Некалькі гадоў таму Максім убачыў у Заслаўскім музеі работы Алены Кіш, набыў там сабе альбом “Маляваныя дываны”. Зацікавіўся. Паглядзеў дакументальны фільм Галіны Адамовіч “Маляваны рай”. Каб убачыць творы на свае вочы, наведаў выставу, што ладзілася ў 2013 годзе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску. І, што называецца, падсеў.
— Маляваныя дываны — гэта феерычны, але пры гэтым слаба даследаваны від нацыянальнага мастацтва, — лічыць Максім. — Уявіце: у перыяд войнаў, голаду, калектывізацыі і рэпрэсій людзі з дапамогай гэтых дзіўных падробак пад сапраўдныя дываны ці нават габелены эстэтызавалі асяродак свайго пражывання. За вядро бульбы набывалі зусім не практычную рэч, якая, аднак, нагадвала ім пра неабходнасць марыць, кахаць і заставацца чалавекам. Маляваныя дываны — гэта найперш пра любоў да жыцця насуперак усяму.
Фота з асабістага архіва Максіма Осіпава