Л.Шчамялёў. Партрэт Алены Аладавай. 2007 г. |
Добрыя словы ў гонар А.Аладавай сказалі міністр культуры РБ Уладзімір Матвейчук, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі РБ Ніна Гаўрылава (у гэты дзень на Галоўпаштамце адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага канверта з выявай будынка музея і маркі з партрэтам Аладавай), Галіна Чурак (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя), Раман Будрыс (Літоўскі мастацкі музей), мастацтвазнаўцы Алена Рэсіна, Барыс Крэпак, народны мастак РБ Арлен Кашкурэвіч, былы намеснік прэм’ер-міністра БССР Ніна Сняжкова, землякі Аладавай з Пружан, а таксама сын Алены Васільеўны — заслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў.
Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў прадставіў удзельнікам вечарыны свой новы выдатны твор-падарунак — “Партрэт Алены Аладавай”, вобраз якой ён як бы ўбачыў скрозь “заслону” часу, праз рамантычныя ўспаміны мастака пра дырэктара музея — легенду і разам з тым вельмі простага, зямнога чалавека, які ў свой час зрабіў шмат добрага для мастакоў Беларусі.
Мастацтвазнаўца Ніна Марчанка, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліана Анцух прэзентавалі новы унікальны альбом “Повязь часоў. 100 партрэтаў XVI — ХХ стст. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ” (на трох мовах), падрыхтаваны Н.Марчанка, К.Зеляным і супрацоўнікамі музея.
На вечарыне прайшоў вельмі цікавы канцэрт студэнтаў Акадэміі музыкі, былі паказаны слайд-фільм і дзве дакументальныя стужкі пра Алену Аладаву і яе час.
Наш кар.
Фота Юрыя ІВАНОВА