Са светлым святам Ражджаства!№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як
і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб’ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабрыні, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.
Ражджаство — дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных
і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цеплыню і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і.
Шчыра зычу вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
7 студзеня 2012 года
2012
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |