Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Нацыянальная музычная: заяўкі — прымаюцца
Днямі ў памяшканні Белдзяржфілармоніі адбылася прэс-канферэнцыя. З журналістамі сустрэліся намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Павел Каранеўскі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі і спявак Саша Нэма. Гаворка ішла пра сёлетнюю Нацыянальную музычную прэмію.
Далей
|
Мінск: праз прызму часу
Мінск — сталіца суверэннай еўрапейскай дзяржавы, і гэтая акалічнасць вымагае іншага погляду на гісторыю горада. І насамрэч, сённяшняя даведачная, папулярная і асветніцкая літаратура пра сталіцу ахоплівае ўсю тысячагадовую гісторыю апошняй — ад заснавання горада да нашых дзён. У гэтым рэчышчы напісана і кніга журналіста Віктара Корбута “Минск. Лучший вид на этот город”.
Далей
|
Суб’екты дзяржаўнай апекі
Цягам тыдня, што папярэднічаў Дню маці, па краіне ладзіліся імпрэзы, праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўнага свята. Тая акалічнасць, што Дню маці нададзены такі высокі статус, сведчыць: ахова мацярынства і дзяцінства — адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Невыпадкова тое, што выстаўка, прымеркаваная да свята, адкрылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які месціцца ў памяшканні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
“Экспануецца ўпершыню”: след у занатаванай мінуўшчыне
Той, хто наведае традыцыйную штогадовую выстаўку “Экспануецца ўпершыню” ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, зможа на свае вочы пераканацца, як хутка бяжыць час і паўсядзённасць становіцца гісторыяй.
Далей
|
“Віцебскія старажытнасці”: сумоўе навукоўцаў
У мінулым стагоддзі ў Віцебску жыў і працаваў руплівец на ніве культуры Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (1863 — 1930 гг.). Ён быў педагогам, гісторыкам, спецыялістам музейнай справы, краязнаўцам.
Далей
|
З сёння ў “Yesterday”
Наша госця — доктар медыцынскіх навук, прафесар Ірына КАСЕНКА. У кастрычніку яна ў складзе дэлегацыі нашай краіны брала ўдзел у чарговым кангрэсе Еўрапейскага анкагінекалагічнага таварыства ў Ліверпулі. Такія кангрэсы ладзяцца раз на два гады ў гарадах, якія з’яўляюцца славутымі культурнымі асяродкамі і маюць моцны навуковы патэнцыял. Карэспандэнт “К” звярнуўся да спадарыні Касенка з пытаннем пра культурны аспект таго, чым ёй запомніўся Ліверпуль.
Далей
|
“Венгерская рапсодыя” на сценах Мастацкага...
Мастацтва не існуе па-за грамадствам. Паводле сваёй сутнасці яно — люстэчка супярэчлівай, тлумнай рэчаіснасці. Мастак адкрыты свету, але творчая праца патрабуе засяроджанасці і цішыні. Не іначай як гэтай логікай кіраваліся на пачатку мінулага стагоддзя венгерскія мастакі, якія ўтварылі ў правінцыйным Сольнаку (рэгіён Паўночны Альфёльд) артыстычную калонію. Ідэя аказалася плённай. Больш як за сто гадоў існавання гэтага асяродка праз яго прайшло не адно пакаленне творцаў, сярод якіх нямала выдатных майстроў, склалася арыгінальная шматаблічная мастацкая школа.
Далей
|
Падзарадзіцца ад "...Аблокаў"
Заўжды прыемна канстатаваць, што культурнае жыццё ў рэгіянальных цэнтрах насычанае вартымі ўвагі падзеямі не менш, чым у сталіцы. Сярод такіх падзей я назваў бы персанальную выстаўку Міхаіла Канькова ў Брэсце. На ёй экспануюцца жывапіс і графіка.
Далей
|
Ці там шукаем шчасце?
Казка — гэта першы “падручнік”, па якім чалавек вывучае жыццё, і першая рэч, з якой ён мусіць развітацца, сутыкнуўшыся з рэчаіснасцю. Аднак недзе ў нетрах падсвядомасці, у глыбіні душы жыве патрэба ў ілюзіях. З гэтай прычыны апавядальнік наіўных і, у той жа час, мудрых показак заўжды знойдзе ўдзячных слухачоў.
Далей
|
“Зубрыкі” замест “слонікаў”
Я не заспеў той час, калі прыналежнасць чалавека да пэўнай краіны можна было вызначыць па ягонай мове, калі традыцыйны (нацыянальны) строй быў не сцэнічным касцюмам, а штодзённай вопраткай, калі сам лад жыцця быў адлюстраваннем тысячагадовай традыцыі дадзенага краю.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"