Артысты-аматары не толькі канцэртуюць, але і займаюцца пошукава-збiральнiцкай, краязнаўчай работай. Пад час фальклорных экспедыцый на Мазыршчыне сабрана больш за 300 розных песень, жартаў, прымавак, якія ажылі на сцэне. У складзе аматарскага калектыву амаль пятнаццаць чалавек, якiх злучае любоў да фальклорнай спадчыны Мазырскага Палесся. Узрост — ад 16 да 65 гадоў. I кожны з iх — вiртуоз, унiверсал: добра спявае, танцуе, грае на iнструменце.
Сёння у рэпертуары — больш за 60 песень i 20-цi розных танцаў. З 1992 года ансамбль носiць званне “народны”. Ён з’яўляўся пераможцам і лаўрэатам рэгiянальнага фестывалю танца “Пярэзвы” (Бабруйск), рэспублiканскiх фэстаў “Звiняць цымбалы i гармонiк” (Паставы), “Аўцюкi” (Калiнкавiцкi раён), “Беларусь — мая песня” (Мінск), выступаў на міжнародных конкурсах у Бранску, Трубчэўску…
З поспехам пабывала “Радуніца” ў Германiі, Малдове, Прыбалтыцы, Украіне… Гомельскае абласное тэлебачанне стварыла пра ансамбль вiдэафiльм. Выпушчаны аўдыёальбом i кампакт-дыск.