Гэтай выстаўкай беларуская мастачка распачынае новую нізку жаночых партрэтаў. Яна не проста імкнецца зрабіць на палотнах партрэтнае падабенства - яна стварае партрэты-вобразы: "Свіцязянка", "Лясунка", "І толькі надпіс: "Вераніка"...", "Мая Беларусь". Таксама экспануюцца партрэты родных і сяброў А.Аракчэевай. Асноўную частку складаюць жывапісныя творы, зробленыя за апошнія тры месяцы. Таксама прадстаўлены графічныя партрэты 1986 года і некалькі твораў 90-х гадоў, што ніколі не экспанаваліся. Цікавасць выстаўкі яшчэ і ў тым, што гераіні, чые вобразы створаны, толькі на адкрыцці экспазіцыі ўбачаць увасабленне ідэй мастачкі.
Ул. інф.