Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() 16 лютага, у дзень народзінаў сусветна вядомага музыканта Чэслава Немэна, “К” пабывала на яго малой радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. У гэты святочны дзень землякоў Чэслава Немэна і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі чакала насычаная культурная праграма, падрыхтаваная Шчучынскім раённым Цэнтрам культуры.
Далей
|
![]() Беніца і яе ваколіцы адыгралі выключна важную ролю ў жыцці Тамаша Зана. Пэўны час, пасля вяртання з “расійскага палону”, сядзібу Швыкоўскіх філамат-географ абраў за “галоўную кватэру”. Паспрыяла
гэтаму неспадзяванка. Але пра гэта мы распавядзем пазней. А пакуль — Беніца і яе адметнасці.
Далей
|
![]() У папярэдніх частках мы распавялі пра Смалянскае адгалінаванне маршрута “Шлях Тамаша Зана”. Нагадаем, што на Смаляншчыне прайшлі апошнія гады жыцця славутага філамата. Прыйшоў час перанесціся на захад Беларусі, дзе, уласна, знаходзяцца карані гэтай гісторыі. І пачнем мы з Беніцы, якую мы вызначылі за адпраўны пункт “Шляху”.
Далей
|
![]() ХХVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у вядомым усім адміністратыўным комплексе “Рамонак” (пр. Пераможцаў, 14) у перыяд з 18 па 21 лютага, сабрала пад сваім дахам 281 экспанент з 20 краін. Дэвіз сённяшняй выставы — “Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны”.
Свае экспазіцыі ў агульнай прасторы “Рамонка” прадставілі Венесуэла, Украіна, Турцыя, ЗША, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Ісламская рэспубліка Іран, Расія, КНР, Сербія, Германія, Казахстан, Францыя, Арменія
і іншыя краіны свету.
Далей
|
![]() Мы працягваем знаёміць чытачоў з “таямніцамі” роду Лапацінскіх. Прыйшоў час распавесці і пра выдатнага прадстаўніка роду, гісторыка, асоба якога, на жаль, застаецца малавядомай нават у асяродку беларускіх архівістаў.
Далей
|
![]() Пра слыннага ў свой час архівіста Яўзебія Лапацінскага (1882 — 1961), на жаль, і да гэтага часу ў Беларусі ведаюць адзінкі. Вельмі спадзяемся, што наша публікацыя справакуе ўвагу да прац архівіста, прысвечаных гісторыі мастацтва ВКЛ, частка якіх застаецца ў рукапісах. Думаю, чытачу будзе цікава даведацца і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.
Далей
|
![]() Нягледзячы на такі загаловак, казаць пра “стары шляхецкі род Занаў”, на жаль, не выпадае. Продкі філамата і “архіпрамяністага” Тамаша Зана паходзілі з мяшчанаў і жылі ўвесь час у Радашковічах. У папярэдняй частцы мы разгледзелі карані роду, і галіну, якая ўсярэдзіне XVIII стагоддзя неяк сама па сабе знікла з далягляду. Запачаткаваў яе Міхал Зан, верагодна, старэйшы брат Францішка, які лічыцца прадзедам Тамаша. Прыйшоў час распавесці пра галіну “нашчадкаў” Францішка, якая, ператрываўшы ўсе катаклізмы XVIII — ХХ стагоддзяў, згасла ў 1989 годзе.
Далей
|
![]() Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"