Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Ментальны чыннік Акадэміі
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі абарона дыпломаў і ўступная кампанія. Сваімі ўражаннямі пра “гарачае лета-2019” з “К” дзеліцца рэктар Акадэміі Міхаіл Баразна.
Далей
|
Нацыянальны гістарычны: другое нараджэнне
Большасць беларускіх музеяў размешчаны ў прыстасаваных памяшканнях, якія да гэтага мелі іншую функцыю. Толькі для некаторых, найбольш важных для краіны ці рэгіёна, рабіліся выключэнні. Такім чынам запланаванае ўзвядзення спецыяльнага будынка для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на сталічным праспекце Пераможцаў па вызначэнні для культуры — падзея надзвычайная. Пра тое, чаго чакае музей ад наваселля карэспандэнту “К” распавёў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага Павел САПОЦЬКА.
Далей
|
Узіраемся ў “Лічбы…”
27 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца часовая мастацкая экспазіцыя. Будзе экспанавацца серыя карцін знакамітага народнага мастака Беларусі і СССР Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы” з фондаў галерэі вялікага Майстра.
Далей
|
Выстава чатырох: усяго пакрысе
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” вядомая ў мастацкіх і калямастацкіх колах сваім дэмакратызмам. Тут можа выставіцца і студэнт, і дыпламаваны прафесіянал, і знаны майстар, і той, хто бавіць з алоўкам вольны час. Галоўнае, каб аўтару было што сказаць.
Далей
|
Нешта губляем, нешта набываем
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі — Палац мастацтва — працуе выстава “Іншы ракурс”. У ёй бяруць удзел чальцы секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Яны прадставілі свой станковы жывапіс.
Далей
|
Мяжа — на даляглядзе
У мінскім Палацы мастацтва адкрылася персанальная выстава бабруйскага мастака Анатоля Концуба. Яна прымеркавана да 70-гадовага юбілею творцы. У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс і кераміка.
Далей
|
Краявіды як партрэты блізкіх людзей
Два тыдні ў сталічным Палацы мастацтва працавала выстава памяці Віктара Сташчанюка (1933 — 2007). На ёй былі прадстаўлены ўзоры творчасці самога мастака, а таксама — работы ягоных сяброў і паслядоўнікоў, створаныя на пленэрах, што ладзіліся ў гонар творцы.
Далей
|
Трыенале. Пілотны праект
14 жніўня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава, якую не будзе перабольшаннем назваць доўгачаканай. Гэта выстава работ, што трапілі на рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”, які праводзіцца ўпершыню. Да арганізацыі конкурсу спрычыніліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Намінацыі конкурсу — “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка”, “Навацыя”. Як ўжо павялося, акрамя лаўрэатаў, якіх вызначыць журы, будуць і ўшанаваныя прызам глядацкіх сімпатый. Кожны наведвальнік выставы можа аддаць свой голас за ўпадабаны твор. А галасаванне пачалося ўжо на вернісажы.
Да акрыцця выставы быў аператыўна падрыхтаваны каталог. Ён адкрываецца вітальным словам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара да ўдзельнікаў Трыенале. У прыватнасці, у ім сказана: “Самаадданасць беларускай моладзі справе мастацтва, глыбіня творчых пошукаў, рэалізацыя асабістага таленту дзеля ўзбагачэння нацыянальнай культуры, разнастайнасць жанраў, формаў і напрамкаў сведчаць аб росквіце беларускай культуры, высокім прафесійным узроўні майстэрства, надаюць імпульс стваральнага развіцця”.
Далей
|
Мінская бронза для лідскай святыні
На пачатку наступнага тыдня помнік Гедыміну, гісторыя стварэння якога асвятлялася на нашых старонках, плануюць даставіць на месца ягонай вечнай прапіскі, у Ліду. Там каля Замка, лідскай святыні,
яго ўжо чакае п’едыстал. Журналісты “К” былі сведкамі абмеркавання спецыялістамі Скульптурнага камбіната тэхнічных дэталяў транспарціроўкі помніка з Мінска.
…Рабочы працэс, калі гэта толькі ні майстар-клас, не для чужых вачэй. Вось і ліцейшчыкі Скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў спачатку наадрэз адмовіліся пускаць у цэх журналістаў, калі адлівалі бронзавы помнік Гедыміну для Ліды. Адзін з аўтараў помніка Сяргей Аганаў патлумачыў нам, што, па-першае, гэта прафесійныя прымхі — каб не сурочыць, па-другое — проста каб староннія людзі пад нагамі не боўталіся, увагу на сябе не адцягвалі, калі ідзе праца, што патрабуе зладжанасці і пільнасці. Так што пусцілі мяне і фотакарэспандэнта Сяргея Ждановіча ў “ліцейку” толькі пасля таго, як галоўная справа была зроблена — помнік адліты, зманціраваны і пратаніраваны. Як выглядае ён на гэтай стадыі, вы бачыце на фотаздымках.
Далей
|
Новыя муры Старога замка
Мінулыя выхадныя і пачатак тыдня я правёў у Гродне. Мая жонка гараднічанка, і калі-некалі мы наведваемся туды да сваякоў. У маладыя гады мы не тое, каб сварыліся, але моцна спрачаліся па тэме “Мінск і Гродна”. На яе тагачасную думку выходзіла, што Мінск — горад, скажам так, “пралетарскі”, а Гродна — “шляхетны”. І ніколі б яна з Гродна не паехала, каб там была праца, адпавядаючая яе прафесійным амбіцыям. Мае аргументы на карысць Мінска: гэта горад з моцнай дынамікай развіцця і патэнцыялам. Між тым як Гродна — прыгожы і ўтульны горад-музей. Зрэшты, згоды дасягнулі. Наш старэйшы сын нарадзіўся ў Мінску, а малодшы ў Гродне. Так што абодва гарады знітаваныя ў лёсе нашай сям’і.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"