Зазірнуць у “паўсядзённасць” Усходняй Германіі 1960-х — 90-х гадоў запрашае выстаўка славутага фотаграфа, што адкрылася на гэтым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да культурнай падзеі, важна адзначыць і сустрэчу беларускай публікі з аўтарам ды куратарам выстаўкі, якія асабіста прыехалі ў Мінск, каб прадставіць свае работы.