер­шым — амор­фныя пля­мы, Леў Алі­маў тлу­ма­чыць, што гэ­та брак, след, па­кі­ну­ты вы­пад­ко­ва па­кла­дзе­най ану­чай з кіс­ла­той. Але мас­так ба­чыў у гэ­тым інспі­ра­цыю і на­клаў на амор­фныя пля­мы пра­пра­ца­ва­ную вы­яву дзвюх ме­ха­ні­за­ва­ных ка­чак з антра­па­мор­фным сты­лем па­во­дзін. Пля­мы па­сту­по­ва знік­лі ў на­плас­та­ван­ні но­вых форм, не па­кі­нуў­шы па са­бе сле­ду, да­клад­ней — пе­ра­цёк­шы ў воб­раз і стаў­шы ня­бач­най, але істот­най яго час­ткай.

 

На­пэў­на, для мя­не за­ста­нец­ца сак­рэ­там, на­ко­ль­кі ўсвя­дом­ле­на ство­ра­ны гэ­тыя сі­лу­эты, што вя­дзе ру­кой мас­та­ка, якія ме­ха­ніз­мы па­мя­ці і ўяў­лен­ня тут за­дзей­ні­ча­ны. Напрацаваныя пры­ёмы, тэх­ніч­ная да­ска­на­ласць, эле­ган­тнасць штры­ха — усё гэ­та маскіруе на­пру­жа­ную работу роз­уму і інту­іцыі.

 

У сва­іх ня­даў­ніх тво­рах Леў Алімаў пры­хо­дзіць да та­та­ль­нас­ці і шмат­слой­нас­ці, губ­ля­ецца цэн­трыч­насць кам­па­зі­цыі, пра­ца ні­бы ста­но­віц­ца час­ткай уні­вер­су­му, ві­зу­аль­ным інтэр­тэк­стам. Не­йкія цэн­тры маг­не­тыз­му, здо­ль­ныя збі­раць фраг­мен­ты ў не­шта па­зна­ва­ль­нае, яшчэ за­ста­юцца, але на­во­кал бу­яе пры­ця­га­ль­ны ха­ос, які ці то стрым­лі­ва­ецца і па­ра­дку­ецца, ці то на­адва­рот — пры­во­дзіць да рас­па­ду форм. «Псі­ха­дэ­ліч­ны эцюд», «Агу­ль­ная пес­ня», «Ка­лам­бур picture» — на­звы вы­кры­ва­юць ме­тад. І тут мас­так так­са­ма пры­зна­ецца ў кры­ні­цы на­тхнен­ня: Па­вел Фі­ло­наў. Як і ў рус­ка­га кла­сі­ка, вы­на­ход­ні­ка ана­лі­тыч­на­га ме­та­ду ў жы­ва­пі­се, афор­ты Алі­ма­ва вы­бу­доў­ва­юцца з пра­пра­ца­ва­ных са­ма­дас­тат­ко­вых эле­мен­таў, раз­ві­ва­юцца ад дэ­та­лі да агу­ль­нас­ці.

 

Ка­лі не зважаць на роз­ныя тэх­ні­кі ства­рэн­ня вы­явы, то мож­на знай­сці шмат пад­абен­стваў. Фі­ло­наў ка­жа пра не­ка­ль­кі эта­паў да­сяг­нен­ня «зроб­ле­нас­ці» тво­ра: пер­шы — вы­вя­дзен­не на­кі­ду з кроп­кі; дру­гі — пра­ца пэн­дзлі­кам амаль як алоў­кам, па­во­ль­нае па­соў­ван­не да фор­мы шля­хам аб­дум­ван­ня маз­ка, па­чы­на­ючы ад кон­ту­ру кож­на­га эле­мен­та і да ўза­ема­дзе­яння дэ­та­лі з усёй кар­ці­най; на трэ­цім эта­пе ад­бы­ва­ецца сво­еа­саб­лі­вае збі­ран­не воб­ра­за: пе­ра­ход ад ад­на­го эле­мен­та да інша­га, ад ад­ной лі­ніі да іншай, ад ад­на­го маз­ка да інша­га, пласт за плас­том, аж да «вы­шэй­шай да­ска­на­лас­ці» — зроб­ле­нас­ці.

 

Ме­тад гра­фі­ка, без­умоў­на, роз­ніц­ца ў дэ­та­лях, але га­лоў­нае за­ста­ецца: Фі­ло­наў мер­ка­ваў, што «зроб­ле­ная кар­ці­на», ад­ной­чы па­ўстаў­шы, змо­жа арга­ніч­на раз­ві­вац­ца без удзе­лу ства­ра­ль­ні­ка. Арга­нізм тво­ра па­ві­нен рас­ці, як рас­це ўсё жы­вое ў пры­ро­дзе. Іншы­мі сло­ва­мі, «зроб­ле­ныя» кар­ці­ны па­він­ны раз­ві­вац­ца як рас­лі­ны, пра­йгра­ваць ўлас­ныя фор­мы, фун­кцы­яна­ваць як не­за­леж­ны арга­нізм.

 

За­вер­ша­насць работы, на­блі­жэн­не яе да кар­ці­ны — гэ­тую мэ­ту пад­крэс­лі­вае Леў Алі­маў — да­ся­га­ль­ныя ўпар­тай пра­цай і са­ма­дыс­цып­лі­най. Сап­раў­днае май­стэр­ства — гэ­та не про­ста і не толь­кі пра­фе­сій­нае ўмен­не, яно па­тра­буе за­ся­ро­джа­нас­ці усіх ду­хоў­ных сіл.

 

Ня­даў­няя се­рыя мас­та­ка «Па­лес­кія мі­ра­жы» — гэ­та ча­ты­ры ко­ле­ра­выя вер­сіі, зроб­ле­ныя з ад­ной дош­кі. Леў Алі­маў уво­дзіць ко­лер у мно­гія тво­ры — як акцэнт ці вы­дзя­лен­не да­мі­нан­ты, час­та про­ста да­ма­лёў­ва­ючы аква­рэл­лю ўжо над­ру­ка­ва­ныя вы­явы. Тут жа ко­лер ста­но­віц­ца га­лоў­ным атмас­фер­ным срод­кам: хо­лад, цяп­ло, тры­во­га, су­па­ка­енне. Ад­на мат­ры­ца (да­клад­ней — ад­на дош­ка) да­зва­ляе вы­ка­рыс­таць шы­ро­кія маг­чы­мас­ці ва­ры­ятыў­нас­ці. Злёг­ку аб­стра­га­ва­ны кра­явід, як да­ль­ні план на афор­тах ста­рых май­строў (важ­ны і не­абход­ны склад­нік для дэ­та­лі­за­цыі тво­ра, як да­лё­кая ме­ло­дыя ў ку­ль­мі­на­цыі фі­ль­ма), мас­так падае як мі­раж — стан рэ­ча­існас­ці, што вы­зна­ча­ецца ня­пэў­нас­цю і ілю­зор­нас­цю, ад­на­ча­со­ва — спа­ку­сай, не­здар­ма мы ба­чым гэ­тыя кар­цін­кі ў не­йкіх край­ніх сі­ту­ацы­ях, на га­ра­чы­ні, у па­ўсне.

 

У аўтарскія мі­ра­жы, якія не­шта рэ­аль­нае ўсё ж на­гад­ва­юць, украп­лі­ва­юцца аб­страк­тныя эле­мен­ты, мі­ма­лёт­ныя, — пад­крэс­лі­вае мас­так: яны пра­но­сяц­ца і зні­ка­юць. Гэ­тыя эле­мен­ты спры­я­юць за­ві­сан­ню адцягненага кра­яві­ду па­між сном і рэ­аль­нас­цю, па­між аб­страк­цы­яй і зна­ёмай фор­май, то­ль­кі на­мё­кам кра­на­ючы­ся ледзь улоў­най па­зна­ва­ль­нас­ці.

 

Праца ў афор­це — як мед­ыта­цыя, за кож­ным ру­хам — поле маг­чы­мас­цей. Ад­мет­насць афор­та ў тым, што воб­раз тут ства­ра­юць мно­гія рэ­чы: рэ­ль­ефны штрых, фак­ту­ра па­пе­ры, глы­бі­ня і на­пру­жа­насць то­ну, тонкі ды­япа­зон, часта не­да­сяж­ныя пры жы­вым ма­ля­ван­ні. Раз­умен­не тэх­ні­кі пры­хо­дзіць з га­да­мі, та­му вы­нік — най­бо­льш цяж­ка­да­ся­га­ль­ны і каш­тоў­ны.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва