Кіраўніком калектыву з’яўляецца Пушко Таццяна Піліпаўна — былая настаўніца, творчы і таленавіты чалавек. Яе зычны, але ў той жа час мілагучны голас з асаблівым тэмбрам з іншым не зблытаеш.
“Бабіна лета” ведаюць не толькі ў нашым раёне — яно зачаравала нават польскіх слухачоў. Больш за тое: гурт падрыхтаваў і правёў абрады “Вандраванне Віфліемаўскай зоркі”, “Абыход поля”, “Квашанне капусты”, “Дажынкі”, “Валачобнікі”, “Выпечка каравая”. Калектыў пастаянна супрацоўнічае з аўтаклубам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ды выязджае з канцэртнымі праграмамі ў маланаселеныя вёскі Пружанскага раёна.
Рэпертуар калектыву складаюць народныя песні, запісаныя ад мясцовых жыхароў і ўдзельніц гурта.
Вольга ШЭПЕЛЬ, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама