Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Ідзём на плюс, але…
Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячае “Еўрабачанне” чымсьці парадаваў, а чымсьці і засмуціў. Бо падобныя конкурсы, на якіх паказваюцца выключна новыя песні, заўсёды даюць гэткі зрэз развіцця нашага мастацтва “тут і зараз”, падводзяць вынікі песенна-спеўнага года, намацваюць далейшыя шляхі. Што ж мы ўбачылі і пачулі?
Далей
|
Маштаб для “Клеапатры”
Адкрыццё сезона ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабрала аншлаг: прыстаўныя крэслы ў партэры, моладзь на прыступках балкона. І— бясконцыя авацыі. А між тым, гэта быў вечар прэм’ер. І гучала не толькі знакамітая “Рапсодыя на тэму Паганіні” С.Рахманінава (дарэчы, упершыню ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Андрэя Сікорскага), але і невядомая шырокай публіцы сімфанічная балада “Ваявода” П.Чайкоўскага (раней, як высветлілася, у Беларусі яна не выконвалася наогул), і, галоўнае, невядомая нават знаўцам музыка балета “Клеапатра” нашага В.Кузняцова. Папраўдзе: сусветная прэм’ера!
Далей
|
Дзверы ў партэры адчыняюць прэм’еры
Вядучыя музычныя калектывы краіны адкрываюць чарговы тэатральна-канцэртны сезон. І кожны падрыхтаваў з гэтай нагоды свае прэм’еры.
Далей
|
Хто робіць першы крок?
Сяброўства харэаграфіі з драматычным тэатрам — адна з адметных з’яў часу. І аказваюцца
танцавальныя праграмы часцей менавіта на тэатральных пляцоўках. Вось і на пачатку верасня на cцэне Тэатра-студыі кінаакцёра адбылася прэм’ера шоу-спектакля “Танга: учора, сёння, назаўжды”, а ў Гродзенскім абласным драмтэатры і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прайшлі вечары сучаснай шведскай харэаграфіі ў выкананні маладых гродзенскіх і мінскіх артыстаў.
Далей
|
“Балетны Галівуд” Ліепы
Праект “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя”, што ўжо скарыў усю Еўропу, днямі стартаваў і ў Мінску.
Далей
|
Чары лілейныя, або “Вясёлы дзядуля…” з Мінска
Жаночы хор "Чароўныя лілеі" Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вярнуўся з перамогай з VIІІ Міжнароднага фестывалю харавога мастацтва "Спеўны свет" імя Ю.Фаліка ў Санкт-Пецярбургу. На VI Міжнародным конкурсе харавых калектываў, што праводзіцца ў межах фестывалю, нашы дзяўчаты на чале з дацэнтам Інесай Бадзяка атрымалі ў розных намінацыях Першую, дзве другія прэміі, па выніках фінальнага тура - Гран-пры, а таксама два спецыяльныя прызы - глядацкіх сімпатый і "Лепшай салістцы", якой была прызнана cтудэнтка IV курса Алена Працко.
Далей
| |
Аркестр у горадзе дзяцінства
Для народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла ФІНБЕРГА Гомельскае Палессе — не проста край, дзе ён нарадзіўся. А Дзень беларускага пісьменства — не проста свята, што вандруе па нашых малых гарадах. Сярод бязмежнага акіяна музыкі, сыгранай Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра, асаблівае месца займаюць 27 праграм, якія можна лічыць гэткімі песенна-паэтычнымі манаграфіямі, прысвечанымі творчасці класікаў беларускай літаратуры. Тут — Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Аркадзь Куляшоў… Не трэба забывацца і на тое, што Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што праводзіцца з 1993 года, таксама быў ініцыяваны М.Фінбергам — як сродак папулярызацыі беларускай мовы праз песні, праз жывыя сустрэчы з айчыннымі паэтамі і кампазітарамі.
Далей
|
Ад сонца, або Загадка Цітовіча
Народны артыст СССР Генадзь Цітовіч, стагоддзе з дня нараджэння якога споўнілася нядаўна, — персаніфікаваны сімвал беларускай народнай песеннасціспеўнасці. А Цітовіч і Гомельшчына — тэма для асобнай размовы. Бо Палессе даўно стала сінонімам беларускай адметнасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"