Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Намаляваць Малера ў стылі ракако
Адкрыццё сезона заўсёды ўтрымлівае ў сабе нейкі “шыфр”, схаваную праграму ўсяго далейшага разгортвання філарманічных падзей цягам года. Сёлета Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, сусветна знакамітым маэстра Аляксандрам Анісімавым узяў асабліва шматабяцальны старт: у 2012-м славута-
му калектыву споўніцца 85.
Далей
|
“Арыфметыка” аркестра
Аркестр рускіх народных інструментаў Баранавіцкага музычнага вучылішча завяршыў юбілейны, 40-ы сезон. За гэты час на яго базе было падрыхтавана больш як 500 дырыжораў аматарскіх калектываў. І хаця, вядома, не ўсе яны ўзначалілі аркестры ды ансамблі ў школах і ДК, любоў да музыкі — гэта зусім іншая “арыфметыка”, якая не вымяраецца ў лічбах.
Далей
|
Балазе, балалайка!
У той час як адны дзеці ды падлеткі на летніх канікулах адпачываюць, іншыя— працягваюць займацца. Менавіта так правёў лета і 15-гадовы Кірыла Ячмянёў, які сёлета скончыў ДМШ № 1 Віцебска па класе балалайкі.
Далей
| |
Беларуская песня ў кантэксце сучаснасці
Адным з фінальных акордаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў
Маладзечне стаўся “круглы стол” “Беларуская песня: сучасны фармат”. І хаця час для
правядзення гэтага пасяджэння аказаўся, можа, не самым зручным (адначасова ў
Мінску праходзілі тэлездымкі “Новага года на АНТ”, а ў маладзечанскім амфітэатры
ішлі рэпетыцыі вячэрняга гала-канцэрта закрыцця фестывалю), “круглы стол” сабраў
многіх з тых, хто больш за іншых зацікаўлены ў развіцці і папулярызацыі беларуска-
моўнай эстрады. Сумяшчаючы здымкі, рэпетыцыю і размову, нехта з удзельнікаў
прыходзіў крыху пазней, адразу ўключаючыся ў дыскусію, хтосьці, наадварот, раней
сыходзіў, нехта потым вяртаўся, каб “дагаварыць”, хтосьці нават “дагаворваў” ужо
пасля заканчэння афіцыйнай размовы. Але такая форма толькі надала “кругламу
сталу” “вострых вуглоў”, кожны з якіх суразмоўцы імкнуліся ператварыць у дадат-
ковы вектар развіцця беларускамоўнай эстрады.
Далей
|
Башмет і “Акіян...”
Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які праходзіць у Мінску з 2006 года, не раз прыносіў мноства сюрпрызаў аматарам музыкі. Але сёлетняя праграма, разлічаная на дзесяць першых кастрычніцкіх дзён, павінна, падобна на тое, пераўзысці ўсе чаканні.
Далей
|
Біенале? Штогадовы!
Менавіта гэта адзін з вынікаў ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Якія яшчэ тэндэнцыі і перспектывы высветліў сёлетні форум?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"