Узвароце да калег і сяброў Аляксандр Яфрэмаў падзяліўся сваім меркаваннем наконт абноўленага Асноўнога Закона краіны.
Адзначыўшы, што “галоўнай задачай Канстытуцыі з’яўляецца захаванне нашай цывілізацыі, на якой была пабудавана філасофія жыцця, мараль нашых продкаў”, Аляксандр Яфрэмаў выказаўся і па некаторых асобных пытаннях.
У прыватнасці, пра задачы дзеячаў культуры, абавязкам якіх з’яўляецца забеспячэнне непарыўнай пераемнасці культурнага працэсу, перадачы новаму пакаленню этычнага і маральнага ідэала. Менавіта з гэтага пункту гледжання, як падкрэсліў Аляксандр Яфрэмаў, яму і было надзвычай цікава працаваць у канстытуцыйнай камісіі.
Вядомы кінарэжысёр падкрэсліў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь перш за ўсё застаецца з сацыяльным напрамкам.
“Яна забяспечвае роўныя правы і абавязкі для ўсяго насельніцтва, права на працу, адукацыю, здароўе. Але адным з яе прыярытэтаў з’яўляецца захаванне цэласнасці нашага грамадства і захавання чалавечых каштоўнасцей. У Канстытуцыі важнае месца надаецца сям’і як саюзу мужчыны і жанчыны. Хоць змены ў Канстытуцыі не з’яўляюцца радыкальнымі, ёсць і новае. Прыкладам, артыкул пра стварэнне Усебеларускага нацыянальнага сходу, які будзе існаваць як орган, які ўраўнаважвае сістэму ўлады.
Новым з’яўляецца і артыкул пра патрыятызм. Бо без патрыятызму грамадзян суверэнітэт дзяржавы проста немагчымы. Канстытуцыя замацоўвае законнасць велічнай Перамогі, якой дабіўся савецкі народ у 1945 годзе. У той самай вайне, у якой народ згубіў больш за 20 мільёнаў чалавек. Бо ў апошні час наша права на перамогу пастаўлена пад сумнеў у некаторых замежных краінах”.
Важныя і пытанні, датычныя моладзі. Яна павінна захоўваць павагу да дзяржавы, мець упэўненасць у заўтрашнім дні.
Звярнулася да прысутных і Кацярына Панамарова, якая яшчэ раз падкрэсліла самыя асноўныя моманты дапаўненняў Канстытуцыі і запрасіла да выступу прысутных.
Галоўны інжынер кінакампаніі “Беларусьфільм” Іван Губскі ў сваёй кароткай і ёмкай прамове адзначыў, што за апошні час у кожным структурным падраздзяленні кінастудыі былі праведзены свае дыскусійныя пляцоўкі, на якіх абмяркоўвалася абноўленая Канстытуцыя. Было падкрэслена, што час цяпер няпросты, абстаноўка на межах Беларусі напружаная, але варта захоўваць спакой і працаваць на карысць нашай краіны.