Напрыклад, у Берліне двойчы на год — у “самыя доўгія ночы музеяў” — курсіруюць маршруткі па чатырох асноўных напрамках. Кошт на транспартныя паслугі ўваходзіць у кошт музейнага білета. У Маскве пайшлі яшчэ далей, зрабіўшы “Музейнае таксі” рэгулярным. Ідэя належыць Траццякоўскай галерэі. Дзякуючы маршруту “музейнага” мікрааўтобуса, які курсіруе паміж будынкамі Галерэі ў Лаўрушынскім завулку і на Крымскім Вале, госці і супрацоўнікі Траццякоўкі могуць хутка і камфортна перамясціцца з адной тэрыторыі на іншую. Да слова, праезд па “музейным” маршруце займае каля дзесяці хвілін і каштуе як праезд у грамадскім транспарце.
Першапачаткова ў Траццякоўкі была ідэя глабальнага маршруту “Музейнага таксі”, які б звязаў некалькі музеяў, што знаходзяцца ў цэнтры Масквы. Маршрут ахопліваў бы акрамя двух карпусоў галерэі, Маскоўскі дом фатаграфіі, галерэю Зураба Цэрэтэлі, музеі Талстога і Пушкіна. Перашкодзілі коркі на дарогах.
Падобны праект ёсць і ў Нацыянальным парку турэцкага Гёрамэ — велізарнага музея пад адкрытым небам. А вось Музей княства Ліхтэнштэйн у мэтах акцыі змясціў копіі каралеўскай калекцыі фрэсак у салоне некалькіх аўтамабіляў таксі — нават здымкі такога эксперыменту ўражваюць. Можна толькі ўявіць, што адчувалі кліенты таксі.