Прадстаўніца Гарадоцкага дома рамёстваў ля батлейкі.
Пад час правядзення мерапрыемстваў у выставачнай зале АМЦНТ можна было даведацца пра батлеечныя канструкцыі, пазнаёміцца з іх аўтарамі і палюбавацца лялькамі, вырабленымі рукамі майстроў. Усяго ж у экспазіцыі прадставілі восем батлеек з розных рэгіёнаў Прыдзвіння. Наведвальнікаў чакалі сустрэчы з батлеечнымі персанажамі пад час прадстаўленняў, якія паказалі калектывы Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Шумілінскага дамоў рамёстваў, Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці, Ліёзненскага раённага цэнтра культуры...
У намінацыі “Традыцыйнае афармленне батлейкі” журы адзначыла Бешанковіцкую і Докшыцкую батлейкі. Узнагароду ў намінацыі “Калекцыя традыцыйных лялек батлейкі” атрымаў калектыў наваполацкага народнага тэатра лялек “Капялюш”. У спалучэнні жанраў і мастацтваў у батлейцы лепшымі сталі прадстаўнікі Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору. У намінацыі “Сцэнічнае ўвасабленне традыцыйнага батлеечнага прадстаўлення” перамога ва ўзорнага лялечнага тэатра “Батлейка” з Шуміліна.
Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ