Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Увесь народ тае пары — ветэраны
Напачатку 60-х гадоў мая маці з’ездзіла ў Чэхаславакію ў складзе турыстычнай групы. Самым моцным уражаннем ад тае вандроўкі для яе стала наведванне мемарыялу спаленай нацыстамі вёскі Лідзіце. (Хатынскага мемарыялу ў нас яшчэ не было). Гэта адзінае ў Чэхіі паселішча з такім трагічным лёсам.
На той момант маці ўжо мела немалы журналісцкі стаж, паездзіла па беларускай глыбінцы і ведала, што ў нас такіх вёсак сотні. Пра што і сказала чэшскаму экскурсаводу. Ён здзівіўся, было відаць, што не паверыў, папрасіў даць назвы вёсак. Мама назвала некалькі. Дык чаму пра іх не ведаюць у свеце, чаму там няма мемарыялаў накшталт гэтага? — запытаўся суразмоўца. Яна адказала, што калі ў Беларусі разгарнуць мемарыялы паўсюль, дзе гінулі нашы людзі, дык нам не будзе дзе жыта сеяць. Такі вось маштаб трагедыі…
Далей
|
Май. Праца. Культура
Напрыканцы савецкай эпохі мала хто мог бы ўцямна распавесці, што гэта за свята такое — 1 Мая, у памяць якога гэты дзень зрабілі непрацоўным. І лаканічная тэза “Мір — Праца — Май” пярэчанняў не выклікала. Хто ж будзе супраць гэткай формулы спакойнага, уладкаванага, размеранага жыцця!
Далей
|
Клятва медыка, адлітая ў бронзе
Саюз мастакоў Беларусі мае намер абвясціць конкурс на стварэнне помніка беларускім медыкам, якія, ахвяруючы сваім здароўем, а калі нават і жыццём, ратуюць нацыю ад каранавіруса. Так, краіна мусіць ведаць сваіх герояў.
Далей
|
“… Як добра, што вы нідзе не вучыліся!”
Нехта з вялікіх педагогаў сказаў, што няма дарослых і дзяцей, а ёсць людзі з большым ці меншым жыццёвым досведам. А з гэтага вынікае, што аднойчы бадай кожнаму наканавана зрабіць адкрыццё, што дзеці, на якіх ён прызвычаіўся глядзець з пазіцый “дарослага” шавінізму, у чымсьці больш дарослыя, чым ён сам. Яны, маючы запас незмарнаваных сіл і не страчаных эмоцый, лепей арыентуюцца ў зменлівым свеце, больш дасведчаныя адносна навацый і трэндаў; лёгка перадольваюць стэрэатыпы, якія для старэйшых — пастулат. Зрэшты, і твой гарызонт для іх толькі кропка адліку. На гэта нельга крыўдаваць. Гэта цудоўна!
Далей
|
Буслянка як сімвал надзеі
Ёсць падзеі, якія рэзка падзяляюць рэчаіснасць і гісторыю на “да” і “пасля”. “Да рэвалюцыі — пасля рэвалюцыі”, “да вайны — пасля вайны”… “Да Чарнобыля — пасля Чарнобыля” з таго ж шэрагу.
Далей
|
Найперш дух і змест
У галерэі “Універсітэт культуры” праходзіла персанальная выстава жывапісца Уладзіміра Ісачэнкі “Дакрануцца да святла”. Мастак працуе ва ўсіх відах станковага жывапісу, мае досвед у манументальным мастацтве.
Далей
|
Дрэвы-успаміны, дрэвы-мроі
Мастак-ілюстратар, які стала супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі, неяк распавядаў пра такі эпізод. Прыносіць ён да мастацкага рэдактара замоўленую працу і трапляе яму на вока жартаўлівая аб’ява з пералікам выяў, якія мастакам катэгарычна забараняецца маляваць пры ілюстраванні літаратурных твораў. Жарты — жартамі, а гэта сапраўды быў спіс штампаў і банальнасцяў, якімі карыстаюцца мастакі, калі няма ахвоты ўключаць галаву. І першым ў тым спісе быў краявід з дрэвамі.
Далей
|
Прыярытэтная формула каштоўнасці
Частка сродкаў, заробленых на Рэспубліканскім суботніку, пойдзе на патрэбы нашай культурнай скарбніцы — Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Захоўваць матэрыяльныя культурныя каштоўнасці краіны для наступных пакаленняў — гэта, бадай, галоўная функцыя музеяў. Асабліва тых, што маюць у назве гордае слова “Нацыянальны”. А гэта накладае асаблівую адказнасць на спецыялістаў рэстаўрацыйнай справы. Вось і вырашылі мы з гэтай нагоды пагутарыць з кіраўніком рэстаўрацыйнай службы Нацыянальнага мастацкага музея Сяргеем Уладзіміравічам Вечарам.
Далей
|
Эпоха, што сканцэнтравана ў будучыні
Адбылася чарговая рэканструкцыя сталічнай плошчы Перамогі. Рэстаўратары папрацавалі над бронзай і гранітам манумента, абнавілі смальту на Ордэне Перамогі, які вянчае абеліск. У лепшы бок змяніўся падземны паверх мемарыяла. Структурай і аздобай ён цяпер нагадвае музейную залу. Зменены камунікацыі, што адпрацавалі свой тэрмін. Яшчэ раней на адлегласці праспекта ад плошчы Незалежнасці акурат да плошчы Перамогі замянілі ліхтарні стандартнай формы на тыя, што больш адпавядаюць стылістыцы сталінскага ампіру, паводле канонаў якога пабудавана гэтая частка праспекта Незалежнасці.
У асноўных рысах архітэктурнае аблічча плошчы Перамогі склалася ў канцы 50-х гадоў. Мы так да яго прызвычаіліся, што падаецца нібыта іншым яно і быць не магло. А між тым, ва ўрадавай пастанове 1946 года, дзе абвяшчаліся ўмовы конкурсу на помнік палеглым у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі, месца для ягонай пабудовы называлася “Галоўная плошча цэнтральнага ансамбля горада”, якая яшчэ толькі праектавалася. Пазней гэта плошча атрымала назву Цэнтральная, сёння мы яе ведаем як Кастрычніцкую.
Далей
|
“Мяне ў Беларусь прывёў Бог…”
У юбілейны год Вялікай Перамогі Мінск упрыгожыцца яшчэ адным знакам памяці. Адкрыецца помнік Герою Савецкага Саюза Іону Солтысу. Ён паўстане на вуліцы імя героя. Па нацыянальнасці Іон Солтыс малдаванін. Браў удзел у руху супраціву акупантам, а потым як баец у Чырвонай Арміі вызваляў ад нацыстаў Еўропу. Загінуў паўтарыўшы подзвіг Аляксандра Матросава — закрыўшы сабой амбразуру варожага ДОТа. Над помнікам герою працуе беларускі скульптар Хізры Асадулаеў. Перш чым распачаць з ім гаворку пра творчую работу, наш карэспандэнт запытаўся пра жыццёвыя абставіны, якія прывялі дагестанца ў Беларусь.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"