Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Адным словам, класік!
Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэату дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, лаўрэату I Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “крытыка і мастацтвазнаўства”, лаўрэату прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, уладальніку медаля Францыска Скарыны, гісторыку мастацтваў, даследчыку і журналісту Барысу КРЭПАКУ — 80!
Далей
|
Жыццё на “другім дыханні”
Ёсть такое разуменне “другое дыханне”. У побыт яно прыйшло са спорту. Гэта калі арганізм, пераадолеўшы стрэс, выкліканы рэзкім павышэннем нагрузкі, перабудоўваецца пад экстрым і зноў уваходзіць у трывалы рабочы рытм. Хто школьнікам ці студэнтам на занятках па фізкультуры бегаў крос, памятае стан, калі, здаецца, няма ўжо сіл, і раптам аднекуль яны бяруцца. Уключаецца тое самае “другое дыханне”.
Мяркую, гэтае разуменне можна перанесці на жыццёвы досвед увогуле. Я гляджу на нашых ветэранаў, на плечы якіх у 1941 годзе звалілася вялікая бяда, і якую яны здолелі вытрымаць, перамагчы. Больш за тое, набытае ў цяжкія гады “другое дыханне” і сёння вызначае іх, у добрым сэнсе, зацятасць, працавітасць і жыццялюбства. Усё гэта ёсць у характары народнага мастака Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва.
Далей
|
Гордае “Я” — не для дылетанта
Чацвёрты раз праходзіць агульнабеларуская выстава “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч”. Экспазіцыя ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Прыняць удзел у выставе мог кожны мастак, дакладней — кожны, хто лічыць сябе мастаком. Мае такі мастак прафесійную адукацыю, досвед удзелу ў выставах, працуе выключна дзеля ўласнага задавальнення ці зарабляе мастацтвам грошы — для арганізатараў выставы не мела значэння. Не было таксама абмежаванняў па відах мастацтва, тэматыцы твораў, тэхніцы выканання. Жывапіс, графіка, пластыка, фатаграфія, відэа… — што заўгодна. Галоўнае — заплаціць унёсак на права ўдзелу, выстаяць жывую чаргу і паспець здаць сваю работу, пакуль экспазіцыйная плошча яшчэ не запоўнена “пад завязку”.
Далей
|
Сёння і заўжды
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў экспануецца жывапісны цыкл гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча “Вялікодны трыдзень”. Тым часам як уся астатняя прастора Цэнтра на Някрасава занята выставай мастакоў-аматараў “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч”, Грыневічу адшкадавалі залу, як мастаку-пераможцу леташняга глядацкага галасавання.
Далей
|
Эфектна і пераканаўча
Мастаку Віктару Мікіце спаўняецца 65 гадоў. Пад гэту дату ён падрыхтаваў персанальную выставу, дзе прадстаўлены ўвесь ягоны шлях ад першых работ, у якіх толькі-толькі вымалёўваецца характэрны почырк, да твораў, дзе адчуваецца ўпэўненая рука майстра і выразна акрэсленыя творчыя прыярытэты. Выстава працуе ў Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей
|
Шчыры, адухоўлены, рамантычны…
На мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі апошнія дні працавала персанальная выстава жывапісца Віктара Маркаўца.
Далей
|
Хто сказаў “Мя-ў!”
Некалькі гадоў таму мы з жонкай наведалі Каталонію. У часе шпацыру па Барселоне на славутым бульвары Рамбла, які называюць “самай прыгожай вуліцай свету”, прыдбалі ў якасці сувеніра шыльдачку з выявай коткі і надпісам па-англійску “A HOME without CAT is just a HOUSE” (“ДОМ без КОТКІ ўсяго толькі БУДЫНАК”). І трэба ж было сустрэць так далёка ад свайго дома такі вось хатні афарызм! Яно і насамрэч так. Я зараз не памятаю, якая мэбля ці абоі былі ў нашым доме ў той ці іншы час, а ўсіх катоў і котак, што жылі побач з намі, памятаю па імёнах, знешнасці, характары, нават па тэмбры і інтанацыях голасу — Мурзік, Блэкі, Цігры, Балі, Фокса. А яшчэ кацяняты Лобзік і Лапка, якіх аддалі, як прынята казаць, “у добрыя рукі”. Цяпер гаспадыняй у нашым жытле лічыць сябе котка Нэля.
Далей
|
Спакой і гармонія, якіх нам не стае
Яшчэ некалькі стагоддзяў таму ў мастацтве жывапісу склалася субардынацыя жанраў. На ўзроўні падсвядомасці грамады яна існуе і сёння. У ёй крытэрый значнасці — прафесіяналізм. Лічыцца, што шматфігурную кампазіцыю намаляваць куды цяжэй, чым партрэт ці нацюрморт. Адпаведна, вышэйшая праява майстэрства — гэта нібыта батальны жанр, прыступку ніжэй займае сюжэтны жывапіс. Краявід жа знаходзіцца бліжэй да падмурка піраміды. Пры гэтым ён быў і застаецца, бадай, самым дэмакратычным жанрам. Не кожнаму інтэр’еру пасуе сюжэтнае палатно, парадны партрэт ці ню. А выява краявіду робіць утульным і палац, і офіс, і жытло паспалітага чалавека.
Далей
|
Ментальны аўтапартрэт у атачэнні загадкавага
Вяртанне думкамі у маладосць — рызыкоўнае падарожжа. Чакаеш зноў адчуць станоўчыя эмоцыі, зноў перажыць шчаслівыя імгненні, а высветляецца, што і ты іншы, і свет змяніўся. Жыццёвы досвед змяніў ракурс бачання, і многае з таго, што было калісьці ў тваіх вачах надзвычай каштоўным, сёння ўвогуле не стасуецца з тваімі густамі, не ўпісваецца ў прыярытэтны шэраг. І формула прыгажосці ў цябе сёння іншая. З такімі развагамі я выправіўся на выставу памяці Мікалая Селешчука.
Далей
|
Буду рады памыліцца
11 сакавіка група экспертаў, у складзе якой быў і аўтар гэтых радкоў, сабралася ў Нацыянальным гістарычным музеі, каб калегіяльна вызначыць, якія работы з ліку тых, што прапанаваны аўтарамі на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва, могуць прэтэндаваць на статус намінанта. Членам камісіі былі раздадзены спісы твораў, а самі творы дэманстраваліся на маніторы. Тыя, што набралі большую колькасць станоўчых адзнак, трапілі на наступны этап конкурсу.
Звычайная, нават руцінная працэдура. Аднак па яе завяршэнні члены камісіі звярнуліся ў Міністэрства культуры. Сэнс звароту ў тым, што выбіраць фактычна не было з чаго, што прадстаўленыя работы ў большасці сваёй не адпавядаюць высокім патрабаванням конкурсу. І гэта выклікае занепакоенасць за стан і будучыню нашага мастацтва.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"