Баяніст-віртуоз Віталь Варанко на сёння з'яўляецца адным з самых паспяховых і запатрабаваных маладых артыстаў, з уласнымі хітамі і шчыльным канцэртным графікам.
Віталь - лаўрэат і пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў баяністаў і артыстаў. Яго кар'ера, як эстрадніка, пачалася з удзелу ў тэлевізійным музычным конкурсе "Акадэмія талентаў" на тэлеканале "АНТ" і супрацоўніцтва з вядомым беларускім прадзюсар Уладзімір Кубышкін. На творчым спаборніцтве Віталь дайшоў да фіналу. Пасля гэтага ён ужо сталы ўдзельнік усіх буйных тэлевізійных праектаў і канцэртаў самага высокага ўзроўню - у тым ліку "Песні года", "Міс-Беларусь", "Месца сустрэчы", Нацыянальнай музычнай прэміі...
Увайшоўшы ў фінал беларускага адбору на конкурс "Еўрабачанне-2013" на Першым нацыянальным канале, Віталь за вельмі кароткі тэрмін атрымаў беспрэцэдэнтны аб'ём медыя-падтрымкі ў асноўных сродках масавай інфармацыі Беларусіі стаў рэальна вядомай персонай.
А адным з апошніх момантаў, калі Віталь трапіў у поле ўвагі прэсы, стаў ягоны ўдзел у польскай версіі шоу "Голас", дзе спявак выканаў песню "Balkanica" на беларускай мове. І, хоць не трапіў у фінальную частку праз тое, што, на думку журы, не падпадаў пад фармат праграмы, затое займеў новых прыхільнікаў і шэраг "бісаў"!