Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() Хто ў Беларусі не чуў пра славутае Залессе, Малую радзіму аўтара слыннага паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча ВКЛ і, да таго ж, музыканта. Не так даўно мы пабывалі ў гасцях у Залессі, якое некалі называлі Паўночнымі Афінамі, каб даведацца пра апошнія навіны аднаўлення культурнага цэнтра Смаргоншчыны.
Далей
|
![]() Чым вядома невялічкая вёска Бартнікі Баранавіцкага раёна? Тым, што тут захавалася капліца, унікальная для Беларусі. А яшчэ? Яшчэ тым, што 8 ліпеня (27 чэрвеня) 1804 года тут нарадзіўся буйнейшы беларускі скульптар і медальер ХІХ стагоддзя Рафал Слізень. А яшчэ тым, што ў 1844–1845 гадах, тут жыў і працаваў Ян Чачот. Ведаючы гэта, адну з краязнаўчых вандровак па Баранавіцкім раёне з мэтай стварэння турыстычнага маршруту “Шляхам Яна Чачота” мы вырашылі прысвяціць Бартнікам. У выніку чаго была зроблена яшчэ адна важная знаходка, пра якую мы і распавядзём.
Далей
|
![]() Днямі ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся бібліятэчны фэст «БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка». Свята было прымеркавана да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння пачынальніка новай беларускай літаратуры і піянера беларускай фалькларыстыкі Яна Чачота, чые дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гэтай вёсцы.
Далей
|
![]() Не так шмат знойдзецца зорак беларускай культуры першай велічыні, чый дзень народзінаў святкуецца цягам месяца (!). Ян Чачот — менавіта з такіх. Бо ўрачыстасці ў яго гонар сёлета адбыліся — 24 і 25 чэрвеня, 6, 7, 8 і 17 ліпеня. А 24 ліпеня, яго імя яшчэ не раз будзе згадана падчас фэста “БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка”, які пройдзе ў Новай Мышы Баранавіцкага раёна. І які прымеркаваны да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота. Адкуль гэта блытаніна ў датах і дзе паставіць кропку, як святкавалі юбілей Чачота ў Беларусі і па-за яе межамі, мы сёння і распавядзем. Бо самым непасрэдным чынам спрычынілася да святкавання юбілея і наша газета.
Далей
|
![]() Наш зямляк, філамат, паэт-рамантык і пачынальнік новай беларускай літаратуры… 17 ліпеня Беларусь адзначыць 225-ю гадавіну нараджэння славутага наваградца Яна Чачота. Сёння наш расповед пра род Чачотаў, сям’ю, дзіцячыя і студэнцкія гады класіка.
Далей
|
![]() 17 ліпеня мы будзем мець выдатную нагоду, каб узгадаць Яна Чачота (“імя славутага паэта-рамантыка, філамата і філарэта, фалькларыста, этнографа і драматурга, аднаго з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага сумежжа XIX ст.”) І не толькі ўзгадаць у хатняй цішы, але і ўшанаваць асобу “пачынальніка новай беларускай літаратуры” на дзяржаўным узроўні. Таму мы пачынаем расповед пра радавод і жыццёвы шлях аднаго з самых годных сыноў беларускай зямлі.
Далей
|
![]() Славуты замак “караля Мендога” не раз і не два станавіўся аб’ектам нашай цікавасці. А ўсё праз сваю важнасць для нашай гісторыі і культуры. Усё ж шмат кім ён лічыцца першай сталіцай ВКЛ. У адной з публікацый (“К” №46, 2017) мы распавядалі аб тым, як вялася папраўдзе скандальная бульдозерная меліярацыя замкавага рову. Не так даўно замак ізноў станавіўся аб’ектам цікавасці, бо з боку Фары Вітаўта праводзіліся працы па ўмацаванні ўсходняга схіла замкавай гары пры дапамозе буранабіўных свай. І вось чарговы “этап”. У Сеціве з’явіліся фотаздымкі ужо самой замкавай пляцоўкі, над якой нібы папрацавалі ўсе беларускія краты. У прамінулыя выхадныя, маючы вольны час, мы вырашылі наведацца ў Навагрудак, каб на ўласныя вочы пабачыць, што за працы і кім сёлета праводзяцца на замку.
Далей
|
![]() З вясны 2019 года рэдакцыя нашай газеты з трывожнай зацікаўленасцю сачыла за лёсам сядзібы, якая атрымала асабістае імя “Беларускі Манчэстэр”. Мы рабілі гэта не проста ў задуменні прыклаўшы далонь да ілба, а маніторылі стан сядзібы падчас выездаў на аб’ект. І ў межах сваіх магчымасцяў прыкладалі пэўныя намаганні для захавання гэтага ўнікальнага для нашай краіны аб’екта (гл. “К” — №№ 16, 2019 і 13,24, 2021).
Сёння ў нас для нашых чытачоў, нарэшце, добрая навіна. 23 чэрвеня 2021 года сядзіба афіцыйна ўзята пад ахову дзяржавы. Праўда, пакуль яшчэ мы не будзем спяшацца пераносіць адсюль святло нашага “Культура”ўскага пражэктара на іншыя аб’екты. Галошава застанецца пад нашай апекай і надалей.
Далей
|
![]() У мінулым нумары, мы “пабывалі” на ўсходніх межах нашай краіны — у Нароўлі, дзе з вясны вядуцца працы па аднаўленні палаца роду Горватаў (гл. “К” № 25, 2021). Сёння мы перанясемся на захад Беларусі, на Ваўкавышчыну, каб распавесці чытачам “К” пра лёс палаца славутага роду Бохвіцаў у Падароску. Мэта нашых публікацый не ў тым, каб займацца банальнай папулярызацыяй цікавых мясцінаў. Мы распавядаем пра прыклады, калі яшчэ нядаўна закінутыя палацы-сядзібы займелі гаспадароў і атрымалі “другі шанец” на жыццё. Прычым, часам, менавіта жалобны стан колішніх котлішчаў беларускай шляхты і становіцца для некаторых пабуджальным матывам “закатаўшы рукавы набываць і ратаваць” не дзеля сябе, а дзеля Беларусі. Вельмі шкада, што з’ява гэтая, вельмі годная, пашырылася так запозна. Але лепей запозна, чым ніколі.
Далей
|
![]() Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пра палацы і сядзібы, якія пасля гадоў заняпаду займелі гаспадароў і сталі на шлях адраджэння. У папярэдніх нумарах (“К” №№ 21 — 22, 2021) мы распавялі пра лёс палаца Радзівілаў у Паланечцы і сядзібы Раецкіх у Райцы. Сюды ж трэба дадаць і палац Цюндзявіцкіх у Галошава, аб якім “К” пісала не раз (№№ 16, 2019, 13 і 24, 2021). Пагроза знішчэння яму ўжо не пагражае, засталося толькі знайсці неабыякавых да нашай гісторыі і культуры людзей, якія б узяліся за яго аднаўленне. Сёння ж мы распавядзем пра палац Горватаў у Нароўлі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"