Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
“Злачынства і пакаранне” літвіна
Гісторыя, якую мы распавядзем, пачалася 1 лютага 1760 года ў Менску, які ў тыя часы быў “сталіцай” ваяводства. Фіналам стаў расстрэл па прысудзе Галоўнага Трыбунала ВКЛ падскарбія таго ж Трыбунала Міхала Валадковіча, якому было на той момант усяго 25. Рэха растрэльнага залпу, якое пралунала над Менскам у марозную ноч з 12 на 13 лютага, скаланула ўсю “Літву” і ледзь не прывяло да грамадзянскай вайны. Тое, што пачалося як фарс, завяршылася трагедыяй.
Далей
|
Пан не без заган
У нумары “К” за 15 снежня быў апублікаваны матэрыял шаноўнай спадарыні Дар’і Амяльковіч “Пан Тадэвуш”: вяртанне кінаэпапеі” — пра паказ знакамітай польскай стужкі. З гэтай нагоды хацелася б падзяліцца з чытачамі сваімі ўражаннямі.
Далей
|
Нашчадкі сарматаў
У папярэдніх частках мы ў агульных рысах распавялі гісторыі двух старабеларускіх шляхецкіх родаў: Дамейкаў і Анцутаў. А зараз самы час сканцэнтраваць увагу на двух асобах, датычных маці Ігната Дамейкі Караліны-Барбары: яе бацьку і старэйшым браце. Пагатоў, ім выпала жыць акурат у той драматычны час, падзеі якога потым водгуллем адбіваліся і на лёсе вялікага навукоўца.
Далей
|
Нашчадкі сарматаў
Кожны з нас — вяршыня эвалюцыі ўласнага роду, зыркая зорка, на якую з цемры стагоддзяў глядзяць “цені забытых продкаў”. Змрочны ці ўхвальны іх позірк — гэта, вядома, ужо ад нас залежыць. Але само нашае існаванне стала магчымым толькі дзякуючы сотням, тысячам жыццяў, пакладзеных у падмурак піраміды, верхавінай якой мы з’яўляемся. І цалкам у нашых сілах выказаць павагу да свайго роду і зазірнуць у Мінулае. Не такое ўжо далёкае, як можа падацца.
Генеалагічны пошук — цікавы і захапляльны працэс. Ён дазваляе адчуць сябе гэткім Холмсам-Марпл-Мегрэ-Каломба. І акрамя ўласнай карысці, вынікі генеалагічных даследванняў кожнага з нас значна ўзбагачаюць веды аб гісторыі нашай краіны.
Далей
|
Нашчадкі сарматаў
Які беларус самы вядомы на зямным шары? Натуральна, дакладнага адказу на гэтае пытанне няма. Але калі згадаць, што межы свету зусім не абмяжоўваюцца Еўропай, адзін з галоўных прэтэндэнтаў будзе відавочны:
гэта Ігнацій Дамейка, які праявіў сябе ў далёкай Лацінскай Амерыцы. Імя яго не забытае і ў нас.
Далей
|
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
6 сакавіка 1737 года Ян Лешчылоўскі быў пакараны смерцю. Яго жонцы Фларыяне таксама пагражала сякера ката. Але па нейкіх прычынах (ці не праз нечае заступніцтва?) яна ўнікла смерці ды была аддадзеная на парукі сваякам. Падсумаваўшы сціплыя звесткі з дакументаў, паміж з’яўленнем якіх часам больш за 20 гадоў, мне ўдалося прыблізна рэканструяваць ход далейшых падзей.
Далей
|
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
Перад тым, як паглыбіцца ў гісторыю трагічнага кахання продкаў Адама Міцкевіча, думаем, не будзе залішнім падсумаванне пададзенага ў першай частцы артыкула.
Далей
Каментарыі (39)
|
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
У 220-ю гадавіну з дня нараджэння Адама Міцкевіча мы працягваем знаёміць чытача “К” з таямнічымі закуткамі радаводу паэта. Гэтым разам звернемся да гісторыі Марыяны з Лешчылоўскіх, якая даводзіцца Адаму Міцкевічу прабабкай. І распавядзем пра тыя неверагодныя трагічныя падзеі, якія паядналі
і “развялі” яе бацькоў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"