Гэтая філасафічная сентэнцыя жывапісца Уладзіміра Клімушкі апярэджвае экспазіцыю ягонай персанальнай выстаўкі з мудрагелістай назвай “Сінтагмы” ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Аўтар атрымаў прафесійную адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, так што класічны рэалізм ён засвоіў у поўнай меры. Пра ягоны прафесіяналізм сведчыць і той факт, што Уладзімір Клімушка з’яўляецца выкладчыкам кафедры жывапісу БДАМ і быў стыпендыятам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Мог бы Клімушка маляваць партрэты і нацюрморты, аднак кожны творца адчувае пакліканне да чагосьці няўцямнага і неакрэсленага. Кожнага летуценніка цягне за небакрай… Вось і Уладзіміра занесла ў рэчышча лінейных ды незваротных сінтагматычных спалучэнняў. На думку аўтара, колер надае сінтагме дадатковую працягласць, памножаную на даўжыню магнітных хваляў.
Ці так гэта на самой справе, глядач можа пабачыць на свае вочы, наведаўшы выстаўку.
На здымках: "Сінтагма" з экспазіцыі выстаўкі.