Яго рамонт і рэканструкцыя патрэбны, каб можна было абсталяваць установу сучаснай экспазіцыйнай тэхнікай. Мы засяліліся ў гэты будынак на пачатку 1990 года. І сам дом, і ягоныя камунікацыі за перыяд доўгай эксплуатацыі састарэлі. Да таго ж, з’явіліся новыя тэхналогіі, без якіх ужо цяжка ўявіць музейную справу. Завяршыцца рамонт згодна з планам мусіць у наступным годзе, пасля чаго мы прыступім да стварэння пастаяннай экспазіцыі. Дагэтуль наша памяшканне скарыстоўвалася выключна пад зменныя выстаўкі. А пастаянная экспазіцыя — мара ўсіх пакаленняў супрацоўнікаў, што прайшлі праз наш музей. Такой, зазначу, і ў Маскоўскім літаратурным музеі няма, і ў іншых падобных установах, ды ўсё ж без яе музей, лічу, нейкі непаўнавартасны… Мы можам паказаць літаратурны працэс у Беларусі ад ХІ да ХХ стагоддзя, а яшчэ і сённяшні час закрануць…