Найперш, мяркую, тое датычыцца новых паняццяў і новай тэрміналогіі. У многіх дакладах гучала: “культурныя паслугі”, “культурныя прадукты”, “рынак культурных паслуг”. Паслухала я выступоўцаў і падумала: дык мо перадаць установы культуры ў… сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва?
Мяне шчыра цікавіць, адкуль і чаму ўзніклі такія выразы ды фармулёўкі, што ўжо сталі ўстойлівымі і ў паўсядзённасці. Нават у нядзельнай пропаведзі на адным з нашых тэлеканалаў святар прамаўляе літаральна наступнае: “Вернікі ўспрымаюць гэты інфармацыйны прадукт”. А чаму б не сказаць проста: “інфармацыю”? Няўжо "не модна"?
Тады я — безнадзейна нямодны чалавек… І па завядзёнцы стаўлюся да культуры, перадусім, як да асветніцкай місіі (таго, што робіць чалавека высакародным), як да набору пэўных кодаў. А ў іх атачэнні культурнаму прадукту не надта каб утульна…
Фота Ірэны ГУДЗІЕЎСКАЙ