Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Двойчы да чвэрці стагоддзя
25-ы сезон адкрывае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель прыгадвала, як яшчэ ў Віцебску ў Валерыя Мазынскага ўзнікла ідэя арганізаваць сцэну для беларускіх п’ес: “Усё пачыналася на чужых хлябах, па чужых кутках. А цяпер так гэта ўсё вырасла, расквецілася Цэнтрам беларускай драматургіі з яго тэатральнай лабараторыяй! І калі РТБД выязджае на міжнародныя фестывалі, многія калегі з іншых краін з жалем зазначаюць, што ў іх тэатра нацыянальнай драматургіі ў рэпертуары наогул няма”.
Далей
|
Сэлфі з універсітэтам
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў сустрэў Дзень ведаў шоу. Як растлумачыла яго рэжысёр, выкладчык спецдысцыплін БДУКіМ Агата Мацко, арганізатарам хацелася прадэманстраваць сучасны падыход да традыцыйнага свята. “Імпрэза “Я — студэнт БДУКіМ” задумвалася так, каб кожны першакурснік мог прасякнуцца гонарам, што стаў студэнтам нашай ВНУ”, — дадала рэжысёр.
Далей
|
Быццам на замежнай мове
Першая лекцыя на журфаку БДУ моцна ўрэзалася ў маю памяць: выкладчык рускай мовы Аляксандр Шаблоўскі пачаў з таго, што запытаўся ў наваспечаных студэнтаў, ці ведае хто… як выглядаюць азімыя. Ва аўдыторыі пад 180 чалавек ўзнялося пару рук, бо на свае вочы іх бачылі толькі некалькі дзяўчат з вёсак. Астатнія прызвычаіліся ўспрымаць слова, што нярэдка сустракалася ў мастацкай літаратуры, у якасці нейкага абстрактнага паняцця, не ўнікаючы ў яго сутнасць. Успаміны пра той выкладчыцкі эксперымент усплываюць кожны раз, калі пачынаю чытаць дзецям класічныя творы: я ізноў адчуваю прорву паміж сучасным пакаленнем і тымі рэаліямі, якія апісваюць пісьменнікі мінулага стагоддзя.
Далей
|
Прышчэпка непазбежнага ў запаведніку бясконцай радасці
“Адкуль прыходзіць Смерць?”, “Што адбываецца на могілках?”, “Куды сыходзяць памерлыя птушкі?” — з няёмкімі пытаннямі сутыкаюцца бацькі, дзеці якіх дасягнулі ўзросту 4—5 гадоў. Дарослым тэма непрыемная, а мо і востра трагічная, для малечы яна — частка свету, якую трэба пазнаць так жа, як разгледзець колер вясёлкі ці адчуць смак яблыка. Для мяне самым простым спосабам растлумачыць незразумелае быў зварот да літаратуры альбо тэатра. Вось толькі ці знойдзецца ў айчынных тэатрах лялек, самых дзіцячаарыентаваных, даверлівы расповед на азначаную тэму?
Далей
|
Як збыць тэатр у кіно?
Пабачыўшы ў афішы кінатэатра “Цэнтральны” правакацыйнае “Лебядзінае возера” Мэцью Борна, я адразу пабегла ў касу… і засталася ні з чым: білеты на 3D-балет былі раскуплены за 10 дзён да паказу. Тая ж гісторыя адбылася з калегам, калі летась яна імкнулася патрапіць на першы паказ лонданскага “Гамлета” на вялікім экране ў Мінску. Сапраўды, праект “Theatre HD” менш чым за год паспяхова займеў сваю публіку ў Мінску, Гомелі і выйшаў на Віцебск. Астатнія абласныя цэнтры пакуль занялі палітыку чакання ў дачыненні да сусветнага кіна-тэатральнага фармату.
Далей
|
Камертоны Міцкевіча
Міхась МІЦКЕВІЧ, сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, абраў сваім лёсам дакладныя навукі і зрабіў сабе на гэтай ніве імя. Доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, вядомы вучоны ў сферы электрафізічных метадаў апрацоўкі матэрыялаў мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы, публікацыі, некалькі аўтарскіх кніг. У свае 90 гадоў ён такі ж ахвотны да спасціжэння свету, як і ў кніжцы, што напісаў некалі пра яго дзяцінства бацька, тонка падмеціўшы рысы характару сына. Таму не дзіўна, што новы герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс...” закрануў куды большы спектр тэм, чым было папярэдне запланавана журналістамі “К”.
Далей
|
Выбар Cадружнасці: можа, Бабруйск?
Пяць гадоў таму на пасяджэнні Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельнікаў СНД быў прыняты праект Міждзяржаўнай праграмы “Культурныя сталіцы Садружнасці”. Сёлета прэтэндаваць на аднайменнае з праграмай званне зможа Бабруйск. Пра гэта распавёў прэсе міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Далей
|
Фокус-група ад чатырох да сямі
Арыгінальнасць і высокая прафесійнасць айчыннай мультыплікацыі — факт неаспрэчны, які стала пацвярджаецца прызамі прэстыжных міжнародных фестываляў. Аднак гэтак жа пастаянна яе аўтараў дапякаюць адным-адзіным пытаннем: дзе можна паглядзець гэтыя стужкі. Рэдакцыяй “К” неаднаразова ўзнімалася тэма, чаму студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” так цяжка знайсці кропкі судакранання з тэлебачаннем, кінапракатам, інтэрнэт-каналамі, але пакуль праблема з месца, па вялікім рухунку, не зрушваецца. Можа, апошнія сумняваюцца ў глядацкім поспеху мультстужак і лічаць іх чыста фестывальным прадуктам? Я вырашыла на сваіх дзецях праверыць, ці захопіць падрастаючае пакаленне сваё кіно.
Далей
Каментарыі (1)
|
Фольк-фэсты: палёт на адной вышыні?
Айчынныя выканаўцы фальклорнай музыкі, майстры па вырабе аўтэнтычных музычных інструментаў варацца ў сваім соку. Праблема відавочная: этнічныя фестывалі, што ладзяцца на Беларусі, у асноўным, прадстаўляюць адну і тую ж суполку. Каб выйсці на новы прафесійны ўзровень, каб заявіць пра нацыянальнае этна ў свеце, нам неабходныя фэсты, на якія прыязджалі б вядомыя калектывы з іншых краін.
Далей
|
Анімацыйныя прагалы
Інавацыі пачынаюцца з мультсерыяла? або Зноў пра тое, што рэдкая птушка “даляціць” да эфіраў з нашым кіно
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"