Гісторыя гурта “Цягні-Штурхай” пачынаецца з кастрычніка 1999 года, і за гэты час гурт стаў адным з найбольш пазнаальных на беларускай сцэне. Удзельнікі гурта -- сябры з дзяцінства, якія жылі ў адным двары, а навучыўшыся граць на гітары, зразумелі, што цяпер без музыкі яны не змогуць існаваць.
На сёння гурт выпусціў 6 дыскаў, 16 кліпаў, даў больш за 400 сольных канцэртаў. “Цягні-Штурхай” – сталы ўдзельнік такіх праектаў, як “Песня года”, “Эстрадны кактэйль”, “Месца сустрэчы”, фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” ў 2005 – 2013 гадах.
Сярод іншых поспехаў асаблівае месца ў гісторыі гурта займае "Нацыянальная музычная прэмія” за альбом “Мне з табою пашанцавала” як лепшы альбом 2012 года па меркаванні аўтарытэтнага музычнага журы.
У чэрвені 2014 года ў Мірскім замку адбыўся юбілейны канцэрт “Цягні-Штурхай”, прысвечаны 15-годдзю гурта.