Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Сваё пасланне праз чужыя песні
З размовы з ёй высветлілася, што
не толькі Максім Івашын, інтэрв’ю з якім было апублікавана ў “К” № 42 за гэты год, паспяхова сумяшчае журналісцкае пакліканне з музычным. Праўда, гераіня наша пакуль не выступае “жыўцом” разам са сваім калектывам, а як дзіджэй круціць улюбёныя кампазіцыі ў клубах. Канцэртныя сэты на перапоўненых стадыёнах у яе, спадзяемся, наперадзе.
Пакуль жа ў актыве — гутаркі з сусветнымі знакамітасцямі, арганізацыя атмасферных культурных імпрэзаў і многае іншае. “Дзяўчынай з нашага двара”
стала Людміла ПАГОДЗІНА.
Далей
|
Гітарыст, які грае ўсім целам
Беларусі грэх скардзіцца на адсутнасць прыкметных гітарыстаў, але толькі два, з майго пункту гледжання, змаглі стаць шырока вядомымі за межамі краіны. Гэта Віктар Смольскі, які зрабіў паспяховую кар’еру на Захадзе, і, безумоўна, Валерый ДЗІДЗЮЛЯ. Вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, што, калі браць у сукупнасці напрамкі, у якіх музыкант рэалізуе свае таленты, ён — выканаўца-інструменталіст № 1 фольку, этнікі і ф’южна на ўсёй постсавецкай прасторы. Віртуоз, прамы і шчыры чалавек, які ведае сабе цану, сёння гасцюе ў “К”.
Далей
|
Трыцыкл пілігрыма Івашына
Налятаўся над нашай планетай ён дастаткова. Дзесьці прызямліўшыся, быццам бы кідаў якар, ды потым зноў выпраўляўся ў іншыя мясцiны. Цяга да іх змены, як мне здаецца, — і сутнасць гэтага чалавека, і перманентны пошук сябе. Ён розны ў прыхільнасцях і захапленнях, але ўсё ж марыць ўкараніцца ў нечым адным: справе, краіне, соцыуме. Сустракайце пілігрыма Максіма ІВАШЫНА.
Далей
|
Песні — у сне, а фільмы — ніколі
І зноў у “К” прэм’ера! Мы пачынаем публікаваць серыю інтэрв’ю з нашымі суайчыннікамі — людзьмі творчымі, якія пераехалі на ПМЖ за мяжу, альбо часова там пражываюць, альбо пастаянна знаходзяцца ў дарозе паміж радзімай і краямі іншымі.
Сустракайце першага героя. Нягледзячы на тое, што ім сыграна ў кіно больш за дваццаць роляў, для мільёнаў гледачоў ён застаецца менавіта Дзяніскам Караблёвым — хвацкім хлопцам з тэлефільма “Па сакрэце ўсяму свету”, які сучасныя дзеці глядзяць з такім самым задавальненнем, што і іх бацькі. Уладзімір СТАНКЕВІЧ, які сыграў Дзяніса, даўно жыве
ў Маскве, у яго там свой бізнес, звязаны з музыкай: рэалізаваў сябе
Уладзімір не толькі ў кіно, але і ў песеннай творчасці.
Далей
|
Старыя сцены і новыя людзі
У новым праекце “Праз гасцінец” карэспандэнт “К” будзе вывучаць дзейнасць устаноў культуры розных населеных пунктаў разам з мясцовымі яе прадстаўнікамі. Адпаведна, паралельна з поглядам звонку, мы атрымаем магчымасць зірнуць на гэтую сферу і знутры. У вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёна такім чалавекам аказаўся мастак і скульптар па дрэве Сяргей КАВАЛЬ.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Вераснёўскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Нейра дзюбель” Аляксандр КУЛІНКОВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Каментарыі (64)
|
Аншлагі дэбютнага фэсту
Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва адбыўся — ва ўсіх сэнсах! Скончыліся і чатыры дні — з 21-га па 24-е верасня — марафона (або спрынтарскай дыстанцыі?) у Белдзяржцырку, а глядацкія перааншлагi і вялікая ўвага да форуму не толькі беларускіх, але і замежных спецыялістаў пацвердзілі, што ў такім мерапрыемстве краіна мела патрэбу. Мы будзем з нецярпеннем чакаць наступнага фэсту, а пакуль “К” падводзіць вынікі дэбютнага і называе яго лаўрэатаў.
Далей
|
Утаймаванне арэнай
У чацвер у беларускай сталіцы пачаўся Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прымеркаваны да 950-годдзя горада. Адкрыўся ён урачыстым пралогам, у фінале якога старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац, дырэктар
Белдзяржцырка, старшыня прафесійнага журы Уладзімір Шабан і генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Маскоўскага цырка на Каляровым бульвары Максім Нікулін
перарэзалі сімвалічную стужачку, даўшы старт форуму.
Далей
|
Трубач не вылецеў у трубу
Перыпетый у лёсе гэтага чалавека хапіла б нават не на вагон з маленькай каляскай, а на цэлы чыгуначны састаў. Але быццё яны яму асабліва не ўскладнялі. Большасць з іх сталі прыступкамі да новага этапу ў яго творчай дзейнасці — можа, не ўсім бачнай, але надзвычай важнай для развіцця некамерцыйнай музыкі Беларусі. Пра такія павароты “Культура” і паразмаўляла з чарговым “лётчыкам” — Паўлам ЮРЦЭВІЧАМ.
Далей
|
Стомленасць шансонам і аншлаг на класіку
Памятаеце ў класікаў: “Гэтым паўкрэслам майстар Гамбс пачынае новую партыю мэблі”? Дык вось, у бабруйскім Палацы мастацтваў “Лебядзіным возерам” Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр пачаў свой новы сезон. Каб на ўласныя вочы ўбачыць, як праходзяць балетныя спектаклі ў рэгіёнах, карэспандэнт “К” выправіўся ў паездку разам з трупай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"