Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вольга РОПАТ ( 81 cт. ) |
![]() Фатограф Валерый ВЯДРЭНКА стаў першым, хто выдаў аўтарскі фотаальбом, сродкі якога на дзве траціны належаць тым, каму творчасць і ідэя майстра неабыякавая. Таму падчас сустрэчы фатограф распавёў карэспандэнту “К”, калі “лайкі” ў “Фэйсбуку” — не проста “націсканне на кнопку”, але і “зваротная рэакцыя”, а таксама абазначыў некаторыя праблемныя моманты нашай спадчыны на прыкладзе Лошыцы.
Далей
|
![]() Мастакі, дызайнеры, музейшчыкі ды іншыя прадстаўнікі арт-сферы ведаюць Пятра ВАСІЛЕЎСКАГА найперш як журналіста, які мае ўласны погляд на тое, што адбываецца ў нашай культурнай прасторы. З мінулага ж года ён з’яўляецца старшынёй секцыі крытыкі Беларускага саюза мастакоў. Таму гэтае інтэрв’ю менавіта пра ўсім нібыта вядомае, але, магчыма, не зусім зразумелае, а таксама пра тое, чаго можна чакаць ад мастацкай крытыкі ў перспектыве, зыходзячы з нашай культурнай рэчаіснасці.
Далей
|
![]() Лаканічныя, вытрыманыя скульптуры чакаюць… Прыходзіць моладзь, фатаграфуе. Застаецца некалькі хвілін да сустрэчы з аўтарам “Эвалюцыі +”. Я вырашыла ў цішыні паназіраць за мінакамі ў вялізнае акенца. Мужчына, які гутарыў па тэлефоне, няўпэўнена заглядваў у акно Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (зала на праспекце Незалежнасці), моладзь проста крочыла з усмешкай на твары — у дзень сустрэчы павеяла сапраўднай вясной. У той момант задумалася: хто глядач? Быццам бы я. А можа, жыхары горада?.. Нечакана пачуўся звонкі голас Максіма Петруля, які, быццам акцёр, выйшаў, як мне падалося, з-за куліс да гледачоў.
Далей
|
![]() Штогод напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адкрываюцца выставы з адпаведнымі матывамі. Карэспандэнт “К” даведалася, што сёлета падрыхтавалі музеі краіны: душэўныя нацюрморты або гучныя заклікі — адгалоссе Клары Цэткін і Розы Люксембург. Ды ўвогуле, выставы мастачак, прымеркаваныя да 8 сакавіка, — працяг так званай традыцыі, “класіка жанру”, гендарная роўнасць (ці няроўнасць) і ў гэтым крыецца штосьці істотнае для грамадства?..
Далей
|
![]() У рамках XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў майстар-клас аўтара трох даведнікаў па Беларусі на англійскай мове, адваката, вандроўніка Найджала Робертса. Ён распавёў студэнтам пра цяжкасці, з якімі сутыкнуўся пры напісанні даведніка, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад нашай краіны і яе жыхароў.
Далей
|
Адзін у полі ці ў сетцы?
У сталіцы адбылася лекцыя міжнароднага эксперта па справах культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе, кіраўніка секцыі UNESCO па культурнай палітыцы і менеджменце Мілены Драгічавіч-Шэшыч “Самаарганізацыя як інструмент культурнага развіцця. Як ствараць сеткі, платформы і эфектыўныя доўгатэрміновыя партнёрствы ў культуры”.
Далей
|
Фармат: навука ў кафэ
Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Уладзіміра Леніна пры падтрымцы аблвыканкама вырашыла ў Год навукі адкрыць “Проста навуковае кафэ”, дзе цікавыя навуковыя пытанні можна абмеркаваць у нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты. Супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі лагатып і распрацавалі тэмы для лекцый і дыскусій на год, а гэта ўжо цягне не на “абмеркаванне за кавай і печывам”, а на паўнавартасны праект, які можа трансфармавацца і мець працяг у наступныя гады.
Далей
|
Дуэт або ўзаемавыгада?
З 8 па 12 лютага ў Мінску пройдзе ХХIV Міжнародны кніжны кірмаш. Напярэдадні падзеі карэспандэнт “К” спытаў, якім чынам у выдавецтвах адбіраюцца творы мастакоў для афармлення кніг, і якія нюансы ў сувязі з гэтым існуюць у аўтарскім праве?
Далей
|
![]() Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцей з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Далей
| ![]() Гэтым разам сустрэча супрацоўнікаў рэдакцый газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” з грамадой адбылася ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"