Заснавальнік і кіраўнік калектыву — Міхаіл Зайцаў, цудоўны творца і арганізатар. У вакальны склад увайшлі Наталля Зайцава, Ірына Гавядкова, Наталля Дзегялевіч, Галіна Яськова, у харэаграфічны — Юлія Казлова, Іна Серанкова, Валянціна Дзернавая, Вікторыя Бравая. Рэпертуар ансамбля складаецца з народных песень, аўтэнтычнага фальклору Рагачоўшчыны.
Гастрольныя маршруты пракладзены па Беларусі, Чэхіі, Украіне, Расіі. “Добры вечар” стаў дыпламантам Міжнароднага фестывалю славянскай культуры (Белгарад), Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Украіны, Беларусі (Дуброўна), рэгіянальных фестываляў-святаў (Харкаўская і Бранская вобласці). Удзельнічаў калектыў у культурных праграмах Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы і Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
6 снежня ў гарадскім Доме культуры з аншлагам прайшоў юбілейны канцэрт “Добрага вечара”.
Наш кар.