Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
ВНУ-сезон: у рэчышчы дасягненняў і праблем
Дзень ведаў не толькі канстатуе сувязь паміж навучаннем і набытымі ў яго працэсе ведамі, але і акцэнтуе тое новае, якое нараджаецца штогод у нашых вучэбных установах і самой сістэме навучання, адначасова акрэсліваючы праблемныя моманты. Напярэдадні свята "К" таксама вырашыла звярнуць увагу чытачоў на некаторыя навінкі і праблемы новага ВНУ-сезона. У цэнтры нашага "даследавання" аказалася харэаграфічная падрыхтоўка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і навучанне ў фармаце "нон-стоп" на факультэце павышэння кваліфікацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
|
Арыфметыка аркестра
Днямі Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны,
прафесарам Міхаілам ФІНБЕРГАМ пачаў свой 24-ы сезон. Гэтым тыднем ішлі рэпетыцыі, а 4-
га верасня калектыў рушыць у Мазыр, дзе, паводле традыцыі, дасць першы канцэрт сезона.
Далей
|
Эпоха Глебава
На наступным тыдні ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць першая кніга серыі “Беларусь музычная”. Адпаведна назве, серыя будзе прысвечана выбітным кампазітарам і музыкантам нашай краіны. Першая кніга — “Лёсу срэбраныя струны”, што мае тыраж у тысячу асобнікаў, — стварае партрэт народнага артыста СССР, знакамітага кампазітара Яўгена Глебава.
Далей
|
Самулноры — у фаворы
Жнівеньскую афішу Палаца прафсаюзаў упрыгожылі “Гукі Карэі”. Уваход на канцэрт быў вольны, інфармацыі пра яго было дастаткова, у тым ліку на бліжэйшых аўтобусных прыпынках, так што паўнюткі партэр цягам выступленняў “прырастаў” паступовым запаўненнем балконных ярусаў.
Далей
|
Спартак і Кітры ў горадзе фантанаў Ці ёсць у Ерэване Лебядзінае возера?
Сярод пераможцаў VI Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, што нядаўна прайшлі ў Ерэване, — сёлетнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, а цяпер ужо маладыя артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ігар АНОШКА (залаты медаль) і Аляксандра ЧЫЖЫК (сярэбраны). Гэтыя ўзнагароды тым больш дарагія, што нашы ўдзельнікі ўвайшлі ў гісторыю Дэльфійскіх гульняў як першыя пераможцы ў намінацыі “Акадэмічны танец”, якая ўзнікла на гэтым спаборніцтве толькі сёлета. Увогуле ж беларуская каманда прывезла з Арменіі, нагадаем, восем медалёў і тры дыпломы.
Далей
|
Доктар Фа, які стаў Юнаком
Канец сезона ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры аказаўся надзвычай насычаным, прычым як адміністратыўнымі падзеямі, звязанымі са зменай кіраўніцтва, так і творчымі, выкліканымі “намацваннем” далейшых шляхоў.
Прыемна, што сярод тых шляхоў знайшлося месца і для вечара беларускіх сімфанічных прэм’ер (чаго раней у тэатры ніколі не было), і для цыкла шэдэўраў сусветнай сімфанічнай класікі пад кіраўніцтвам самога маэстра Аляксандра Анісімава, і для балетнай прэм’еры — двухактовага “Мефіста” (“Разбуральніка Душ”) з музыкай Уладзіміра Кандрусевіча ў пастаноўцы Уладзіміра Іванова.
Далей
|
Хто ён, беларускі Астар П’яцола?
На мінулым тыдні нашу краіну наведаў Прэзідэнт Сірыі Башар Асад. А за некалькі тыдняў да гэтага па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай
Арабскай Рэспубліцы адбыўся гастрольны тур у гэтую краіну вядомага творчага калектыву нашай сталічнай філармоніі — Ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова. Тур прысвячаўся 65-годдзю Вялікай Перамогі і складаўся з пяці канцэртаў у такіх гарадах, як Дамаск, Хомс (Сірыя), Бейрут і Трыпалі (Ліван).
Далей
|
Маладыя класікі
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна распачаў тыднёвы гастрольны тур у Польшчу і Германію.
Далей
|
Башметаўскі, пяты...
На чарговым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета было вызначана, што пяты па ліку форум пройдзе ў Мінску з 6 па 13 кастрычніка. Арганізатарамі яго з'яўляюцца Міністэрства культуры нашай краіны, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт сумесна с вядомым беларускім кампазітарам Расціславам Крымерам.
Далей
|
Спецыялісты “праектуюцца” на месцах Конкурсы, ратацыі і канатацыі прыёмных экзаменаў
У той час як асноўная частка абітурыентаў яшчэ хвалюецца за свае балы, прыёмная кампанія ў трох вядучых творчых ВНУ краіны — Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — ужо даўно скончана. Завершаны творчыя прыёмныя іспыты і ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Самы час падвесці вынікі! Тым больш, што сёлета працягваўся леташні эксперымент па падліку балаў, калі творчым іспытам надавалася больш вагі. Узніклі новыя спецыяльнасці, па якіх праводзіўся набор. Дый увогуле, у прыёмных кампаніях, як і ў цэлым у творчасці, дакладных паўтораў ніколі не бывае: кожны год прыносіць свае асаблівасці ды нечаканасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"