Тут сабраліся краязнаўцы, аматары гісторыі, удзельнікі і прызёры конкурсу школьных сачыненняў “Леў Сапега нарадзіўся ў вёсцы Астроўна…”. Асабліва актыўна, зразумела, праявілі сябе навучэнцы 8 — 11 класаў Астровенскай адукацыйнай установы. Бешанковіцкая ЦБС адзначыла лепшыя сачыненні дыпломамі. А творчыя працы Ганны Куляшовай, Аляксандры Шарко, Наталлі Ганчаровай, Таццяны Болтыкавай, Ганны Акцызной, Дзіяны Карэлінай аддзячаны каштоўнымі падарункамі жаночага аб’яднання “Ульяна”.
Усе сачыненні перададзены ў фонд Астровенскай сельскай бібліятэкі, якая з’яўляецца філіялам № 19 Бешанковіцкай ЦБС. А фонд Цэнтральнай райбібліятэкі з нагоды імпрэзы папоўніўся кнігамі па гісторыі Беларусі.
Надзея КУЦ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі Бешанковіцкай ЦБС