Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Што нельга выткаць?
Творчы капітал мастака складаецца з многіх чыннікаў, але, на маю думку, галоўныя з іх — наяўнасць адметнага стылю і тэмы, у якой творца дасведчаны і ў межах якой ён можа найлепш рэалізаваць сваю самасць. Менавіта распрацоўка ўласнага стылю і пошук сваёй тэмы — тое, чым мастак займаецца ўсё жыццё. А гэты набытак стварае яму творчае імя і глядацкую аўдыторыю.
Далей
|
Няма музея без інтэрактыву
Музей, мастацкая галерэя — гэта, у нейкім сэнсе, тое ж прадпрыемства. Хіба, што робіць яно не матэрыяльныя рэчы, а пастаўляе грамадзе відовішчы, ад якіх людзі маюць станоўчыя эмоцыі. Відовішча ў дадзеным выпадку — тавар. Які сэнс выпускаць тавар, што не мае попыту? Можа, мне і хацелася б займацца тым, што звыкла і зручна прадпрыемству, але мушу рабіць тое, што людзям патрэбна.
Далей
|
Шагал сутыкнення
Cёлета мне давялося прадстаўляць Беларусь на чарговым кангрэсе Еўрапейскага таварыства онкагінекалогіі. Кангрэсы ладзяцца раз на два гады у гарадах, якія нешта значаць для еўрапейскай гісторыі, навукі і культуры. Сёлетні праходзіў у Ніцы, якую называюць сталіцай французскай Рыўеры.
Далей
|
Як выйсці за камерны фармат?
У сталічным Палацы мастацтва праходзіць выстаўка “Варыяцыі Існасці” творцаў, што належаць да Магілёўскай і Бабруйскай арганізацый Беларускага саюза мастакоў. На падставе прадстаўленых у экспазіцыі жывапісных і графічных работ, скульптуры, узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна атрымаць даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра тое, чым багатае Прыдняпроўе ў культурным сэнсе.
Далей
Каментарыі (1)
|
Адна з шасці
У галерэі “Вільнюс” — чарговая выстаўка. Гэтым разам адзіны праект склалі творы шасці мастакоў. Пяцёра з іх — жывапісцы. Гэта Анатоль Бяляўскі, Уладзімір Кожух, Міхаіл Гаўрыленка, Уладзімір Дзядзюля, Ігар Арлоў. І адзін скульптар — Аляксандр Батвінёнак. Выстаўка называецца “Сябры”.
Далей
|
Не заблукаць сярод міфаў
Сайт www.oginski.by створаны, як я разумею, спецыяльна пад святкаванне юбілею слыннага кампазітара з мэтай папулярызацыі беларускай гісторыі і прапаганды айчынай культуры. Таму мне дзіўна было сустрэць у біяграфічным раздзеле сайта, дзе гаворка вядзецца пра беларускія карані роду Агінскіх, наступны тэкст.
Далей
|
Што такое беларускі стыль?
Конкурс сярод архітэктараў і дызайнераў “Belarus design award” праводзіцца не ўпершыню. Сёлетняя тэма — дом для сябе ў беларускім стылі. У Сеціве выстаўлены 183 праектныя прапановы, якія даволі актыўна абмяркоўваюцца як прафесіяналамі, так і людзьмі ад згаданай сферы далёкімі, але да гэтай справы не абыякавымі. Пабачанае яны суадносяць са сваёй кішэняй, сацыяльным і культурным досведам, са сваім уяўленнем пра беларускасць.
Далей
|
Колькі карцін у кватэры італьянца?
Сёння нямала нашых творцаў і за мяжой працуюць, і з радзімай не парываюць. Гэта адначасова і распаўсюд па свеце нашай мастацкай школы, праца на імідж Беларусі, але і набыццё досведу, які можа быць карысным у беларускай культурнай прасторы. Адзін з такіх “амбасадараў беларускага мастацтва” — жывапісец Андрэй Дубінін. На старонках “К” ён распавядае пра тое, што дала яму Італія як мастаку, якім эмацыйным і практычным досведам узбагаціла.
Далей
|
Гомельскія трактоўкі
У гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі доўжыцца выстаўка “Дыпломнік-2015” выпускаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжу. Прадстаўлены жывапіс і дызайн.
Далей
|
Што мастак “ліквідам” лічыць?
У сталічным Палацы мастацтва праходзіць выстаўка “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. “Восеньскі салон…” — выстаўка-продаж. У ёй бяруць удзел 90 маладых мастакоў, якіх эксперты банка вылучылі як найлепшых, як самых перспектыўных у сваёй узроставай групе. На інфармацыйных шыльдачках, што побач з карцінамі, скульптурамі, графічнымі аркушамі, іншымі ўзорамі творчасці, акрамя імя творцы, назвы работы і матэрыялу, у якім яна выканана, прысутнічае яшчэ і лічба ў беларускіх рублях, у якую аўтар ацаніў сваю працу. Гэтыя шыльдачкі наведвальнікі выстаўкі разглядаюць не менш, а мо і больш пільна, чым самі творы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"