Частка здымкаў з экспазіцыі так і засталася ў мяне з дазволу іх уладальнікаў (або пасля іх смерці). Прадстаўляем два фота з той калекцыі.
На здымках:
1. Мастакоўская “эліта” 1950-х. Перад дэманстрацыяй 7 лістапада 1958 г. Пяты злева — народны мастак БССР Заір Азгур; дзявяты (стаіць у профіль) — народны мастак БССР Іван Ахрэмчык;
2.Мастакі-педагогі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута на дэманстрацыі 7 лістапада 1961 г. у Мінску. Злева направа: Г.Мурамцаў, А.Анікейчык, А.Веліксонаў, У.Сухаверхаў з дачкой Наталляй.