Арсен мае досвед удзелу ў замежных конкурсах. Ягонае выкананне адрознівалася багаццем музычнай мовы, вытанчанасцю і эмацыйнасцю. Арсен стаў лаўрэатам прэміі І ступені. А вось Лізавета і Ягор на такім конкурсе — упершыню. Але дэбют атрымаўся ўдалым: вучні прызнаны лаўрэатамі прэміі ІІІ ступені. Арганізатары конкурсу наладзілі для ўдзельнікаў-настаўнікаў майстар-класы. А былі яшчэ творчыя сустрэчы, канцэрты, экскурсіі па Барселоне, паездка ў Дом-музей Сальвадора Далі ў Фігейрасе…
Нашы сёлетнія лаўрэаты былі запрошаны на чарговы конкурс, што адбудзецца ў наступным годзе ў Францыі.
Вікторыя БАНДАРЭНКА, выкладчык Аршанскай ДШМ № 1