Скульптар Канстанцін Селіханаў і фатограф Андрэй Шчукін прапанавалі свае ўласныя мадэлі часу і прасторы, увасобленыя ў спецыяфічных аўтарскіх выказваннях. Намаганнямі куратара Наталлі Шаранговіч яны былі аб’яднаны ў цэласны праект “Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу”.
√
Пра тое, куды скіроўваецца бронзавая чарга, аб чым маўчаць парэпаныя баксёрскія пальчаткі, якое дачыненне да сучаснай гісторыі мае паднос са шклянкамі малака і чаму прафесіяналы ацанілі беларускі праект станоўча — падрабязны рэпартаж у наступным нумары “К”.
Фота аўтара