У стварэнні песні бралі ўдзел барабаншчык Аляксей Патапаў (“Upward”, “Hedgehod In The Fog”), а таксама новы гітарыст “Glofira” Ягор Любічаў (вядомы па рабоце ў гурце “Re1ikt”). Дзякуючы гэтаму ўдалося ўзбагаціць аранжыроўку песні - яна гучыць у больш аптымістычным ключы, чым папярэднія працы “Glofira”. Плануецца выдаць і англамоўную версію сінгла, арыентаваную на замежную інтэрнэт-прастору.
Музыканты пасля выпуску альбома працуюць над стварэннем новай праграмы, а таксама рыхтуюцца прэзентацыі дыска “Усе о.к.” ў Мінску 25 ліпеня. Кожнаму слухачу гарантуецца паўтары гадзіны драйвовой і цікавай альтэрнатыўнай музыкі, а таксама дыск з новым альбомам у падарунак.