Клуб “Сям’я” ўзначальвае загадчык дзіцячага сектара СДК Лілія Пятрова. Кожнае з мерапрыемстваў — запамінальнае. Да прыкладу, на “Урок сямейнай мудрасці” прыйшлі бацькі з дзецьмі. Пакуль яны ўдзельнічалі ў конкурсе “Любімыя мультфільмы”, мамы пяклі бліны, а таты спаборнічалі ў музычнай гульні “Любімыя імёны”.
Мэта клуба “Для тых, каму за… Пад знакам задыяка” — дапамога ў стварэнні сем’яў для людзей сталага ўзросту, якія з розных прычын засталіся адзінокімі. Ходзяць сюды, у асноўным, жанчыны і толькі… адзін мужчына, які, прынамсі, добра спявае. Пад кіраўніцтвам дырэктара СДК Валянціны Георгіу клуб арганізаваў тэматычны вечар “Кветкі, якія ўпрыгожваюць жыццё”.
Эстрадная студыя падрыхтавала песні. Не толькі члены клуба, але і іншыя вяскоўцы, прачытаўшы аб’яву, маглі паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую кветку, падрыхтаваную ў хатніх умовах. А вучні-гурткоўцы зрабілі арыгінальныя вырабы з бісеру і саломкі.
На ўмацаванне сям’і накіравана і клубнае аб’яднанне духоўна-маральнага накірунку “Светач”. Яго работа вядзецца ў сельскай бібліятэцы, якая знаходзіцца ў будынку СДК. Прайшоў Вечар пытанняў па праваслаўі: настаяцель храма Святога Благачыннага князя Дзмітрыя Данскога Сяргей Башкіраў расказаў старшакласнікам пра ролю Царквы ў сучасным грамадстве. У “Светачы” — 15 мужчын і жанчын пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту, якія ладзяць літаратурна-паэтычныя вечары, відэалекторыі... Супрацоўніца СДК Лілія Пятрова і загадчык бібліятэкі Ірына Будзіна знаёмяць вернікаў з іконамі.