Аляксандр Памідораў / Фота Юрыя ІВАНОВА
Колькі слоў пра калектыў. "POMIDOR/OFF" - фактычна беларуская супергрупа, бо ў ёй граюць вядомыя музыканты Беларусі - Аляксандр Памідораў (супольныя музычныя праекты), Сяргей Канановіч ("Hasta La Fillsta", ex-"Zet", ex-"Krambambula"), Дзмітрый Харытановіч ("Hasta La Fillsta", ":B:N:", "Drum Ecstasy", ex-"Zet", ex-"Лепрыконсы"), Максім Кот-Кузьма ("PukstBand").
Калектыў створаны Аляксандрам Памідоравым у 2001 годзе. За час існаваньня група прыняла ўдзел у некалькіх складанках беларускай рок-музыкі, выступала на розных музычных фэстывалях. па выніках 2011 году на цырымоніі "Рок-Каранацыя" атрымала карону ў намінацыі "Гурт года", а песьня "Дым" з альбому 2011 году "Патас/Попс/Прапаганда" стала лепшай у намінацыі "Песня года". Стыль агулам можна вызначыць, як альтэрнатыўны рок.
У красавіку 2014 году група выпусціла EP "Спёка". Выданне падстаўленае ў дзвюх вэрсіях, дзе да характэрных жорсткіх рыфаў гітарнага гучання, дадаліся экспэрымэнты з такім стылямі, як рэгі і фанк.