Гэта нібы сапраўдны Кландайк для дапытлівых даследчыкаў. З вяртаннем імені Рэйтана на Беларусь вяртаецца і цэлая эпоха — складаная, жорсткая, але рамантычная. Эпоха вялікіх герояў і дробных злодзеяў. На прыкладзе гэтых рэальных постацей можна многае патлумачыць нашай моладзі.
І пакуль пясок не расчышчаны, нам па-ранейшаму будзе бракаваць герояў, здатных натхняць маладое пакаленне. Прычым герояў менавіта сваіх — тых, якія гадаваліся ў нашых вёсках ды гарадках.
І няма сумневу ў тым, што такія героі ды іх супярэчлівая эпоха здатныя насычаць гістарычную плашчызну падзеямі ды падсілкоўваць людзей творчых. Тым самым ствараецца адмысловы культурны фон. Змяняюцца людзі.