Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Эпоха ВМТ
А што да ўласна Віцебскага мастацкага тэхнікума, які праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, то яго “бацькам” з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі, адпаведная пастанова якога ўпершыню была “агучана” 3 жніўня 1923 года ў газеце “Известия Витебского губисполкома и губкома РКП(б)”.
Далей
|
Эпоха ВМТ
24 снежня адбудзецца ХХІ З’езд мастакоў Беларусі. А роўна 75 гадоў таму прайшоў Першы З’езд, на якім і быў утвораны Саюз мастакоў БССР (цяпер — Беларускі саюз мастакоў). На гэтым форуме большасць яго ўдзельнікаў склалі былыя педагогі ды выпускнікі Віцебскага мастацкага тэхнікума (вучылішча). І якраз сёлета ўвосень споўнілася 90 гадоў з дня заснавання гэтай вядомай у Беларусі і за яе межамі ўстановы — сапраўднай кузні нацыянальных кадраў мастакоў, якія заклалі фундамент сучаснай выяўленчай культуры нашай краіны.
Далей
|
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
…Незадоўга да смерці, у сярэдзіне 1973-га, прыкладна ў той час, калі Станюта пісаў партрэты, дзе я быў у якасці мадэлі, ён намаляваў другі, пасля 1921 года, “Аўтапартрэт” — своеасаблівы запавет. Цяпер ужо, у адрозненне ад таго маладога і натхнёнага чалавека, вусы былі адвіслыя ды сівыя, а замест капелюша — старая цёмная кепачка, пакамечаная і друзлая, ссунутая на адзін бок і падобная здалёк на берэт, што калісьці насіла мастачка і яго сяброўка Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская, у чый дом хадзіў некалі вучыцца малады Міша, — берэт, пра які ён потым казаў: “Як на аўтапартрэце ў Рафаэля…”
Далей
|
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
…Першая пасля Грамадзянскай вайны доўгачаканая мастацкая выстаўка адбылася ў Мінску ў верасні 1921 года.
Далей
|
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…” — так аднойчы сказала пра свайго бацьку Стэфанія Міхайлаўна
Станюта, вялікая наша актрыса і нацыянальны гонар.
Далей
|
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста + усе артыкулы цыкла
…Але запаветнай марай Мінейкі было арганізаваць у Грэцыю экспедыцыю землякоў-археолагаў. Ён верыў, што адкрыццём антычнай Дадоны старажытныя скарбы аніяк не вычэрпваюцца. Забягаючы наперад, скажу, што праз гады Зігмунд падрабязна распрацаваў горны маршрут, які мусіў прывесці яго да легендарнай сталіцы цара Пірра. Пірр — таленавіты палкаводзец, уладар Эпіра і Македоніі, быў стрыечным пляменнікам і, у той жа час, траюрадным братам Аляксандра Македонскага (яго бацька — стрыечны брат і пляменнік Алімпіяды — маці Аляксандра). І пасля царавання Пірра, па перакананні Зігмунда, шмат чаго магло застацца ў старажытнай глебе…
Далей
|
Зігмунд Мінейка: паміж Беларуссю і Грэцыяй
…У Маскве Мінейка сустрэўся з вышэйзгаданым земляком-беларусам — 20-гадовым Баляславам Шастаковічам, родам з мястэчка Шамецева Завілейскага павета Віленскай губерні. Ягоны бацька Пётр Міхайлавіч, ветэрынарны ўрач, за ўдзел у паўстанні 1830 года быў высланы ў Екацярынбург, дзе і нарадзіўся Баляслаў. Пасля заканчэння Казанскай гімназіі юнак перабраўся ў Маскву і стаў актыўным членам маскоўскага падпольнага Камітэта палякаў ды антыўрадавага гуртка тэрарыста-рэвалюцыянера Мікалая Ішуціна, стрыечнага брата сумна знакамітага Дзмітрыя Каракозава.
Далей
|
Пад сузор’ем Вадалея
21 лістапада ў Мінскай ратушы (філіял Музея гісторыі горада Мінска) адбудзецца вернісаж жывапісу і графікі заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, вядомага мастака і педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Казлоўскага, прысвечаны 90-годдзю з дня яго нараджэння. А 8 снежня споўніцца два гады, як не стала Аляксандра Сцяпанавіча, і, такім чынам, выстаўка адначасова з’яўляецца і памятнай.
Далей
|
Рэтраздымкі мастакоў
У маім хатнім архіве захавалася шмат старых фота, што паказваюць моманты з жыцця беларускіх мастакоў, пачынаючы з даваеннага часу. Трапілі яны да мяне рознымі шляхамі: хтосьці іх мне проста падарыў, штосьці засталося ад выстаўкі фатаграфій, якія я збіраў у мастакоў і на іх аснове напрыканцы 1970-х зладзіў экспазіцыю ў Палацы мастацтва (у гонар 40-годдзя з часу І З’езда мастакоў БССР).
Далей
|
Два класікі аднаго партрэта
Імя Валенція Ваньковіча добра вядомае сучаснікам: у сталіцы яму прысвечаны помнік, вуліца, музей... Пазнаёміцца з ягонай творчасцю пакуль значна складаней: ніводнай карціны гэтага мастака на Беларусі да нядаўняга часу не было. Сітуацыя выправілася дзякуючы ініцыятыве “Белгазпрамбанка”, чыю карпаратыўную калекцыю папоўніў партрэт Томаша Зана пэндзля вядомага майстра.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"