Я нарадзілася на хутары вёскі Шылькі Докшыцкага раёна. Мой тата Літвін Юльян Феліксавіч быў вельмі таленавітым музыкантам, хоць не меў аніякай адукацыі. Ён іграў і на Мядзельшчыне, і ў Глыбоцкім, Пастаўскім, Докшыцкім раёнах. Да нас ішлі і ішлі людзі. Гэта быў як нейкі цэнтр нашай самабытнай шылькаўскай культуры. Ніякае свята не абыходзілася без “татуськавага” гармоніка. Вечарыны, вяселлі, прыгоды калядоўшчыкаў, валачобнікаў — усё адбывалася на нашых вачах. Наша сям’я была ў гушчы ўсіх вясковых падзей. Мой татуська (я заўсёды так звала свайго тату) іграў і сваю “Шылькаўскую польку”. Яе прыходзілі слухаць многія. Гэта была як бы візітная картка.
Мы з сястрой Аняй раслі сярод людзей, якія ўмелі ад душы працаваць і весяліцца. Мы жылі ў вельмі працавітай творчай сям’і, дзе гучала музыка, ткаліся перабіраныя прыгожыя дываны, засцілаліся саматканыя дарожкі ў хаце, на лузе адбельвалася саматканае палатно. Мама пякла вельмі-вельмі смачны хлеб. У хаце пахла і аірам, і кляновым лістом. Усё ішло з глыбінь векавечнага жыцця і ўсюды вітаў Дух продкаў.
Зараз маме ідзе 97-мы год. Яна вельмі старэнькая. А я памятаю, як мама, Яніна Ігнатаўна, гасцінна прымала ўсіх за сваім сталом. У нас заўсёды былі людзі. Раней вёска Шылькі была мнагалюднай, гаманлівай і вельмі вясёлай. Вяскоўцы жылі як адна сям’я. І род Літвінаў вылучаўся тым, што тут усе спявалі.
У чалавека нічога не было, няма і не будзе даражэй за радзіму, за сваю зямлю, за ўсіх сваіх родных, за сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў і г. д. Шмат цудоўных хвілін было перажыта і мной ў родных мясцінах. Шмат звязана са школай і той дарогай, па якой прыходзілася хадзіць. Гэта былі цудоўныя, незабыўныя часіны і імгненні, насычаныя сонцам.
Доўгі час я працавала з дзецьмі ў Мінску, але вярнулася на малую радзіму. Многае засталося ў памяці, а сціплая мая творчасць пачалася амаль што з фотаздымка, які зрабіў мой сын. Аднойчы ён сфатаграфаваў Шылькаўскую дарогу, займаючыся фотамастацтвам. Фотаздымак сына як бы сканцэнтраваў у сябе ўсе мае думкі, ускалыхнуў усе мае пачуцці, звязаныя з роднымі мясцінамі, бацькамі, усімі родзічамі і са школай. Я доўга ўглядалася ў фотаздымак, а потым неяк непрадказальна высвеціўся вобраз і я амаль за пяць хвілін напісала верш “Шылькаўская дарога”. Верш быў надрукаваны ў раённай газеце. Потым у мяне з’явіліся іншыя вершы, а далей і песні, якія былі надрукаваныя ў некаторых газетах, часопісе “Роднае слова.”
Я вельмі ўдзячна свайму сыну Шульгату Юрыю за майстэрства, якое ён дорыць людзям і якое мяне натхніла на стварэнне вобразаў. Я ўдзячна ўсім сваім родным, сваім бацькам, бо яны стваралі для мяне такія ўмовы, каб я жыла ў радасці. Праз шмат гадоў мае пачуцці выліліся ў песні, а любоў да роднага краю сталася сэнсам майго жыцця.
Лілія ЛІТВІН
Докшыцкі р-н.
Кампазіцыя з архіва аўтара.
Жыватворчая энергія.
Шильковский вальс
Слова и музыка Литвин Лилии Юльяновны
Поднялись журавли над родными полями,
Тоскливо кричат над родной стороной:
«Земля дорогая, не прощайся ты с нами,
К тебя мы вернёмся все ранней весной. (2 раза)
Будем видеть твои золотые рассветы
В чужих необжитых, но тёплых краях.
С тоской вспоминая, что нас ждёшь вдалеке ты
На тихих болотах, любимых полях”. (2 раза)
Только слышит Земля отстающего в стае
И смотрит на крылья росинками слёз:
“Хоть матери сердце ждать вовек не устанем,
Но пусть вам помогут все Звёзды Небес.
Возвратиться весной светлой дальней дорогой
Не всем суждено в дом, родные края,
Лишь знайте, что всех вас, вас всю жизнь у порога
Ждёт мать одиноко — родная Земля”. (2 раза)
Ле-е-тят журавли над родными полями,
Тоскливо кричат над родной стороной:
“Ле-ле-ле…, А-а-а-а…
А-а-а-а-…
Земля дорогая, не прощайся ты с нами,
К тебе мы вернёмся все ранней весной,
К тебе мы вернёмся все ранней весной.
К тебе мы вернёмся весенней порой.”