Падтрымка адоранай моладзі — дзяржаўная маладзёжная палітыка, дзякуючы якой назапашваецца магутны кадравы патэнцыял у творчым асяродку: будучыя кампазітары, музыканты, мастакі…
Вучыць такіх дзяцей — няпроста, бо ад выніковасці гэтай працы залежыць наш заўтрашні дзень. Педагогі ДШМ № 3 цудоўна разумеюць ускладзеную адказнасць. Гэтымі днямі наш калектыў віншуе выкладчыкаў дзяцей-пераможцаў Кацярыну Ігнацьеву, Вікторыю Грыцук і Галіну Высоцкую!..
Прэміі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў прысуджаюцца з 2009 года. Імі ўзнагароджваюць навучэнцаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы мастацкага профіля ў сферы культуры і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (музычныя каледжы, Каледж культуры і мастацтваў). Уладальнікамі прэмій становяцца пераможцы заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў, алімпіяд па навучальных прадметах.
Наталля ЛАТЫШАВА, настаўнік Аршанскай ДШМ № 3 горада Барань