Ірына Відава і Акім Тышко.
На чарговым Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна -2014” адбыліся яшчэ прэм'еры: “Дзве таполi” ў выкананні Ірыны Відавы і Акіма Тышко, а таксама “Песня мая” ў інтэрпрэтацыі «Чыстага голасу».
У новай песні “Дзве таполi” ёсць свая гісторыя. Раней гэта быў твор для хору, які кампазітар Алег Молчан напісаў больш за дваццаць пяць гадоў таму яшчэ ў час службы ў войску, а праз шмат гадоў вярнуўся да твора, дапісаўшы прыпеў і перавёўшы яго ў жанр эстраднай песні. Мелодыя, якая прайшла праверку часам, загучала ў новым бачанні кампазітара, цяпер дасведчанага маэстра і прызнанага майстра беларускай песні. Беларускі мелас, традыцыі “Песняроў”, а Алег Молчан -- музычны кіраўнік апошняга “залатога” складу “Песняроў”, прыгожыя і эфектныя галасы дораць сапраўднае задавальненне аматарам і прыхільнікам беларускай песні. Тэлевізійную версію запісу песні можна будзе ўбачыць 3 ліпеня на тэлеканале “Беларусь-3”.
Ірына Відава: “Песню “Дзве таполi” я папрасіла ў Алега Молчана для свайго рэпертуару, калі ён ствараў песенны цыкл “Мая малiтва”, паколькі на правах “музы” першая чую ўсё, што Молчан складае. Арганізатары фестывалю ў Маладзечне папрасілі выканаць гэтую песню ў дуэце. А далей адбылося амаль містычнае супадзенне. Алег Молчан апошнім часам плённа супрацоўнічае з вакальнай групай “Чысты голас”. Я прапанавала аднаго з салістаў “Чыстага голасу” Акіма. Мы з Алегам і раней адзначалі гэтага артыста на рэпетыцыях группы (урэшце, дзеля справядлівасці адзначу, што ўсе іх салісты валодаюць шыкоўнымі галасамі). Пачалі творчыя зносіны, і я атрымліваю электронны ліст за подпісам “Акім Тышко”. Аказалася, ягоны дзядзька Леанід Тышко -- адзін з легендарных заснавальнікаў “Песняроў”, а тата -- Эдуард Тышко -- пазней працаваў у ансамблі і гастраляваў разам з Алегам Молчанам у адным са складаў калектыву. Акім пра гэта сціпла замоўчваў, а мы ў чарговы раз пераканаліся, што “сапраудныя песняры”, як казаў Мулявін -- гэта асобы дух, асобыя музыканты, якія беспамылкова вылучаюць адзін аднаго са стракатай асяроддзя музычнага супольнасці. Прызнаюся, што ганаруся гэтай работай не менш, чым за свае хіты!”.
Алег Молчан: “Мы, кампазітары і музыканты, стараемся ў меру сваіх сіл захоўваць і развіваць нашы беларускія музычныя традыцыі. Таму, нягледзячы на мой досыць салідны даробак у агульную скарбонку беларускай культуры, я да гэтага часу працягваю займацца беларускай музыкай, стварэннем новых песень і праграм. Хачу падзякаваць выдатным артыстам Ірыне Відавай і Акіму Тышко за густоўнае выкананне маёй песні “Дзве таполi”.
Каментарыі: