Сёння — прэм'ера новай сцэнічнай версіі "Раскіданага гнязда" Янкі Купалы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Наш карэспандэнт пабываў на адной з апошніх рэпетыцый пастаноўкі Аляксандра Гарцуева. Асаблівасцю пастаноўкі стала смелае рашэнне рэжысёра перанесці дзею з пачатку ХХ стагоддзя, у адпаведнасці з купалаўскім тэкстам, у наш час — пачатак ХХІ стагоддзя. "Раскіданае гняздо" можна ставіць бясконца", — падзяліўся з карэспандэнтам "Культуры" сваім меркаваннем Аляксандр Фёдаравіч.
Фота Юрыя ІВАНОВА